Метр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат дадаў: rue:Метер
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: mg:Metatra
Радок 113: Радок 113:
[[lt:Metras]]
[[lt:Metras]]
[[lv:Metrs]]
[[lv:Metrs]]
[[mg:Metatra]]
[[mk:Метар]]
[[mk:Метар]]
[[ml:മീറ്റർ]]
[[ml:മീറ്റർ]]

Версія ад 01:07, 8 кастрычніка 2011

Метр – (франц. metre, ад грэч. métron — мера), адзінка вымярэння адлегласці ў метрычнай сістэме мераў і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ. Скарочанае пазначэнне: бел. м, міжн. m.

Метр роўны адлегласці, якую праходзіць святло ў вакууме за прамежак часу, роўны 1/299 792 458 секунды.

Гісторыя

Міжнародны эталон метра, які выкарыстоўваўся з 1889 па 1960 гады.

Метр быў упершыню ўведзены ў Францыі у XVII ст. і меў першапачаткова два розныя азначэнні:

Першапачаткова за аснову было прынята першае азначэнне (8 траўня 1790, Французскі Нацыянальны сход). Аднак паскарэнне свабоднага падзення залежыць ад шыраты і, такім чынам, маятнікавы эталон не досыць дакладны, Французская Акадэмія навук у 1791 прапанавала Нацыянальнаму сходу вызначыць метр праз даўжыню мерыдыяна. 30 сакавіка 1791 гэтая прапанова была прынятая. 7 красавіка 1795 Нацыянальны Канвент прыняў закон аб уводзінах метрычнай сістэмы ў Францыі і даручыў камісіі, у якую ўваходзілі Кулон, Лагранж, Лавуазье, Лаплас і іншыя навукоўцы, выканаць працы па эксперыментальным азначэнні адзінак даўжыні і масы. Першы прататып эталона метра быў выраблены з латуні ў 1795 годзе. Варта адзначыць, што адзінка вымярэння масы (кілаграм, азначэнне якога было заснавана на масе 1 дм3 вады) таксама была прывязаная да азначэння метра.

У 1799 са сплаву 90 % плаціны і 10 % ірыдыю быў выраблены эталон метра, даўжыня якога адпавядала адной саракамільённай частцы Парыжскага мерыдыяна. Пасля, аднак, высветлілася, што з-за няправільнага ўліку полюснага сціску Зямлі эталон апынуўся карацей на 0,2 мм; такім чынам, даўжыня мерыдыяна толькі прыблізна роўная 40 000 км.

Падчас кіравання Напалеона метрычная сістэма распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе. Толькі ў Вялікабрытаніі, якая не была заваяваная Напалеонам, засталіся традыцыйныя меры даўжыні: цаля, фут і ярд.

У 1889 быў выраблены больш дакладны міжнародны эталон метра са сплаву плаціны і ірыдыю з папярочным сячэннем ў выглядзе літары «X». Яго копіі былі перададзеныя на захоўванне ў краіны, у якіх метр быў прызнаны ў якасці стандартнай адзінкі даўжыні. Гэты эталон усё яшчэ захоўваецца ў Міжнародным бюро мер і ваг, хоць больш па сваім першапачатковым прызначэнні не выкарыстоўваецца.

З 1960 было вырашана адмовіцца ад выкарыстання вырабленага людзьмі прадмета ў якасці эталона метра, і з гэтага часу па 1983 метр вызначаўся як лік 1 650 763,73, памножаны на даўжыню хвалі аранжавай лініі (6 056 A*) спектра выпраменьвання ізатопам крыптона-86 у вакууме.

Сучаснае азначэнне метра ў тэрмінах часу і хуткасці святла было ўведзена ў 1983 годзе:

  • Метр — гэта даўжыня шляху, які праходзіць святло ў вакууме за (1 / 299 792 458) секунды.

З гэтага азначэння атрымліваем, што ў сістэме СІ хуткасць святла ў вакууме прынятая роўнай у дакладнасці 299 792 458 м/з. Такім чынам, азначэнне метра, як і два стагоддзі таму, ізноў прывязана да секунды, але на гэты раз з дапамогай універсальнай сусветнай канстанты.

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі даўжыні ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ. Існуюць таксама пазасістэмныя адзінкі вымярэння: мікрон, роўны 1 мкм, і ангстрэм (A*), роўны 0,1 нм, але іх ужыванне не рэкамендуецца.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 м дэкаметр дам dam 10−1 м дэцыметр дм dm
10² м гектаметр гм hm 10−2 м сантыметр см cm
10³ м кіламетр км km 10−3 м міліметр мм mm
106 м мегаметр Мм Mm 10−6 м мікраметр мкм µm
109 м гігаметр Гм Gm 10−9 м нанаметр нм nm
1012 м тэраметр Тм Tm 10−12 м пікаметр пм pm
1015 м петаметр Пм Pm 10−15 м фемтаметр фм fm
1018 м экзаметр Эм Em 10−18 м атаметр ам am
1021 м зетаметр Зм Zm 10−21 м зептаметр зм zm
1024 м ётаметр Ім Ym 10−24 м ёктаметр ім ym

Цікавыя факты

У кампьютарным жаргоне «метр» можа азначаць мегабайт.

Шаблон:Тэмы/Меры даўжыні