Майкл Дуглас: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Майкл Дуглас
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
'''Майкл Кірк Ду́глас''' ({{мова-en|Michael Kirk Douglas}}; нарадзіўся [[5 верасня]] [[1944]], [[Нью-Брансўік]], [[штат Нью-Джэрсі]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]) — амерыканскі кінаакцёр і [[прадзюсар]], паходзіць з беларускіх яўрэяў<ref>{{спасылка|url=http://charter97.org/be/news/2011/2/14/36035/|загаловак=Майкл Дуглас: «Беларусь - краіна маіх продкаў»|выдавец=[[Хартыя’97]]|дата=17 лютага 2011}}</ref>.
'''Майкл Кірк Ду́глас''' ({{мова-en|Michael Kirk Douglas}}; нарадзіўся [[5 верасня]] [[1944]], [[Нью-Брансвік]], [[штат Нью-Джэрсі]], [[Злучаныя Штаты Амерыкі|ЗША]]) — амерыканскі кінаакцёр і [[прадзюсар]], паходзіць з беларускіх яўрэяў<ref>{{спасылка|url=http://charter97.org/be/news/2011/2/14/36035/|загаловак=Майкл Дуглас: «Беларусь - краіна маіх продкаў»|выдавец=[[Хартыя’97]]|дата=17 лютага 2011}}</ref>.


== Ранняе жыццё ==
== Ранняе жыццё ==

Версія ад 12:01, 9 кастрычніка 2011

Майкл Кірк Ду́глас (англ.: Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 5 верасня 1944, Нью-Брансвік, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, паходзіць з беларускіх яўрэяў[1].

Ранняе жыццё

Сын акцёра Кірка Дугласа і бермудскай актрысы Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мелвіла Дыла і Рут Рапальі Нейльсан. Скончыў прэстыжную Іглбрукскую Школу ў Дырфілдзе, штат Масачусетс, і Чоэт Розмэры Гол у Уолінгфордзе, штат Канектыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.

Кар’ера

Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым яго поспехам быў серыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 19721976. У 1975 ён як прадзюсар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, які скончыўся толькі ў 1984, калі Дуглас зняўся ў фільме «Раман з камнем».

Сусветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсць», што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Гордана Гека ў фільме «Уол-Стрыт». Найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 атрымаў Крыштальны Глобус на Міжнародным Кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасля якога Дуглас тры гады не з'яўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных акцёраў ЗША.

Асабістае жыццё

20 сакавіка 1977 Майкл Дуглас ажаніўся з Даендрай Люкер. 13 сьнежня 1978 году ў іх нарадзіўся сын Кэмеран. У 2000 Майкл і Даендра развяліся, і 18 лістапада 2000 Дуглас ажаніўся з валійскай актрысай Кэтрын Зетай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дылана Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зету (нарадзілася 20 красавіка 2003).

Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраення. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супраць біялагічнай, хімічнай і ядзернае зброі. У 1998 стаў Паслом Міру ААН. Дуглас з'яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнай Партыі ЗША.


Крыніцы

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Афіцыйная старонка Майкла Дугласа (англ.)