Зубр еўрапейскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎У Сеціве: дапаўненне
Радок 148: Радок 148:
Зубр з'яўляецца нацыянальным сімвалам [[Беларусь|Беларусі]]<ref>[http://birdwatch.by/news/858 birdwatch.by]{{Ref-be}}</ref>.
Зубр з'яўляецца нацыянальным сімвалам [[Беларусь|Беларусі]]<ref>[http://birdwatch.by/news/858 birdwatch.by]{{Ref-be}}</ref>.


Ён з'яўляецца тытульным героям у помніку беларускай літаратуры «Песня пра зубра» [[Мікола Гусоўскі|Міколы Гусоўскага]].
Ён з'яўляецца тытульным героям у помніку беларускай літаратуры «[[Песня пра зубра]]» [[Мікола Гусоўскі|Міколы Гусоўскага]].


Імя зубра выкарыстоўваюць для абазвання самых розных рэчаў: ад веласіпеда «Зубрёнок» да напоя «{{Не перакладзена 3|Зуброўка, напой|Зуброўка|ru|Зубровка (напиток)}}». Таксама ў гонар зубра названы род метлюжковых {{bt-bellat|Зуброўка|Hierochloe}}, бо гэтыя жывёлы ахвотна ядуць яго.
Імя зубра выкарыстоўваюць для абазвання самых розных рэчаў: ад веласіпеда «Зубрёнок» да напоя «{{Не перакладзена 3|Зуброўка, напой|Зуброўка|ru|Зубровка (напиток)}}». Таксама ў гонар зубра названы род метлюжковых {{bt-bellat|Зуброўка|Hierochloe}}, бо гэтыя жывёлы ахвотна ядуць яго.

Версія ад 22:04, 23 кастрычніка 2011

Зубр еўрапейскі

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Хрыбетныя
Клас: Сысуны
Атрад: Парнакапытныя
Падатрад: Жвачныя
Сямейства: Пустарогія
Род: Бізоны
Від: Зубр еўрапейскі
Навуковая назва
Bison bonasus Linnaeus, 1758
'

Сучасны арэал зубра
ITIS  183836
NCBI  9902

Зубр еўрапейскі (Bison bonasus) — еўрапейскі від з роду бізонаў атраду парнакапытных, рэдкая жывёла, якая знаходзіцца ў стане аднаўлення папуляцый. Апошні прадстаўнік дзікіх быкоў.[1]

Апісанне

Шкілет зубра
Рог зубра
Вока зубра

Зубр — самае цяжкае і буйное з наземных млекакормячых у Еўропе. Справядлівасці дзеля варта заўважыць, што гэта тычыцца старых замераў XIX і першай паловы і сярэдзіны ХХ стагоддзя, а сучасныя зубры сталі некалькі драбней і саступаюць па памерах як сваім продкам (і іх пудзілы) так і сучасным амерыканскім лясным бізонам (Bison bison athabascae) (падвід амерыканскіх бізонаў). Вага сучасных дарослых самцоў белавежскага падвіда дасягае 850 кілаграмаў, каўказскага 700. Даўжыня тулава 3 метра ці нават больш, вышыня ў плячах ад 1,6 да 2 метраў. Самкі драбнейшыя за самцоў. Як ужо паказвалася, сучасныя зубры некалькі здрабнелі, а даныя аб звыклым для іх росце у 2 метра і вазе да тоны, якія сустракаюцца ў энцыклапедыях і даведніках, грунтуюцца на абмеры жывёл у першай палове-сярэдзіне ХХ стагоддзя.

Пярэдняя частка цела у зубра значна лепш развіта — яна значна масіўней, вышэй і шырэй задняй, карак і перад спіны ўяўляецца пагоракам. Жывот падабраны і не правісае. Галава жывёлы масіўная, скарочаная з шырокім выпуклым лбом, нахіленая ўніз. Рогі у зубра невялікія і чорныя, круглявыя, выпуклыя накіраваныя выгібам вонкі (у бакі), а кончыкамі ўверх. Вушы кароткія і шырокія густа зарослыя поўсцю. Вочы маленькія і шырока расстаўленыя. Шыя магутная, тоўстая, без характэрнага для шматлікіх быкоў адвіслага падгрудка. Ногі у зубра моцныя, тоўстыя, прычым пярэднія нашмат карацей задніх. Капыты вялікія, выпуклыя, ёсць таксама маленькія бакавыя капыткі якія не дасягаюць зямлі (рудыменты). Хвост у зуброў досыць кароткі з густым валасяным пэндзлем на кончыку.

