Дваранская гвардыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|left|200px|Дваранскі гвардзеец у парадным уборы [[Выява:Garde noble vatican 1.jp...'
 
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Дворянская гвардия
Радок 32: Радок 32:
[[nl:Nobelgarde]]
[[nl:Nobelgarde]]
[[pl:Gwardia Szlachecka]]
[[pl:Gwardia Szlachecka]]
[[ru:Дворянская гвардия]]

Версія ад 13:50, 9 кастрычніка 2011

Дваранскі гвардзеец у парадным уборы
Дваранскі гвардзеец у службовым уборы

Дваранская Гвардыя (італ.: Guardia Nobile) - адна з трох гвардый Ватыкана. Дваранская гвардыя была сфарміравана Папай Рымскім Піем VII у 1801 як полк цяжкай конніцы. Першапачаткова, полк быў абавязаны забяспечваць эскорт для Папы Рымскага і іншых старэйшых князёў Царквы, і місій у межах Папскай вобласці па волі Папы Рымскага. Адной з іх першых галоўных абавязкаў павінна было быць суправаджэнне Пія VII у Парыж на каранацыю Напалеона Банапарта. З аб'яднаннем Італіі і ліквідацыяй Папскай вобласці ў 1870, дваранская гвардыя стала корпусам прыдворнай гвардыі.

Корпус быў добраахвотніцкім — яго членам не плацілі за іх службу, і яны павінны былі самі аплачваць экіпіроўку. Камандуючы корпуса зваўся капітанам, ранг якога быў эквівалентны генералу ў італьянскай арміі. Адна са значных пазіцый у межах корпуса была пасада Спадчыннага Сцяганосца, які быў адказны несці штандар Рымска-каталіцкай царквы.

Дваранская гвардыя з'яўлялася на публіцы толькі, калі Папа Рымскі браў удзел у публічных дзействах; калі Папа Рымскі аддаляўся, яго суправаджала дваранская гвардыя. У перыяд вакансіі Святога Прастола, корпус знаходзіўся на службе Калегіі кардыналаў.

Дваранская гвардыя была скасавана Папай Рымскім Паўлам VI у 1970 як частка царкоўных рэформаў пасля Другога Ватыканскага Сабора.

Гл. таксама