Васіль Зуёнак: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 1: Радок 1:
'''Васіль ЗУЁНАК''' (нар. {{ДН|3|6|1935}}, в. Мачулішчы Халопеніцкага р-на, цяпер Крупскі р-н) — беларускі паэт.
'''Васіль ЗУЁНАК''' (нар. {{ДН|3|6|1935}}, в. Мачулішчы Халопеніцкага р-на, цяпер Крупскі р-н) — беларускі [[паэт]].


== Біграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта [[БДУ]]. Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960—1966 г. — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член [[Саюз пісьменнікаў БССР|Саюза пісьменнікаў БССР]] (з 1966). У 1982—1989 г. — сакратар, у 1989—1990 г. — першы сакратар, з 1990 г. — старшыня праўлення [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]]. Кандыдат філалагічных навук..
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта [[БДУ]]. Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960—1966 г. — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член [[Саюз пісьменнікаў БССР|Саюза пісьменнікаў БССР]] (з 1966). У 1982—1989 г. — сакратар, у 1989—1990 г. — першы сакратар, з 1990 г. — старшыня праўлення [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]]. Кандыдат філалагічных навук..


Радок 13: Радок 14:
Пра творчасць В. Зуёнака пісалі Р. Барадулін, [[У. Караткевіч]], [[У. Калеснік]], [[П. Панчанка]], [[А. Лойка]], [[А. Вярцінскі]] і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.
Пра творчасць В. Зуёнака пісалі Р. Барадулін, [[У. Караткевіч]], [[У. Калеснік]], [[П. Панчанка]], [[А. Лойка]], [[А. Вярцінскі]] і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.


== Прэміі і ўзнагароды ==
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за кнігу вершаў «Сяліба», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1982) за паэму «Маўчанне травы».
* Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за кнігу вершаў «Сяліба»
* Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1982) за паэму «Маўчанне травы».


== Бібліяграфія ==
== Бібліяграфія ==

Версія ад 16:04, 30 верасня 2011

Васіль ЗУЁНАК (нар. 3 чэрвеня 1935, в. Мачулішчы Халопеніцкага р-на, цяпер Крупскі р-н) — беларускі паэт.

Біграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960—1966 г. — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў БССР (з 1966). У 1982—1989 г. — сакратар, у 1989—1990 г. — першы сакратар, з 1990 г. — старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кандыдат філалагічных навук..

Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэсіва» (1960, лірыка), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання» (1981), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале» (1973), кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983).

Пачынаючы ад зборніка паэзіі для дзяцей «Вясёлы калаўрот» (1965), творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі В. Зуёнка — зборнікі паэзіі «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987), «Бадзірог», «Па ельнічку, па бярэзнічку…». Таксама В. Зуёнак аўтар кніг нарысаў і замалёвак для дзяцей «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963).

В. Зуёнак працуе і ў эпічным жанры, аўтар паэмаў «Сяліба» (1974), «Прыцягненне» (1979), «Маўчанне травы» (1982), «Лукам’е» (1984), «Падарожжа вакол двара» (1992) і іншы.

Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і інш. моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978). Вершы В. Зуёнка перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і інш. мовы.

Пра творчасць В. Зуёнака пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.

Прэміі і ўзнагароды

  • Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за кнігу вершаў «Сяліба»
  • Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы (1982) за паэму «Маўчанне травы».

Бібліяграфія

  • Выбраныя творы: у 2 т. / Васіль Зуёнак; (прадм. Р. Барадуліна). — Мн.: Маст. літ., 1996—1998.
  • Лета трывожных дажджоў: вершы / Васіль Зуёнак. — Мн.: Маст. літ., 1999. — 158 с. : іл., 1 л. партр.
  • Пісьмы з гэтага свету: вершы / Васіль Зуёнак. — Мн.: Маст. літ., 1995. — 174 с.
  • Чорная лесвіца: вершы, паэма / Васіль Зуёнак. — Мн.: Маст. літ., 1992. — 159 с. : іл.
  • Рэха : вершы, загадкі, пацешкі: для дашк. і мал. шк. узросту / Васіль Зуёнак; (маст. Уладзімір Гладкевіч). — Мн.: Маст. літ., 2003. — 143 с.: каляр. іл.

Літаратура

  • Васіль Зуёнак // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X. С. 224—225.
  • Гарэлік, Л. «Акрас не патрабую» : літ. партр. В. Зуёнка / Любоў Гарэлік // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 7/8. С. 69-79.
  • Гніламёдаў, У. В. Праўда зерня: творчы партрэт В. Зуёнка / Уладзімір Гніламёдаў. — Мн. : Маст. літ., 1992. — 143 с., [8] л. партр.
  • Зуёнак Васіль // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. Т. 2. С. 526—533.
  • Зуёнак Васіль Васілевіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мн., 1998. Т. 7. С. 119.
  • Мішчанчук, М. І. Беларуская літаратура ХХ ст.: вучэб. дапам. / М. І. Мішчанчук, І. С. Шпакоўскі. — Мн. : Выш. шк., 2001. — 352 с. С. 308—314.