Андора: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.5) (робат дадаў: rmy:Andorra
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: tw:Andorra
Радок 289: Радок 289:
[[tr:Andorra]]
[[tr:Andorra]]
[[tt:Андорра]]
[[tt:Андорра]]
[[tw:Andorra]]
[[udm:Андорра]]
[[udm:Андорра]]
[[ug:ئاندوررا]]
[[ug:ئاندوررا]]

Версія ад 08:19, 21 верасня 2011

Шаблон:Краіна1

Андора, афіцыйна: Княства Андора (катал.: Principat d'Andorra, фр.: Principauté d'Andorre, ісп.: Principado de Andorra) — краіна ў Заходняй Еўропе. Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй. Адна з самых маленькіх краін Еўропы: плошча — 468 км², насельніцтва — 84 тыс. чалавек (2009). Яе сталіца — Андора-ла-Велья — самая высокагорная сталіца ў Еўропе (1023 м). Афіцыйная мова — каталонская, таксама шырока ўжываюцца іспанская і французская.

Княства ўтворана ў 1278. Ролю манарха сумесна выконваюць два ўладара — прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Каталонія, Іспанія).

Андора — дастаткова багатая краіна, дзякуючы статусу «падаткавай гавані» і (у значнай ступені выкліканага гэтым) турызму (каля 10 млн. наведвальнікаў штогод). Яна не з'яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, хаця еўра — фактычная валюта гэтай краіны. Андора займае другое месца ў свеце па чаканай працягласці жыцця сваіх грамадзян — 82 гады пры нараджэнні.

Гісторыя

Старажытная гісторыя і сярэднявечча

Самыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека у Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавай эры. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына Ordino, пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс La Roca de les Bruixes. Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню з'явіліся ў тэксце грэцкага гісторыка Палібія ў (2 стагаддзе да нашай эры). Палібій апісаў пераправу Ганібала праз Пірынеі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў. Княства Андора, пад падвойным, супольным кіраваннем Францыі і епіскапа Ургельскага, існавала з 1278.

Новы час

20-е стагоддзе

Андора абвясціла вайну Германіі падчас Першай сусветнай вайны, але ў ваенных дзеяннях удзелу не прымала.

У 1933 акупіраваная Францыяй для падаўлення грамадскіх беспарадкаў перад выбарамі. Да 1940 Францыя трымала ў Андоры гарнізон, каб пазбегнуць перакідвання грамадзянскай вайны з Іспаніі. Падчас Другой сусветнай вайны Андора заставалася нейтральнай і служыла важным каналам для кантрабанднага гандлю паміж вішысцкай Францыяй і франкісцкай Іспаніяй.

Пасля вайны знаходзілася ў адноснай ізаляцыі ад агульнаеўрапейскіх працэсаў. Паступова стала заўважным гандлёвым і турыстычным пунктам прызначэння. У 1993 у Андоры адбылася мадэрнізацыя палітычнай сістэмы пасля ўступлення краіны ў ААН і Савет Еўропы — 14.3.1993 выбаршчыкі пастанавілі змяніць феадальную палітычную сістэму на парламенцкую.

Палітычная структура

Файл:Andorralavella02.jpg
Парламент Андоры

Андора — «парламенцкае княства». У адпаведнасці з традыцыяй, якая сыходзіць каранямі ў Парэаж, Суправіцелямі, гэта значыць главамі дзяржавы з'яўляюцца Прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Сеа-дэ-Урхель, Іспанія). Таму краіну нельга назваць паўнавартаснай манархіяй, гэта хутчэй даніна традыцыі.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца супольна парламентам і ўрадам. Парламент Андоры — Генеральны Савет — складаецца з 28—42 дэпутатаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Кіраўнік урада выбіраецца абсалютнай большасцю дэпутатаў парламента.

Адміністрацыйнае дзяленне

Андора у адміністрацыйным стаўленні падзеленая на 7 парокій (катал.: parroquies):


Эканоміка

80 % ВУП краіны дае турыстычная галіна. Андору штогод наведваюць да 9 млн. турыстаў. Дзяржава прымае мінімальны ўдзел у кіраванні эканомікай, і дзель прадпрымальніцтва дзейнічае амаль без абмежаванняў. Вялікую ролю ў эканоміцы гуляе банкаўскі сектар, які карыстаецца існымі ў краіне падатковымі палёгкамі.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў Андоры абмежавана тым, што толькі 2 % земляў прыдатныя для апрацоўкі. У гэтай галіне занята меней 1 % насельніцтва. Выгадоўваецца бульба і тытунь, у невялікай колькасці — ячмень і жыта.

Маюцца запасы жалезных руд, свінцу, гідраэнергетычных рэсурсаў, мінеральнай вады і лясоў.

Насельніцтва

Насельніцтва Андоры складае парадку 69 тысяч чалавек. Насельніцтва сталіцы — каля 21 тысячы чалавек.

Культура

Спасылкі