Лары Кінг: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Лары Кінг''', сапр.: '''Лорэнс Харві Зайгер''' (англ.: Lawrence Harvey Zeiger, нар. 19 лістапада 1933, [[Б...'
(Няма розніцы)

Версія ад 06:21, 11 кастрычніка 2011

Лары Кінг, сапр.: Лорэнс Харві Зайгер (англ.: Lawrence Harvey Zeiger, нар. 19 лістапада 1933, Бруклін, Нью-Ёрк) — амерыканскі тэлежурналіст, вядомы дзякуючы свайму папулярнаму ток-шоў «Larry King Live» , нязменным вядучым якога з'яўляўся з 1985 па 2010 год.

Біяграфія

За сваю кар'еру ён правёў больш за пяцьдзесят тысяч інтэрв'ю з палітыкамі, спартсменамі, артыстамі і іншымі знакамітасцямі. Ён з'яўляецца лаўрэатам прэміі 'Эмі', двухразовым лаўрэатам прэміі Пібадзі і дзесяціразовым прызёрам прэміі 'Cable ACE'.

Бацькі Лары - Джэні і Эдзі Зэйгер, - яўрэі, якія эмігравалі з Беларусі (бацька быў з Мінска, маці з Пінска). Іх першы сын Ірвін нарадзіўся ў 1932 годзе, але памёр ва ўзросце шасці гадоў ад апендыцыту. Пасля Лары ў іх сям'і нарадзіўся яшчэ адзін сын -Марці.

Пачынаў працаваць бармэнам. У 1957 годзе пераехаў у Маямі, дзе працаваў прыбіральшчыкам у офісе радыёстанцый. Паколькі дыктараў не хапала, Кінгу прапанавалі выйсці ў эфір. Так пачалася яго кар'ера ў СМІ.

Восем разоў быў жанаты на семярых жанчынах. Чацвёра дзяцей ад трох жонак.

З 1997 года жанаты восьмым шлюбам на Шоўні Саўтвік.

У 1997 годзе, разам з іншымі вядомымі акцёрамі і кіраўнікамі Галівуда, Лары Кінг падпісаў адкрыты ліст нямецкаму канцлеру Гельмуту Колю, апублікаваны ў газеце International Herald Tribune, у якім заяўлялася аб недапушчальнасці парушэння рэлігійных правоў паслядоўнікаў саенталогіі ў Германіі.

У ліпені 2010 года Лары Кінг абвясціў аб добраахвотным хуткім закрыцці свайго шоў. Апошні выпуск выйшаў 16 снежня 2010 года. Госцем праграмы стаў Арнольд Шварцэнэгер.