Астранамічны аб’ект: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2) (робат дадаў: ru:Астрономический объект |
др r2.6.3) (робат дадаў: simple:Astronomical object |
||
Радок 312: | Радок 312: | ||
[[ru:Астрономический объект]] |
[[ru:Астрономический объект]] |
||
[[sh:Небеско тело]] |
[[sh:Небеско тело]] |
||
[[simple:Astronomical object]] |
|||
[[sk:Astronomický objekt]] |
[[sk:Astronomický objekt]] |
||
[[sl:Astronomsko telo]] |
[[sl:Astronomsko telo]] |
Версія ад 11:52, 4 верасня 2011
Нябеснае цела (ці дакладней астранамічны аб'ект) — гэта матэрыяльны аб'ект, які сфармаваўся натуральным чынам у касмічнай прасторы. Да нябесных целаў можна аднесці каметы, планеты, метэарыты, астэроіды, зоркі і іншае. Нябесныя целы вывучае астраномія.
Апісанне
Памеры нябесных целаў розныя — ад велізарных да малюсенькіх. Самымі вялікімі з'яўляюцца, як правіла, зоркі, самымі маленькімі — метэарыты. Нябесныя целы аб'ядноўваюць у сістэмы ў залежнасці ад таго, што гэтыя целы сабой уяўляюць.
Нябеснае цела | Сістэма | Прыклад |
---|---|---|
Планеты | Зоркавыя сістэмы | Сонечная сістэма |
Астэроіды | Астэроідныя пояса | Пояс у Сонечнай сістэме (паміж арбітамі Марса і Юпітэра) |
Зоркі | Галактыкі | Галактыка «Млечны шлях» |
Каметы | Каметныя пояса (пояса са «змёрзлымі камянямі») | Пояс Койпера |
На верхняй выяве справа ад табліцы паказана мадэль Сонечнай сістэмы. Яна складаецца з зоркі (Сонца), вакол якой па арбітах перамаяшчаюцца планеты. Вакол некаторых планет, як, напрыклад, вакол Зямлі, абарочваюцца натуральныя спадарожнікі, якія таксама з'яўляюцца нябеснымі целамі. Паміж арбітамі Марса і Юпітэра існуе астэроідны пояс, які складаецца з асобных целаў — астэроідаў, якія таксама верцяцца вакол Сонца. Існуе гіпотэза, што астэроідны пояс узнік з-за таго, што ў Сонечнай сістэме была яшчэ адна планета, якая спыніла сваё існаванне (па іншай тэорыі гэта планета, якая не паспелая сфармавацца). Некаторыя планеты (такія як Сатурн) маюць пылавыя кольцы, якія рухаюцца вакол гэтых планет па арбітах. Гэтыя кольцы можна параўнаць з вышэйзгаданым астэроідным поясам, толькі ў гэтым выпадку вакол планеты абарочваюцца целы, памеры якіх значна менш, чым памеры астэроідаў.
Астранамічныя аб'екты
Аб'екты Сонечнай сістэмы | Пазасонечныя аб'екты | ||
---|---|---|---|
Простыя аб'екты | Састаўныя аб'екты | Прасторавыя аб'екты | |
|
|