Без уліку рагоў і капытоў цэлы зубр пакрыта густой поўсцю і толькі сярэдзіна верхняй губы і пярэдні край наздрэй голыя. Спераду тулава і на грудзях поўсць доўгая і падобная на грыву, а на горле і падбародку на бараду. Галава і лоб пакрытыя кучаравай поўсцю. Ззаду поўсць кароткая, што асабліва кідаецца ў вочы ў параўнанні з доўгай поўсцю спераду, таму часам складваецца ілжывае ўражанне быццам задняя частка ў зубра голая, але гэта не так — як паказвалася вышэй ўся скура у зубра пакрыта поўсцю.

Каровы менш быкоў ростам, маюць больш тонкія і гладкія рогі. Шэрсць на галаве і шыі, а таксама барада менш чым у самцоў. Зубраняты адрозніваюцца ад хатніх цялят вялікімі галовамі, высокім гарбатым каркам і барадой якая звешваецца з ніжняй часткі мыскі. Поўсць у маладых зуброў карацей чым у дарослых.

Летняя афарбоўка зубра каштанава-бурая. Галава прыкметна цямней тулава. Барада чорная, грыва светла-каштанавая. Зімовая афарбоўка цямней, акрамя таго зімовая поўсць даўжэй, гусцей і больш кучаравая за летнюю. У маладых цялят поўсць з чырвоным адценнем.

Вясновая лінька адбываецца ў сярэдзіне мая-чэрвені, прычым да чэрвеня старая поўсць вылазіць настолькі, што зубры здалёк здаюцца голымі. У верасні поўсць кароткая але падшэрстак такі густы, што з яго ўжо не відаць скуру. Да зімы поўсць даўжэе, асабліва ў пярэдняй частцы цела і на галовах у самцоў. Шэрсць на загрыўку зуброў тырчыць уверх, з-за чаго жывёлы здаюцца яшчэ вышэй.

Наяўнасць зуброў у пэўнай мясцовасці можна вызначыць па іх слядах і памёту, а таксама за аб'едзенай папараці. Ні ва ўсходнееўрапейскіх лясах ні на Каўказе цяпер няма іншых жывёл якія б елі папараць. Памёт зуброў вельмі падобны на кароўскі.

Арэал

Гістарычны арэал віду прасціраўся ад Пірэнэяў да Заходняй Сібіры, Англіі і паўднёвай Скандынавіі.[2]

Вольнажывучыя папуляцыі знаходзяцца ў Польшчы, Літве, Беларусі, Украіне, Румыніі, Расіі, Славакіі, Латвіі, Кыргызстане, Малдове (з 2005),[3] і ў Іспаніі (3 2010)[4].

На Беларусі маюцца семь прыродных мікрапапуляцый зуброў: Белавежская, Барысаўска-Бярэзінская, Налібоцкая, Палеская, Асіповіцкая, Азёрская, Азяранская.[5]

Роднасныя адносіны

Блізкі да бізона амерыканскага (Bison bison), з якім ўваходзіць у адзін род. Абодва віды могуць без абмежаванняў скрыжоўваюцца, па гэтай прычыне іх часам разглядаюць як адзін від.

Падвіды

Існавалі ўсяго тры падвіды зуброў:

  • Bison bonasus bonasus — белавежскі зубр;
  • Bison bonasus caucasicus — каўказскі зубр (знішчаны ў пачатку ХХ ст.);
  • Bison bonasus hungarorum — зубр карпацкі (зніклы)[6].

Паколькі Белавежскі і каўказскі зубры прыкметна адрозніваюцца марфалагічна, то іх вылучаюць у два падвіды.

Белавежскі (еўрапейскі) падвід аднаўляецца шляхам развядзення жывёл, якія захаваліся ў заапарках, каўказскі — узнаўляецца гібрыдызацыяй Bison bonasus і Bison bonasus caucasicus.

