Іаан Наўгародскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Выява:John of Novgorod's reliquary (1559, GRM) detail by shakko.jpg|thumb|Драўляная разбяная фігура святога. Ноўгарад, 1559 год.]] |
|||
'''Іаан II''' (да |
'''Іаан II''' (да прыняцця схімы ''Ілля'';? - [[7 верасня]] [[1186]]) — архіепіскап Вяліканаўгародскі і Пскоўскі (з 1165); святы Рускай царквы, шануецца ў абліччы свяціцеляў. |
||
Нарадзіўся ў [[Вялікі Ноўгарад|Ноўгарадзе]]. Быў спачатку прэсвітэрам пры царкве святога Уласія. Праславіўшыся набожнымі подзвігамі, Іаан пасля смерці святога Аркадзя быў абраны наўгародцамі на епіскапскую кафедру. |
Нарадзіўся ў [[Вялікі Ноўгарад|Ноўгарадзе]]. Быў спачатку прэсвітэрам пры царкве святога Уласія. Праславіўшыся набожнымі подзвігамі, Іаан пасля смерці святога Аркадзя быў абраны наўгародцамі на епіскапскую кафедру. |
Версія ад 07:50, 5 верасня 2011
Іаан II (да прыняцця схімы Ілля;? - 7 верасня 1186) — архіепіскап Вяліканаўгародскі і Пскоўскі (з 1165); святы Рускай царквы, шануецца ў абліччы свяціцеляў.
Нарадзіўся ў Ноўгарадзе. Быў спачатку прэсвітэрам пры царкве святога Уласія. Праславіўшыся набожнымі подзвігамі, Іаан пасля смерці святога Аркадзя быў абраны наўгародцамі на епіскапскую кафедру.
У 1165 быў узведзены ў сан архіепіскапа, які захоўваўся за наступнымі наўгародскімі уладарамі. Разам з братам Гаўрыілам (у манастве Рыгорам), пабудаваў некалькі цэркваў (сярод іх царква Дабравешчання ў Аркажах, пабудаваная ў 1179 за 70 дзён, верагодна, да 10-гадовага юбілею перамогі наўгародцаў над Суздальскім войскам).
У 1185 Ілля прыняў схіму і імя Іаан; ў наступным годзе ён памёр. Мошчы яго адкрыты ў 1439 годзе ў наўгародскім Сафійскім саборы і архіепіскапам Наўгародскім Яўфіміем ўстаноўлена мясцовае святкаванне.
Праслаўлены на Саборы 1547 пры мітрапаліце Маскоўскім Макарыю як агульнарасійскі святы. Памяць святога Іаана святкуецца 7 верасня па юліянскім календары.