Вэб-дызайн: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др дадана Катэгорыя:Вэб-дызайн (праз HotCat) |
+ {{ізаляваны артыкул}} |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
[[Катэгорыя:Вэб-дызайн]] |
[[Катэгорыя:Вэб-дызайн]] |
||
{{ізаляваны артыкул}} |
Версія ад 12:28, 5 кастрычніка 2011
Вэб-дызайн (ад англ.: Web design) — галіна вэб-распрацоўкі і разнавіднасць дызайна, у задачы якой уваходзіць праектаванне карыстальніцкіх вэб-інтэрфейсаў для сайтаў альбо вэб-дадаткаў. Вэб-дызайнеры праектуюць лагічную структуру вэб-старонак, прадумваюць найбольш зручныя вырашэнні падачы інфармацыі, таксама займаюцца мастацкім афармленнем вэб-праекта. У выніку злучэння дзвух галін чалавечай дзейнасці дасведчаны вэб-дызайнер павінен быць знаёмым з сучаснымі вэб-тэхналогіямі і мець адпаведныя мастацкія якасці. Вэб-дызайн — від графічнага дызайна, накіраваны на распрацоўку і афармленне аб’ектаў інфармацыйнага асяродзя інтэрнэта, закліканы забяспечваць высокія спажывецкія уласцівасці і эстэтычныя якасці. Такое тлумачэнне адасабляе вэб-дызайн ад вэб-праграмавання, падкрэслівае спецыфіку прадметнай дзейнасці вэб-дызайнера, пазіцыянуе вэб-дызайн як від графічнага дызайну.