Песня пра зубра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Postcard_Belarus_Song_about_Wisent_2008.jpg|thumb|right|Аднабаковая паштовая картка, прысвечаная 485-годдзю паэмы]]
'''«Песня пра зубра»''' - '''"Carmen de statura feritate ac venatione bisontis"''' ("Песня пра моц, дзікасць зубра і паляванне на яго") — паэма беларускага [[паэт]]а [[Мікола Гусоўскі|Міколы Гусоўскага]], напісаная на лацінскай мове.
'''«Песня пра зубра»''' - '''"Carmen de statura feritate ac venatione bisontis"''' ("Песня пра моц, дзікасць зубра і паляванне на яго") — паэма беларускага [[паэт]]а [[Мікола Гусоўскі|Міколы Гусоўскага]], напісаная на лацінскай мове.



Версія ад 22:01, 23 кастрычніка 2011

Аднабаковая паштовая картка, прысвечаная 485-годдзю паэмы

«Песня пра зубра» - "Carmen de statura feritate ac venatione bisontis" ("Песня пра моц, дзікасць зубра і паляванне на яго") — паэма беларускага паэта Міколы Гусоўскага, напісаная на лацінскай мове.

Гісторыя стварэння паэмы

Мікола Гусоўскі напісаў гэтую паэму ў 1522 годзе, калі знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага княства Літоўскага. Твор быў напісаны на лацінскай мове па замове папы Льва X Медычы, які захацеў больш даведацца пра ВКЛ і незвычайнага звера - зубра, які вадзіўся там у лясах. Сын вялікакняскага лесніка, Мікола Гусоўскі з веданнем справы, падрабязна і дэталёва апісаў постаць, звычкі і паводзіны зубра, а таксама паляванне на яго. Аднак Мікола Гусоўскі не быў бы сапраўдным паэтам, калі б спыніўся толькі на гэтым. Паэма стала песняй аб сваім краі і народзе, роздумам пра лёс Радзімы, аб яе месцы на шляхах гісторыі.


Упершыню паэма была выдадзена ў Кракаве ў 1523 г. у складзе зборніка, які складаўся з аднайменнай паэмы, 11 вершаў і празаічнага прысвячэння каралеве Боне Сфорца.

У Беларусі 25 верасня 2008 г., да 485 года першай публікацыі паэмы «Песня пра зубра», была выпушчаная аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай.

Беларускія пераклады

Літаратура

  • Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., Мн. 1973. Перакладчык Язэп Семяжон
  • Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., "Запісы беларускага інстытута навукі й мастацтва", Нью-Ёрк, 1996. Перакладчык Наталля Арсеннева. Рукапіс перакладу 1978-82.

Зноскі