Храналогія Вялікага выбуху: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
Радок 29: Радок 29:
[[tr:Büyük Patlama Kronolojisi]]
[[tr:Büyük Patlama Kronolojisi]]
[[zh:大霹靂年表]]
[[zh:大霹靂年表]]
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 12:59, 30 жніўня 2011

Хранало́гія Вялі́кага вы́буху апісвае развіццё Сусвету ў адпаведнасці з тэорыяй вялікага выбуху – найпапулярнейшай на сёння гіпотэзай паходжання Сусвету.

У адпаведнасці з гэтай тэорыяй, Сусвет на пачатку свайго існавання меў надзвычай невялікія памеры, велічэзную шчыльнасць і тэмпературу. Цягам свайго развіцця, Сусвет пашыраўся ў памерах, адначасова робячыся халадзейшым і менш шчыльным. З аднароднага пачатковага стану Сусвет паступова перайшоў да структураванага, складаючыся з мноства макраскапічных аб'ектаў (зорак, планет і інш.) і іх скопішчаў.

Найбольш фундаментальныя змены адбыліся ў першыя долі секунды пасля Вялікага выбуху. На працягу першай трыльённай (10-12) часткі секунды стан Сусвету быў настолькі адрозны ад сучаснага, што фундаментальныя сілы прыроды мелі іншы выгляд, чым зараз. Гісторыя гэтага часу ў значнай ступені спекулятыўная, бо энергіі, якімі ён характарызуецца, недасяжныя ў сённяшніх лабараторных умовах.