Асаблівасці біялогіі

Цяля зубра
Самка з цялём

Гон у зуброў адбываецца ў канцы лета у пачатку восені — у жніўні-верасні. У сезон размнажэння быкі рыюць капытамі зямлю, труцца аб дрэвы, б'юцца паміж сабой, але пры гэтым у адрозненне ад хатняй жывёлы не равуць. Як і ў людзей цяжарнасць доўжыцца 9 месяцаў, таму роды прыпадаюць на канец красавіка-мая. У каровы нараджаецца адзно зубраня, якое яна год выкормлівае малаком, але дзіцяня не пакідае маці на працягу двух гадоў, хоць на другі год ужо сілкуецца самастойна. Палавой сталасці зубры дасягаюць у шасцігадовым узросце, часам раней. Гон у самак здараецца раз у 3 гады.


У вясенне-летні перыяд зубры трымаюцца ў мясцінах з разнатраўем і сілкуюцца пераважна травой і значна менш карой дрэў, увосень часта канцэнтруюцца ў дубровах. Зімой ядуць шмат галінак і кары, але часам могуць нават ёсць ігліцу, у запаведніках трымаюцца паблізу спецыяльных падкормачных пляцовак. У нашых шыротах зубр — адзіная жывёла, якая рэгулярна есць папараць.

Вялікую частку дня зубры спяць або дрэмлюць, хоць зрэдку могуць пасвіцца і днём, але як правіла да пашы або да вадапою яны ідуць увечары па тры-чатыры гадзіны да заходу.

Гістарычна зубры статкавыя жывёлы — нават старыя самцы звычайна трымаліся маленькімі групкамі, а звычайнымі былі статку ў 6-8 і больш галоў на чале з самкай. У Белавежскай пушчы трапляліся статкі да 50-60 галоў, на Каўказе такіх вялікіх не было. Зараз звычайна папуляцыі ў запаведніках невялікія, што адбіваецца на памеры калектываў якія ўтвараюць жывёлы. У норме статак зуброў складаецца з кароў іх цялят і маладых бычкоў 2-3 гадоў. Дарослыя самцы трымаюцца асобна.

У адрозненне ад хатніх кароў зубры маўклівыя жывёлы, рыкаюць яны толькі зрэдку і вельмі ціха — іх не чуваць ўжо за некалькі дзесяткаў крокаў.

Да іншых жывёл зубры ставяцца варожа — асабліва да іншых буйных траваедных. У Белавежскай пушчы ў кармушак зуброў знаходзілі трупы забітых імі коней, ласёй і аленяў. Людзей зубры звычайна пазбягаюць, калі ж чалавек падыходзіць вельмі блізка то могуць пагражаць — матляць галавой, настаўляць рогі, злосна сопеть. Але нападаюць на людзей вельмі рэдка.

Натуральнымі ворагамі зуброў з'яўляецца мядзведзі, ваўкі, леапарды (на Каўказе) і рысі. Праўда ні адна з гэтых жывёл у адзіночку не ўяўляе пагрозы для дарослага зубра, але яны могуць паляваць на моладзь, а зграя ваўкоў часам небяспечная нават дарослым асобінам.

Цікавай асаблівасцю зуброў з'яўляецца тое, што гэтыя масіўныя жывёлы выдатна скачуць.

Пражыванне

Зубр у Белавежскай пушчы

Зубры гістарычна жыхары дарослых змешаных лясоў, пры гэтым Белавежская папуляцыя жыла ў раўнінных, а каўказская ў горных лясах. Звычайна зубры выбіраюць сабе пэўны ўчастак, як правіла каля ракі, на якой і пасуцца. У выпадку недахопу корму жывёлы шукаюць сабе новых участкаў. багністых мясцовасцяў зубры пазбягаюць і наведваюць іх толькі ў засухі, калі нават такія ўчасткі становяцца сушэйшымі. У старажытнасці, калі ў еўрапейскіх лясах яшчэ жылі туры, і гэтыя два віды быкоў дзялілі паміж сабой экалагічныя нішы — туры жылі ў вільготных і багністых нізінах, а зубры ў сухіх лясах. Увесну зубры трымаюцца каля рэк, а з пачаткам лета пераходзяць пасвіцца ў глыбіню лесу. У самую спякоту хаваюцца ў густых цяністых зарасніках. Ад зубастых насякомых жывёлы ратуюцца ў сухіх месцах і ў мясцовасцях дзе лес прадзьмухваецца ветрам.

Калі белавежскія зубры жылі пераважна ў лісцевых лясах то каўказскія ў піхтавых з прымешкамі буку, вязу, грабу і іншых лісцяных парод. Пасвіліся яны пераважна на палянах і схілах бэлек, але пры гэтым аддаючы перавагу самым роўным ўчасткам. Улетку каўказскія зубры падымаліся да верхняй мяжы лясоў дзе было нямала корму, а самі жывёлы не пакутавалі ад спякоты і надакучлівых насякомых.

