Iron Maiden: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Iron Maiden
(Няма розніцы)

Версія ад 06:21, 29 верасня 2011

Iron Maidenбрытанскі хэві-металічны гурт, заснаваны Стывам Гарысам у 1975. Гурт выпусціў 14 студыйных альбомаў, 9 канцэртных запісаў, 4 міні-альбомы і 8 зборнікаў.

Гурт лічаць адным з заснавальнікаў паджанру НВОБХМанг. NWOBHM — New Wave Of British Heavy Metal). Гурт набыў папулярнасць у 1980-я і пасля шэрагу зменаў у складзе запісаў некалькі залатых і платынавых альбомаў: The Number of the Beast (1982), Piece of Mind (1983) і іншыя.

Гісторыя

Першыя часы (1975—1978)

Пасьля таго, як Стыў Гарыс пакінуў свой мінулы гурт Smiler, у 1975, напярэдадні Новага года ён стварыў гурт Iron Maiden. Сам Гарыс кажа, што такую назву ён абраў у гонар стужкі па рамане Аляксандра Дзюма "Чалавек у жалезнай масцы", дзе ўбачыў аднайменнае прыстасаванне для катавання.

Стыў Гарыс і Дэйв Мюрэй — былі і застаюцца найбольш «сталымі» членамі гурта. Першы вакаліст Пол Дэй быў звольнены за «недахоп энергіі і харызмы на сцэне». Спачатку яго змяніў Дэніс Вілкок, прыхільнік гурта Kiss. У 1977 годзе гурт наняў яшчэ аднаго гітарыста Боба Соера, што выклікала некаторыя непаразуменьні паміж Мюрэем і Вілкокам. З-за чаго Гарыс быў вымушаны звольніць абодвух. Такім чынам склад гурта на канцэрце ў Брыджхаўсе (лістапад 1977) быў наступны: клавішныя — Тоні Мур, гітараТэры Вепрэм, ударныя — Бэры Пёркіс. Выступ быў настолькі няўдалым, што Гарыс быў вымушаны звольніць усіх, аднавіць Дэйва Мюрэя на пасадзе гітарыста і наняць ударніка Дуга Сэмпсана.

Шлях да папулярнасці (1978—1981)

Выпадковая сустрэча ў пабе Red Lion (Лэйтанстоўн) прывяла да з'яўлення ў гурце новага вакаліста Поля Ды’Ана.

Нягледзячы на тое, што гурт існаваў ужо тры гады, бракавала запісаных кампазіцый. Таму, напярэдадні Новага Года ў 1978, члены гурта запісалі дэма-альбом The Soundhouse Tapes. Нягледзячы на тое, што ў альбоме было толькі тры песні, усе 500 копій вельмі хутка раскупілі. Адна з кампазіцый "Prowler" заняла першае месца ў рэйтынгу Neal Kay’s Heavy Metal Soundhouse charts часопіса Sounds. Яшчэ дзьве кампазіцыі «Sanctuary» і «Wrathchild» увайшлі ў зборнік Metal for Muthas (15 лютага 1980).

Вонкавыя спасылкі