Уздзенскі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, replaced: сьц → сц, раёну → раёна (4) using AWB
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат змяніў: es:Raión de Uzdá
Радок 113: Радок 113:


[[be-x-old:Узьдзенскі раён]]
[[be-x-old:Узьдзенскі раён]]
[[es:Raión de Uzda]]
[[es:Raión de Uzdá]]
[[fr:Raïon d'Ouzda]]
[[fr:Raïon d'Ouzda]]
[[pl:Rejon uździeński]]
[[pl:Rejon uździeński]]

Версія ад 13:15, 20 кастрычніка 2011

Уздзенскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Узда
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Дзмітрый Анатолевіч Колас[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 88,12 %, руская 10,64 %
Размаўляюць дома: беларуская 61,38 %, руская 35,93 %[1]
Насельніцтва (2009)
23 657 чал.[1] (21-е месца)
Шчыльнасць 20,03 чал./км² (15-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 93,24 %,
рускія — 4,34 %,
іншыя — 2,42 %[1]
Плошча 1 180,97[2]
(20-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
197 м[3]
Уздзенскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код (1718)
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уздзенскі раёнадміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.

Плошча раёна складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва — 25,2 тыс. чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Узда.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйна раён падзелены на 10 сельсаветаў: Азёрскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Ліцвянскі, Нёманскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Хатлянскі, Цепленскі, Цялякаўскі.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Капыльскім, Дзяржынскім, Стаўбцоўскім, Слуцкім, Пухавіцкім і Мінскім раёнамі Мінскай вобласці.

Рэльеф і карысныя выкапні

Тэрыторыя раёна размешчаная ў межах Стаўбцоўскай раўніны і адгор'яў Мінскага ўзвышша. Рэльеф узгорыста-раўнінны. Пераважаюць вышыні 160 — 180 м над узроўнем мора, максымальная - 219 м (каля вёскі Возера).

Клімат і расліннасць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,5 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 632 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 190 дзён.

Пад лясамі 39% тэрыторыі раёна, найвялікшы масіў Лашанскае лецішча. Пад балотамі 1,6 % плошчы.

Гідраграфія

Галоўныя рэкі — Нёман з прытокамі Уса і Лоша, на ўсходзе — Шаць (прыток Пцічы).

Насельніцтва

2001 — 27,6 тыс. чал.
2007 — 25,2 тыс. чал.

Гаспадарчая дзейнасьць

Малочна-мясная жывёлагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасці.

Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі МінскСлуцкМікашэвічы, МінскУздаКапыль, Мар'іна ГоркаУздаСтоўбцы.

Інфармацыя для турыстаў

Захаваліся помнікі архітэктуры: Свята-Петра-Паўлаўская царква (1838—40) у в. Возера, Свята-Пакроўская царква (ХІХ ст.) у в. Забалацце, Свята-Пакроўская царква (1897) у в. Хатляны, сядзіба ў в. Наднёман (ХІХ ст.), касцёл (XVI ст.) і сядзіба ў в. Кухцічы (Першамайск) (1-я палова ХІХ ст.), сядзіба (1-я палова ХІХ ст.) у в. Таўкачэвічы, касцёл (ХІХ ст.) і царква ў пасёлку Ўзда.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9

Спасылкі

Зноскі

  1. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.


Шаблон:MinskObl-geo-stub