Паўстанне 1794 года: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:
Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць астатнія дні паншчыны, слухацца свайго начальства, дбаць пра гаспадарку, не павінны былі адмаўляцца наймацца да памешчыкаў за адпаведную плату. Духавенству прадпісвалася растлумачваць гэтае распараджэнне з амвонаў у касцёлах і ў царквах на працягу чатырох тыдняў. Камісіі ўпраўлення павінны былі прызначаць асоб, якія б аб'язджалі абшчыны і гучна чыталі гэтае распараджэнне ў вёсках і прыходах, заклікаючы сялян да таго, каб яны ў падзяку за вялікія дабрачыннасці Рэчы Паспалітай шчыра сталі на яе абарону. «Паланецкі універсал» не адмяняў поўнасцю прыгоннага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам адыходзіць ад памешчыкаў, што было таксама ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Гэты акт быў безумоўна прагрэсіўным, хоць і палавінчатым. Ен паслабляў эканамічны стан памешчыцкіх маёнткаў, абмяжоўваў паншчыну і падрываў значэнне шляхецкіх прывілей. Таму памешчыкі ўсяляк затрымлівалі апавяшчэнне «Універсала» і, баючыся сацыяльнай рэвалюцыі, часта ішлі на змову з замежнымі войскамі. Многія палажэнні Універсала не выконваліся на месцах і засталіся толькі на паперы. Супраць ажыццяўлення палажэнняў «Паланецкага універсала» выступілі вярхі каталіішага духавенства.

Заклікі Касцюшкі да простага народа выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Начальніка – Касцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім Універсалам з-пад Паланца ад 7 мая 1794 г. аб'явіў сельскі народ свабодным, аб'яўляў яму свабоду. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі».{{Niemcewicz J.U. Pamietniki czasów moich. Paryż, 1848. S. 207.?}}
Заклікі Касцюшкі да простага народа выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Начальніка – Касцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім Універсалам з-пад Паланца ад 7 мая 1794 г. аб'явіў сельскі народ свабодным, аб'яўляў яму свабоду. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі».<ref>Niemcewicz J.U. Pamietniki czasów moich. Paryż, 1848. S. 207.</ref>

Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносі-нам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на нрацягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.

Версія ад 16:17, 22 кастрычніка 2007

Рэакцыйныя дзеянні таргавічан і захопніцкая палітыка замежных дзяржаў выклікалі вострае незадавальненне значнай часткі гарадскіх жыхароў і прагрэсіўна настроенай шляхты. Прыклад Французскай рэвалюцыі ўказваў на адзіна магчымы шлях вызвалення краіны ад замежнага дыктату і здраднікаў-таргавічан. У 1794 г. у Кракаве ўспыхнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел шляхта, мяшчане і некаторая частка сялян. На чале паўстання стаў ураджэнец Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка, праслаўлены герой барацьбы за незалежнасць Злучаных Штатаў Паўночнай Амерыкі. Ен быў прызначаны Вышэйшым і Адзіным начальнікам усіх узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання.

Касцюшка нарадзіўся ў пебагатай сям'і беларускага шляхціца, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы Кобрынскага павета (у цяперашні час Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). Дакладная дата яго нараджэння не ўстаноўлена, выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 г., аднак больш праўдападобным трэба лічыць, што нарадзіўся ён 30 лістапада 1745г. Дату 4 лютага ўказаў польскі даследчык Т. Корзан, зыходзячы з таго, што захавалася метрыка, з якой відаць, што яго хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12 лютага г., дзе непадалёку яго бацька арандаваў фальварак Марачоўшчына. Аднак ёсць падстава меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў праваслаўнай царкве і назвалі Андрэем у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае ма 30 лістапада, г. зн. яму спачатку далі імя, якое ён сам сабе прынёс, нарадзіўшыся 30 лістапада. Такое меркаванне грунтуецца таксама на тым, што яго маці Тэкля (Фёкла) была праваслаўнай веры і паходзіла з вядомага на Беларусі роду Ратамскіх. Вядомы факт, што Ратамскія сумесна з Агінскімі і іншымі праваслаўнымі шляхціцамі Менскага ваяводства ахвяравалі грошы на будаўніцтва ў Менску на Верхнім рынку (Саборнай плошчы) праваслаўнага сабора Пятра і Паўла.

Продкі Андрэя Тадэвуша Касцюшкі займалі сціплае становішча ў грамадстве. Яго прадзед Аляксандр Іван быў падсудкам у Берасцейскім земскім судзе, дзед Амбражэй пісарам у тым жа судзе. Бацька Людвік ніякіх пасад не займаў. У канцы 1765 г. Касцюшка быў залічаны на вучобу ў Варшаўскі кадэцкікорпус, дзе атрымаў праз год афіцэрскае званне харунжага, але працягваў вучобу яшчэ тры гады. Потым пяць гадоў вучыўся ў Францыі. Вярнуўшыся на радзіму, Касцюшка не атрымаў дастойнай яго пасады. Летам 1776 г. ён выехаў у Паўночную Амерыку, дзе пачыналася вызваленчая барацьба за незалежнасць, і быў залічаны ў амеры-канскую армію ў званні палкоўніка.

