Гейдэльбергскі чалавек: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Гейдэльбергскі чалавек''' (''Homo heidelbergensis'') — выкапнёвы від людзей, еўрапейская ра...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:33, 31 жніўня 2011

Гейдэльбергскі чалавек (Homo heidelbergensis) — выкапнёвы від людзей, еўрапейская разнавіднасць чалавека прамаходзячага (роднасны да ўсходнеазіяцкага сінантропа і інданезійскага пітэкантрап), жыў у Еўропе (ад Іспаніі і Брытаніі да Беларусі) 800-345 тыс . гадоў таму. Хутчэй за ўсё, з'яўляецца нашчадкам еўрапейскага Homo antecessor (да пераходнай формы можна аднесці Homo cepranensis) і непасрэдным папярэднікам неандэртальца.

Першая знаходка датуецца 1907 годам, калі блізу горада Гейдэльберга была выяўленая сківіца, падобная да малпавай, але з зубамі падобнымі на велізарныя зубы чалавека. Апісана і вылучаная ў асобны від прафесарам А. Шэтэнзакам. Узрост знаходкі быў вызначаны ў 400 тыс. гадоў. Культура знойдзенай паблізу зброі (каменныя секлы і адшчэпы) ахарактарызаваная як шэльская. Шэнінгерскія дзіды дазваляюць выказаць здагадку, што гейдэльбергскія людзі палявалі з дапамогай драўляных копій нават на сланоў, аднак мяса елі сырым, бо слядоў агню на стаянках не выяўлена.

Выяўленне слядоў Гейдэльбергскім чалавека на поўдні Італіі дазволіла навукоўцам зрабіць выснову, што ён быў прамаходзячы, а яго рост не перавышаў 1,5 м.

Зноскі