Казімір Свёнтак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 70: Радок 70:
{{пачатак артыкулу}}
{{пачатак артыкулу}}


{{DEFAULTSORT:Свёнтак К}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва|Свёнтак, Казімір]]
[[Катэгорыя:Кардыналы|Свёнтак, Казімір]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага каталіцтва]]
[[Катэгорыя:Кардыналы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]



Версія ад 11:05, 31 жніўня 2011


Казімір Свёнтак

Кардынал-свяшчэннік з тытулам царквы S. Gerardo Maiella
Герб
1-ы Архібіскупмітрапаліт Мінска-Магілёўскі
13 красавіка 1991 — 14 чэрвеня 2006
Царква Каталіцкая царква
Пераемнік Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
1-ы Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі
1999 — 2006
Царква Каталіцкая царква
Пераемнік біскуп Аляксандр Кашкевіч

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 14 кастрычніка 1914(1914-10-14)
г. Валк, Валкскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер у Эстоніі)
Смерць 21 ліпеня 2011(2011-07-21) (96 гадоў)
Пінск, Беларусь
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану 8 красавіка 1939
Кардынал з 26 лістапада 1994

Аўтограф Выява аўтографа

Узнагароды
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Казімір СВЁНТАК (21 кастрычніка 191421 ліпеня 2011, Пінск, Беларусь) — царкоўны дзеяч, рыма-каталіцкі кардынал.

Біяграфія

Казімір Свёнтак нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Эстоніі, ў г. Валга ў польскай шляхецкай сям'i. У час 1-й сусветнай вайны сям'я Свёнтакаў была эвакуіравана. Пасля аднаўлення Польскай дзяржавы яны пасяліліся ў Баранавiчах, дзе Казімір Свёнтак скончыў гiмназiю. У 1933 паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Тамаша Аквінскага ў Пiнску, у красавіку 1939 пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць вікарыем у мяст. Пружаны. У красавіку 1941 арыштаваны савецкімі ўладамі па абвiнавачваннi ў шпiянажы i два месяцы ўтрымлiваўся ў турме ў Брэсце. У канцы чэрвеня 1941 вызвалены немцамі з турмы і вярнуўся ў Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафiянамi. У снежні 1944 зноў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. У 1954 вярнуўся ў Беларусь, з 1.12.1954 пробашч у Пінску. З 13.4.1991 арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі. У 1991 стаў архібіскупам Мінска-Магілёўскі. 30.10.1994 Папа Ян Павел II абвясцiў яго кардыналам. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (1999-2006). 14 чэрвеня 2006 папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтака аб вызваленні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011. Пахаваны ў Пінску.

Шаблон:Пачатак артыкулу