На працягу сямі гадоў Касцюшка змагаўся ў радах амерыканскай арміі. Асабліва каштоўнымі былі яго веды як ваеннага іііжынера, бо амерыканская армія, якая складалася ў асноўным з фермераў і простых гараджан, мела вострую патрэбу ў прафесіянальных ваенных і ў ваенных інжынерах. Першым буйным выпрабаваннем яго таленту было складанне праекта і будаўніцтва ўмацаванняў на берагах ракі Дэлавер для аховы горада Філадэльфіі, у якім у той час было сканцэнтравана кіраўніцтва барацьбой за незалежнасць.

Вясной 1777 г. галоўная небяспека для Злучаных Штатаў навісла з поўначы, дзе англічане, дзейнічаючы з Канады і Нью-Йорка, рыхтаваліся разграміць армію паўстаўшых, у сувязі з чым па рашэнню Кангрэса была створана армія Поўначы, у якую галоўным інжынерам быў прызначаны Касцюшка. Буйнога поспеху дабілася армія Поўначы ў бітве пад Саратогай, дзе было разгромлена моцнае злучэн-не англійскіх войск. Гэта перамога ў значнай ступені была дасягнута дзякуючы добрым фартыфікацыйным умацаванням, пераадолець якія англічанам не ўдалося. Перамога з'явілася пачатковым зтапам паражэння Англіі ў вайне, узняла дух амерыканскай арміі і павысіла яе аўтарытэт у Еўропе, садзейнічала афіцыйнаму прызнанмю еўрапейскімі дзяржавамі незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі. За баявыя заслугі Касцюшка атрымаў званне генерала амерыканскай арміі і быў узнагароджаны вышэй-шым ордэнам Цынцынаці. Вярнуўся на Беларусь Кас-цюшка ў 1784 г., але тут зноў яму не было месца ў арміі Вялікага княства Літоўскага і толькі ў 1789 г. ёп атрымаў пасаду камандзіра брыгады ў польскай арміі. У 1792 г. Касцюшка ў знак пратэсту супраць Таргавіцкай канфедэрацыі падаў у адстаўку і пачаў працу па падрыхтоўцы паўстання.

Пачалося паўстанне 24 сакавіка 1794 г. ў Кракаве. У гэты дзень быў абвешчаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным началыіікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўсташія. Яму дару-чалася сфарміраваць Вышэйшую народную раду, якая была ўтворана па загаду Касцюшкі 21 мая і стала вы-шэйшым заканадаўчым і адміністрацыйна-выканаўчым органам паўстаішя для ўсёй Рэчы Паспалітай. Яшчэ раней былі ўтворапы некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Вышэйшая Народная рада Вялікага княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага.

У склад Вышэйшай народнай рады Рэчы Паспалітай уваходзілі начальнік паўстання, восел радцаў, якія ўзначальвалі аддзелы, і 32 іх намеснікі, па чытыры на аддзел. У Вышэйшай радзе былі ўтвораны аддзелы парадку, бяспекі, справядлівасці, фінансаў, харчовы, вайсковага забеспячэння, замежных спраў, народнай інструкцыі, які наглядаў за школамі, газетамі, прапагандай.

Галоўнай задачай рады была мабілізацыя ўсіх сіл на барацьбу за вызваленне, камплектаванне і забеспячэнне паўстанцкай арміі, арганізацыя новых мясцовых оргапаў кіравання, стварэнне новай судовай сістэмы, правядзенне ў жыццё пастаноў, распараджэнняў, загадаў Началыііка паўстання і самой радьі, вядзенне дыпламатычных спраў, вызначэнне падаткаў. Дзейнасць рады лічылася тымчасовай, да вызвалення краіны і ўсталявання пастаянных органаў дзяржаўнага кіравання. Рада займалася рэлігійнымі справамі. Так, 14 чэрвеня 1794 г. япа выдала пастанову аб аднаўленні іерархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай Пінскай праваслаўнай кангрэгацыі 1791 г. абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы. Мясцовымі органамі ўлады былі ваяводскія камісіі парадку, у склад якіх мелі ўваходзіць па восем землеўладальнікаў, восем домаўладальнікаў мяшчан і па пяць духоўных асоб. Ніжэйшымі судовымі і адміністрацыйнымі органамі павінны былі стаць дазорныя ўпраўленні, якія ўтвараліся ваяводскімі камісіямі з разліку адзіндазор на 1000 – 1200 сялянскіх гаспадарак. У кожнае дазорнае ўпраўленне назначаўся наглядчык, які разглядаў скаргі сялян на паноў, а таксама скаргі пана на непадпарадкаванне сяляп. Ён таксама мог разглядаць спрэчкі паміж сялянамі. 7 мая 1794 г. Касцюшка выдаў «Паланецкі універсал», якім абвяшчалася апека ўрада над сялянамі, сяляне аб'яўляліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але без зямлі. Пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама паставіўшы ў вядомасць камісію ўпраўлення аб тым, куды ён перасяляецца. Устанаўліваліся пэўныя ільготы ў адбыванні паншчыны. Спецыяльнымі артыкуламі «Універсала» Касцюшка папярэджваў аб тым, што парушэнне гэтых пастаноў памешчыкамі будзе карацца судом і вінаватыя будуць пакараны як за процідзеянне мэтам паўстання.

Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць астатнія дні паншчыны, слухацца свайго начальства, дбаць пра гаспадарку, не павінны былі адмаўляцца наймацца да памешчыкаў за адпаведную плату. Духавенству прадпісвалася растлумачваць гэтае распараджэнне з амвонаў у касцёлах і ў царквах на працягу чатырох тыдняў. Камісіі ўпраўлення павінны былі прызначаць асоб, якія б аб'язджалі абшчыны і гучна чыталі гэтае распараджэнне ў вёсках і прыходах, заклікаючы сялян да таго, каб яны ў падзяку за вялікія дабрачыннасці Рэчы Паспалітай шчыра сталі на яе абарону. «Паланецкі універсал» не адмяняў поўнасцю прыгоннага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам адыходзіць ад памешчыкаў, што было таксама ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Гэты акт быў безумоўна прагрэсіўным, хоць і палавінчатым. Ен паслабляў эканамічны стан памешчыцкіх маёнткаў, абмяжоўваў паншчыну і падрываў значэнне шляхецкіх прывілей. Таму памешчыкі ўсяляк затрымлівалі апавяшчэнне «Універсала» і, баючыся сацыяльнай рэвалюцыі, часта ішлі на змову з замежнымі войскамі. Многія палажэнні Універсала не выконваліся на месцах і засталіся толькі на паперы. Супраць ажыццяўлення палажэнняў «Паланецкага універсала» выступілі вярхі каталіішага духавенства.

Заклікі Касцюшкі да простага народа выклікалі недавер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстацца маёмасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Начальніка – Касцюшкі высылаць пятага селяніна з касой у армію. Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім Універсалам з-пад Паланца ад 7 мая 1794 г. аб'явіў сельскі народ свабодным, аб'яўляў яму свабоду. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі».[1]

Гэтая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносі-нам памешчыкаў і прыгонных сялян да паўстання, адлюстроўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачыла пазнейшыя няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на нрацягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.

Ў кастрычніку – лістападзе 1794 г. войскі паўстаўшых пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Касцюшка трапіў у палон.

Начальнікам узброеных сіл 12 кастрычніка 1794 г. Вышэйшы Савет прызначыў замест Касцюшкі яго земляка ўраджэнца Беларусі Томаша Ваўжэцкага, аднак ні па аўтарытэту, ні па ваенным здольнасцям ён не мог нават блізка параўнацца з Касцюшкам. 4 лістапада войскі пад камандаваннем А. Суворава авалодалі ўмацаваным прыгарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы Паспалітай і яго прыхільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы. За паспяховае падаўленне паўстання А. Сувораў атрымаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай эканоміі 13 тыс. 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын), а ўсяго на Беларусі і ў Літве было раздадзена рускім памешчыкам з 1772 па 1796 г. каля мільёна прыгонных сялян.

Паражэнне паўстання 1794 г. было непазбежным, бо яго не падтрымалі шырокія масы сялянства, слабай аказалася буржуазія, а шляхецка-буржуазны блок, які кіраваў паўстаннем, імкнуўся да таго, каб не дапусціць рэвалюцыйнага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада, падрывалі сілы паўстання.

Пачынаючы паўстанне, Касцюшка і іншыя кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрыя, Прусія і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўстання з-за ўцягнення іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак кіраўнікі Прусіі і Аўстрыі аслабілі націск на рэвалюцыйную Францыю і сканцэнтравалі значныя сілы супраць Рэчы Паспалітай, не даўшы магчымасці тут нацыянальна-вызваленчаму руху перарасці ў аграрную рэвалюцыю, здольную змесці феадальны лад. Хоць паўстанне і пацярпела паражэнне, аднак яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае. Ідэі вызваленчага антыфеадальнага дэмакратычнага руху пачалі распаўсюджвацца ў Аўстрыі, Прусіі і Расіі.

Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Летува, Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу. Пасля далучэння да Расіі тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацый-ныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вілыіі, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Трокскі, гарадзенскай – Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасцейскі (а таксама некалькі валасцей), ковен-скай – Вілкамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні зас-ноўвалася вярхоўнае праўленне генерал-губернатара для ўсіх трох частак. Вярхоўнае праўлепне складалася з чатырох аддзяленняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.

У тым жа 1795 г. былі ўнесены змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і замест трох частак былі ўтвораны Віленская і Слонімская губерні, якія пасля ўступлення на прастол Паўла I былі аб'яднаны ў адну губерню. Аляксандр I у 1801 г. распарадзіўся аб утварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Літвы дзвюх губерняў: Гарадзенскай і Віленскай. У 1807 г. Расія заключыла з Францыяй Тыльзіцкі мірны дагавор, па якому перадавалася Расіі Беластоцкая акруга.

  1. Niemcewicz J.U. Pamietniki czasów moich. Paryż, 1848. S. 207.