Авечка свойская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: av:Чахъу
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: sn:Hwayi
Радок 177: Радок 177:
[[sl:Domača ovca]]
[[sl:Domača ovca]]
[[sm:Mamoe]]
[[sm:Mamoe]]
[[sn:Hwayi]]
[[sr:Овца]]
[[sr:Овца]]
[[sv:Tamfår]]
[[sv:Tamfår]]

Версія ад 11:28, 17 кастрычніка 2011

Авечка свойская

Статак авечак
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Сысуны
Атрад: Парнакапытныя
Род: Бараны
Від: Авечка свойская
Навуковая назва
Ovis aries, (Linnaeus, 1758 )
ITIS  552475
NCBI  9940

Авечка свойская (Ovis aries) — жывёла класа сысуноў. Продкам свойскай авечкі з'яўляецца азіяцкі муфлон.

Біялагічныя асаблівасці

Найважнейшая асаблівасць свойскіх авечак — высокая іх прыстасавальнасць да розных умоў развядзення. Яны добра пераносяць халодны і гарачы клімат, добра сябе адчуваюць у сухіх пустынных раёнах поўдня і на зялёных раўнінах умераных шырот. Другая каштоўная якасць авечак — добрая прыстасаванасць да пашавага ўтрымання, здольнасць выкарыстоўваць самыя танныя кармы і знаходзіць іх сабе нават на самых бедных пашах. Яны паядаюць вялізную колькасць розных раслін, у тым ліку пустазелле. Шматкамерны страўнік і добра развіты стрававальны апарат забяспечваюць засваяльнасць да 75% пажыўных рэчываў грубых кармоў. Аднак авечкі дрэнна пераносяць павышаную вільготнасць і вільготныя пашы. Пры перабоях у кармленні і паенні многія пароды авечак здольны траціць адкладзены ў целе (на хвасце, у курдзюку) тлушч, што дапамагае пераносіць бяскорміцу.

Працягласць жыцця авечак 12-14 гадоў, а працягласць гаспадарчага іх выкарыстання 6-7 гадоў.

Скараспеласць высокая. Палавая спеласць настае ў 6-7-месячным узросце, у першую злучку пускаюць у 1,5 года. Палавы цыкл (перыядычнасць прыходу ў ахвоту) у авечак у сярэднім 17 дзён (ваганні 15-20 дзён). Пладавітасць большасці парод ад 100 да 150 ягнят на 100 матак, у асобных парод яна складае 250-300 ягнят на 100 матак. Перыяд котнасці ў сярэднім 150 дзён (ваганні ад 140 да 155 дзён у залежнасці ад пароды, узросту і ўкормленасці матак).

Жывая маса ягнят пры нараджэнні залежыць ад пароды і колькасці ягнят у прыплодзе. Адзіночкі важаць 3-4,5 кг, ягняты са шматплодных акотаў звычайна меншыя. Пры нармальных умовах кармлення і ўтрымання ягняты хутка развіваюцца. Да 15-20-дзённага ўзросту яны падвойваюць сваю жывую масу. Сутачнае прыбаўленне ў масе да 4 мес складае 200-400 г у залежнасці ад пароды і кармлення. Да 4-месячнага ўзросту ягняты дасягаюць 45-50% жывой масы бацькоў. Эксперыментальнымі даследаваннямі пацверджана, што авечкі найбольш поўна выкарыстоўваюць і акупляюць корм у першы год жыцця пры атрыманні ад іх мясной і шэрснай прадукцыі.

Пароды авечак

Вядома больш за 600 парод і генетычна адасобленых груп авечак: ад жывел з аднароднай тонкай і паўтонкай воўнай да бясшэрсных (з валасяным покрывам), ад кароткамізэрнахвостых да доўгатлустахвостых і курдзючных, ад спецыялізаваных на вытворчасці адной прадукцыі (воўна) да парод трайной прадукцыйнасці (воўна, мяса, малако). На Беларусі пашырана гадоўля танкарунных, паўтанкарунных, паўгрубашэрсных і грубашэрсных авечак.

Прадукцыя авечкагадоўлі

Дзякуючы авечкагадоўлі атрымліваюць каштоўную сыравіну (воўну, аўчыну, смушак) і харчовыя прадукты (мяса, тлушч, малако). Воўну прадуць, з яе вяжуць і ткуць розныя вырабы. Шкуру авечкі памерам не менш за 18 дм называюць аўчынай. Футравыя аўчыны атрымліваюць ад танкарунных і паўтанкарунных авечак, а таксама ад паўгрубашэрсных, калі іх шэрснае покрыва ў асноўным складаецца з пуховых валокнаў з невялікім дамешкам тонкай восці. Ад нованароджаных ягнят смушкавых парод ва ўзросце 1-3 дні атрымліваюць смушкі — шкуркі з валасяным покрывам у выглядзе завіткоў. Бараніна мае высокія пажыўныя якасці: у ёй амаль столькі бялкоў, як у ялавічыне і свініне, але вельмі мала халестэрыну. Авечае малако лёгка засвойваецца, тлустасць 7-10%, з яго робяць высакаякасныя сыры.

Літаратура

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA