Лінц: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: sco:Linz |
→Гл. таксама: дапаўненне |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
У Лінцы сваё дзяцінства правёў [[Адольф Гітлер]]. У гады [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]] недалёка ад Лінца нацысты пабудавалі канцэнтрацыйны лагер [[Маўтхаўзен]] які быў вызвалены ў [[1945]] годзе войскамі [[ЗША]]. |
У Лінцы сваё дзяцінства правёў [[Адольф Гітлер]]. У гады [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]] недалёка ад Лінца нацысты пабудавалі канцэнтрацыйны лагер [[Маўтхаўзен]] які быў вызвалены ў [[1945]] годзе войскамі [[ЗША]]. |
||
== Вядомыя асобы == |
|||
* [[Георг Пурбах]] |
|||
== Гл. таксама == |
== Гл. таксама == |
Версія ад 17:17, 14 кастрычніка 2011
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Лінц (ням.: Linz) — горад у паўночна-ўсходняй Аўстрыі. Праз горац цячэ рака Дунай. Адміністрацыйны цэнтр федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя. Заснаваны старажытнымі рымлянамі пад назвай Ленцыя (Lentia). У нашы дні Лінц з'яўляецца значным прамысловым, культурным, транспартным і турыстычным цэнтрам Аўстрыі. Колькасць насельніцтва налічвае каля 188 тыс. чалавек (трэці па велічыні горад краіны). У Лінцы знаходзяцца 4 універсітэта, 5 тэатраў, музеі, помнікі архітэктуры XIII — XIX стагоддзяў.
Клімат
Клімат Лінца ўмерана-кантынентальны, пераходны да кантынентальнага. Зіма адносна цёплая, самы халодны месяц — студзень. Лета — цёплае, самымі спякотнымі месяцамі з'яўляюцца ліпень і жнівень. Сярэдняя колькасць ападкаў вагаецца ад 600 мм да 2000 мм штогод.
Гісторыя
Горад быў заснаваны рымлянамі на месцы старажытнага кельцкага паселішча ў якасці абарончага пункта на сваёй паўночнай мяжы ў 15 да н.э. Пад назвай Лінц горад упершыню ўзгадваецца ў 799 годзе, у сувязі з будаўніцтвам царквы Сь. Мартына — якая захавалася да нашых дзён.
У Сярэднявеччы горад уваходзіў у склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Праз горад праходзілі гандлёвыя шляхі па Дунаі і з Польшчы і Чэхіі ў Паўднёвую Еўропу. У XV стагоддзі імператар Фрыдрых ІІІ перанёс сюды сваю сталіцу, а ў 1490 годзе абвясціў Лінц сталіцай сваёй імперыі, але праз тры гады гэты статус быў страчаны. У 1497 годзе быў пабудаваны мост праз Дунай. З 1785 года Лінц стаў цэнтрам япіскапства.
У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя горад пераўтварыўся ў буйны прамысловы цэнтр, у якім асаблівае развіццё атрымала вытворчасць сталі і хімічная прамысловасць.
У Лінцы сваё дзяцінства правёў Адольф Гітлер. У гады Другой Сусветнай вайны недалёка ад Лінца нацысты пабудавалі канцэнтрацыйны лагер Маўтхаўзен які быў вызвалены ў 1945 годзе войскамі ЗША.
Вядомыя асобы
Гл. таксама
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лінц