Гісторыя

Зубр дзякуючы памерам быў вельмі зручным і выгадным аб'ектам палявання таму ў канцы ХIХ у пачатку ХХ стагоддзя ацалела толькі дзве натуральныя папуляцыі — у Белавежскай пушчы і на Паўночным Каўказе у вярхоўях рэк Лабы і Белай. У Белавежскай пушчы ў канцы XIX стагоддзя жыло да 1700 галоў — з аднаго боку жывёл ахоўвалі з другога рэгулярна ладзілі царскія паляванні. Менавіта з паляўнічымі мэтамі ў той час зуброў прывезлі ў Крым і ў Гатчыну. Актыўнае паляванне паменшыла Белавежскую папуляцыю да 737 асобін у 1914 годзе. Вайна і звязанае з ёй браканьерства прывялі да катастрафічнага скарачэння пагалоўя. У 1917 годзе ў Пушчы засталося толькі 168 зуброў, а ў 1918 толькі 76. Частка жывёл была вывезена ў Германію. У лютым 1919 года быў забіты апошні свабодны белавежскі зубр. Прыкладна ў той жа час загінулі невялікія папуляцыі ў Кіры і Гатчыне. З прычыны грамадзянскай вайны спынілася ахова зуброў і на Каўказе. Браканьеры вынішчылі асноўную папуляцыю да 1924 года, у 1926 годзе бачылі апошніх асобін. Каўказскі падвід зубра быў цалкам знішчаны.

Развядзенне і ўзнаўленне папуляцыі

Вынішчаны інтэнсіўным паляваннем чалавека зубр на пачатку ХХ ст. захаваўся ў Белавежскай пушчы і на Каўказе, але знік і ў гэтых мясцінах. Апошні зубр на волі быў забіты ў Польшчы у 1921.

Такая вялікая і прыгожая жывёла як зубр прыцягвала да сябе ўвагу, таму з'явілася ідэя адрадзіць гэтых жывёл. У 1923 годзе паўстала Мiжнароднае таварыства па ахове зубра. Быў праведзены ўлік усіх зуброў, што захаваліся яшчэ ў заапарках свету — было знойдзена 53 асобіны. К 1938 году колькасць зуброў павялічылася да 97 — 43 быкоў і 54 кароў, прычым толькі адзін зубр быў народжаны на волі яшчэ ў 1913 годзе ў Белавежскай Пушчы. Зубр стаў адным з першых відаў, які захаваўся ў заапарках пасля знішчэння ў прыродзе. Вялікі ўдар па зубрам нанясла Другая сусветная вайна, калі загінула каля паловы ўсяго статку і толькі па яе заканчэнні колькасць зуброў пачала паступова расці. Спачатку зуброў выпусцілі на волю ў Белавежскай пушчы як у польскай так і ў беларускай (тады яшчэ савецкай) яе частках. Пазней, па меры павелічэння пагалоўя, зуброў выпусцілі і ў іншых мясцовасцях. У цэлым можна сказаць, што Белавежскі падвід зубра былі выратаваны.

Па іншаму склаўся лёс каўказскага падвіда. Чыстакроўных каўказскіх зуброў пасля знішчэння прыроднай папуляцыі не захавалася. Праўда ў некаторых заапарках былі жывёлы з дамешкам крыві каўказскага зубра — гібрыды з белавежскімі зубрамі або амерыканскімі бізонамі. У 1940 годзе пачалася праца па аднаўленні каўказскага зубра метадам племянной працы і селекцыі дзякуючы паглынальнаму скрыжаванню. На жаль жывёлы загінулі падчас Другой сусветнай вайны, таму першапачатковы падвід каўказскага зубра парушаны. Аднак у другой палове ХХ стагоддзя было вырашана аднавіць каўказскую папуляцыю — быў створаны статак з зуброў і зубрабізонаў якіх выпусцілі ў некаторыя запаведнікі на Паўночным Каўказе. Як ні дзіўна, але з часам, літаральна за некалькі пакаленняў гэтыя жывёлы, у якіх практычна не было крыві каўказскіх зуброў сталі вельмі моцна нагадваць падвід які тут калісьці жыў. Яны прыкметна змяніліся марфалагічна, яшчэ больш змянілася іх паводзіны. Таму хоць па паходжанню папуляцыя сучасных каўказскіх зуброў не з'яўляецца спадчынніцай гістарычнай, але марфалагічна і эталагічна падобная на яе.

