Вэб-дызайн: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: ku:Malpersazî
др дадана Катэгорыя:Вэб-дызайн (праз HotCat)
Радок 37: Радок 37:
[[vi:Thiết kế web]]
[[vi:Thiết kế web]]
[[zh:网页设计]]
[[zh:网页设计]]

[[Катэгорыя:Вэб-дызайн]]

Версія ад 11:14, 27 верасня 2011

Вэб-дызайн (ад англ.: Web design) — галіна вэб-распрацоўкі і разнавіднасць дызайна, у задачы якой уваходзіць праектаванне карыстальніцкіх вэб-інтэрфейсаў для сайтаў альбо вэб-дадаткаў. Вэб-дызайнеры праектуюць лагічную структуру вэб-старонак, прадумваюць найбольш зручныя вырашэнні падачы інфармацыі, таксама займаюцца мастацкім афармленнем вэб-праекта. У выніку злучэння дзвух галін чалавечай дзейнасці дасведчаны вэб-дызайнер павінен быць знаёмым з сучаснымі вэб-тэхналогіямі і мець адпаведныя мастацкія якасці. Вэб-дызайн — від графічнага дызайна, накіраваны на распрацоўку і афармленне аб’ектаў інфармацыйнага асяродзя інтэрнэта, закліканы забяспечваць высокія спажывецкія уласцівасці і эстэтычныя якасці. Такое тлумачэнне адасабляе вэб-дызайн ад вэб-праграмавання, падкрэслівае спецыфіку прадметнай дзейнасці вэб-дызайнера, пазіцыянуе вэб-дызайн як від графічнага дызайну.