Амплітуда: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: kk:Амплитуда
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: rue:Амплітуда
Радок 42: Радок 42:
[[ro:Amplitudine]]
[[ro:Amplitudine]]
[[ru:Амплитуда]]
[[ru:Амплитуда]]
[[rue:Амплітуда]]
[[sh:Amplituda]]
[[sh:Amplituda]]
[[simple:Amplitude]]
[[simple:Amplitude]]

Версія ад 16:23, 8 верасня 2011

Амплітуда – найбольшае адхіленне ад нулявога значэння велічыні, якая ажыццяўляе гарманічныя ваганні. Інакш кажучы, амплітуда вызначае размах ваганняў. Вагальная велічыня дасягае свайго амплітуднага (г.зн. найбольшага) значэння адзін раз цягам кожнага паўперыяду ваганняў.

У гарманічных ваганнях амплітуда з'яўляецца пастаяннай велічынёй. Аднак тэрмін «амплітуда» часта ўжываюць у шырэйшым сэнсе – у адносінах да велічынь, якія змяняюцца па законе, больш ці менш блізкім да гарманічнага (напр., амплітуда крывянога ціску), а часам да ваганняў, ад гарманічных зусім далёкіх (напр., амплітуда гадавой тэмпературы).