Закон захавання масы: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
абнаўленне звестак |
др Закон аб захаванні масы ў рэчываў перанесена ў Закон захавання масы |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:31, 3 верасня 2011
Закон захавання масы — гістарычны закон фізікі, згодна з якім маса як мера колькасці рэчыва захоўваецца пры ўсіх прыродных працэсах, гэта значыць нествараемая і незніштажаемая. У метафізічнай форме закон вядомы з найстаражытных часоў. Пазней з'явілася колькасная фармулёўка, дзе ў якасці меры масы аб'екта спачатку выкарыстоўвалася яго вага.
У цяперашні час вядомы шэраг умоў, пры якіх гэты закон парушаецца — напрыклад, пры радыяактыўным распадзе сукупная маса рэчыва змяншаецца. У сучаснай фізіцы закон захавання масы з'яўляецца прыватным выпадкам закону захавання энергіі, і ён выконваецца толькі ў кансерватыўных фізічных сістэмах, гэта значыць пры адсутнасці энергаабмену са знешнім асяроддзем.