Хімічная рэакцыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25: Радок 25:


[[Катэгорыя:Хімічныя рэакцыі]]
[[Катэгорыя:Хімічныя рэакцыі]]
[[Катэгорыя:Асноўныя палажэньні і азначэнні ў хіміі]]
[[Катэгорыя:Асноўныя палажэнні і азначэнні ў хіміі]]


[[ar:تفاعل كيميائي]]
[[ar:تفاعل كيميائي]]

Версія ад 22:36, 3 верасня 2011

Хімі́чная рэа́кцыя — пераўтварэнне адных рэчываў (рэагентаў) у іншыя (прадукты), адрозныя складам ці будовай. Агульная колькасць атамаў кожнага з элементаў, з якіх складаюцца рэчывы, застаецца ў хімічнай рэакцыі нязменнай (у адрозненне ад ядравых рэакцый). Паслядоўнасць элементарных актаў хімічнага пераўтварэння называецца механізмам хімічнай рэакцыі. Хімічную рэакцыю апісвае хімічнае раўнанне.

Працяканне хімічнай рэакцыі залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў і знешніх умоваў. Хімічныя рэакцыі адбываюцца пры кантакце рэчываў, часта пад уплывам знешніх уздзеянняў (награванне, ціск, выпраменьванне і да т.п.). Хімічныя рэакцыі падпарадкоўваюцца пэўным заканамернасцям, якія вывучаюць фізічная хімія, тэрмадынаміка і хімічная кінетыка. (Гл. таксама закон захавання масы, закон Геса, правіла Вант-Гофа)

Класіфікацыя хімічных рэакцый

Тэрмадынамічная класіфікацыя улічвае энергетыку хімічнай рэакцыі (экзатэрмічныя і эндатэрмічныя хімічнай рэакцыі), колькасць фазаў у сістэме. Адрозніваюць таксама хімічныя рэакцыі, якія працякаюць у аб'ёме і на паверхні падзела фазаў.

Кінетычная класіфікацыя адрознівае хімічныя рэакцыі па суадносінах хуткасці прамога і адваротнага пераўтварэння (зваротныя і незваротныя хімічныя рэакцыі), па колькасці стадый (простая і складаная хімічная рэакцыя, якую можна падзяліць на некалькі простых); малекулярнасць хімічная рэакцыя; парадак хімічнай рэакцыі па кожным рэагенце і ў цэлым. Асобнай групай з'яўляюцца каталітычныя хімічныя рэакцыі.

У залежнасці ад таго, якія часцінкі бяруць удзел у элементарным акце хімічнай рэакцыі, іх падзяляюць на малекулярныя, іённыя, фатахімічныя, радыкальныя, ланцуговыя.

У неарганічнай хіміі шырока ўжываецца клясыфікацыя хімічных рэакцый па тыпах злучэнняў і характары ўзаемадзеяння: хімічныя рэакцыі ўтварэння і раскладу, гідролізу, піролізу, нейтралізацыі, камплексаўтварэння, акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі.

Арганічная хімія мае сваю класіфікацыю хімічных рэакцый. Хімічныя рэакцыі з удзелам арганічных злучэнняў падзяляюць на дзве вялікія групы па характары разрыву хімічнай сувязі. У гетэралітычных (ад ад грэч. héteros — іншы) рэакцыях пара валентных электронаў застаецца пры адным з атамаў, паміж якімі існавала разарваная сувязь. У гамалітычных рэакцыях хімічная сувязь разрываецца сіметрычна і ўтвараюцца радыкалы.

Іншы спосаб класіфікацыі падзяляе рэакцыі з удзелам арганічных злучэнняў на тры класы: замяшчэння (пазначаюцца сімвалам S з індэксамі N або Е), далучэння (сімвал А) і адшчаплення або элімінацыі (сімвал Е). Асобную групу складаюць працэсы, якія адбываюцца без змены складу, але са зменай будовы: рэакцыі ізамерызацыі, перагрупоўкі.

Межы панятку хімічная рэакцыя да пэўнай ступені умоўныя. Звычайна не лічыцца хімічнай рэакцыяй ўтварэнне асацыятаў у растворах, электронна-ўзбуджаныя станы малекул, нават пры істотных зменах геаметрычнай канфігурацыі, таўтамерныя пераўтварэнні і г.д.

Гл. таксама