Міжземнае мора: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др робат дадаў: koi:Мушӧр саридз |
→Гл. таксама: дапаўненне |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
* [[Абукірскі заліў]] |
* [[Абукірскі заліў]] |
||
* [[Заліў Фамагуста]] |
* [[Заліў Фамагуста]] |
||
* [[Атлантропа]] |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 23:00, 14 верасня 2011
Міжземнае мора — міжземнае, міжмацерыковае мора Атлантычнага акіяна, злучаецца з ім на захадзе Гібралтарскім пралівам.
У Міжземным моры вылучаюць моры: Альбаран, Балеарскае, Лігурыйскае, Тырэнскае, Адрыятычнае, Іанічнае, Крыцкае, Эгейскае. У басейн Міжземнага мора ўключаюць Мармуровае мора, Чорнае мора, Азоўскае мора.
Гісторыя
Сучаснае Міжземнае мора з'яўляецца рэліктам старажытнага акіяна Тэціс, які быў значна шырэй і распасціраўся далёка на ўсход. Рэліктамі акіяна Тэціс з'яўляюцца таксама Аральскае, Каспійскае, Чорнае і Мармуровае моры, прымеркаваныя да яго найболей глыбокім упадзінам. Верагодна, Тэціс некалі быў цалкам акружаны сушай, і паміж Паўночнай Афрыкай і Пірэнейскім паўвостравам, у раёне Гібралтарскага праліва, існаваў пярэсмык. Такі жа сухапутны мост звязваў паўднёваўсходнюю Еўропу з Малой Азіяй. Не выключана, што пралівы Басфор, Дарданэлы і Гібралтарскі ўтварыліся на месцы затопленых рачных далін, а шматлікія астраўныя ланцугі, асабліва ў Эгейскім моры, злучаліся з мацерыком.