Узнаўленне зубра праводзілася ў спецыяльных гадавальніках у Белавежскай пушчы, заапарках Еўропы, на Каўказе і інш.

Рэінтрадукцыя

Зубр

Зубры пачалі вяртацца ў дзікую прыроду, пачынаючы з 1951 года. Белавежская пушча ў Польшчы і Беларусі з'яўляецца домам для 800 дзікіх зуброў, з іх на тэрыторыі Беларусі на пачатак 2011 жыве каля 415 асобін.[5][7] Яны таксама знойдзены ў лясных запаведніках на Заходнем Каўказе.

Вольнажывучыя папуляцыі знаходзяцца ў Польшчы, Літве, Беларусі, Украіне, Румыніі, Расіі, Славакіі, Латвіі, Кыргызстане, Малдове (з 2005),[8] і ў Іспаніі (3 2010)[9].

Заапаркі ў 30 краінах таксама трымаюць шмат жывёл. Існавалі 3000 асобін (па стане на 2000 год), усё адбыліся ад усяго 12 асобін. З-за іх абмежаванага генафонду, яны лічацца вельмі ўразлівымі для захворванняў, такіх як яшчуру.

Паляванне і ахова

Паляванне на зубра, Італія, каля 1900
«Паляванне на зубра». К. Русецкі

Зубры былі даведзены да стану відаў пад пагрозай знікнення з-за празмернага і некантралюемага промыслу. У большасці краін знікненне зубра адбылося на працягу 17-19 стагоддзяў, і канчаткова від быў дабіты ў многіх месцах падчас першай сусветнай вайны. Гэтая сітуацыя патрабавала мер па ахове віду, у тым ліку забарону на паляванне, меры па аднаўленню пакараных папуляцый, стварэнне запаведных участкаў у месцах пасялення гэтых быкоў.

Дзякуючы мерам, якія ўкараняюцца, колькасць зуброў у свеце паступова аднаўляецца.

Від мае некалькі незалежных ахоўных катэгорый. Ён занесены ў:

  • Чырвоную кнігу Украіны (увесь час, пачынаючы з 1980 года),
  • Чырвоную кнігу МСОП (стала),
  • Еўрапейскі Чырвоны спіс (1991).

Еўрапейскі зубр занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[10], Літвы, Расіі, Украіны, Польшчы, Еўрапейскі Чырвоны спіс, Чырвоную кнігу МСАП.

Паляванне на зуброў у многіх краінах, як правіла, забаронена або абмежавана. Гэта звязана з малымі тэмпамі размнажэння жывёл і вельмі вялікім попытам на іх як аб'ектаў палявання. Там, дзе прырост папуляцый зубра з'яўляецца высокім (перш за ўсё, у Беларусі), дазволена паляванне. Такія паляванні часта з'яўляюцца камерцыйнымі, з мэтай прыцягнення новых дадатковых сродкаў на ахоўныя мерапрыемствы.

Варта працягваць рассяленне, ствараючы невялікія, па 25-50 галоў, статкі ў паляўнічых гаспадарках.

Зубр у культуры

Выява зубра на беларускіх рублях
Выява зубра на паштовай марцы Беларусі
Файл:AltamiraBison.jpg
Зубр на сцяне пячоры Альтаміры

Зубры з'явіліся на наскальных малюнках на паўднёва-захадзе Еўропы яшчэ 32000 гадоў таму. На 15000-гадовых насценных роспісах у дадатак да дзікіх коней, зубры найбольш часта сустракаемыя жывёлы.[11] Самыя вядомыя з іх прадстаўлены ў пячоры Альтаміра у Іспаніі, а таксама ў пячоры Руфіньяк ў дэпартаменце Дардонь на паўднёвым-захадзе Францыі.

Зубр з'яўляецца нацыянальным сімвалам Беларусі[12].

Ён з'яўляецца тытульным героям у помніку беларускай літаратуры «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага.

Імя зубра выкарыстоўваюць для абазвання самых розных рэчаў: ад веласіпеда «Зубрёнок» да напоя «Зуброўка?!». Таксама ў гонар зубра названы род метлюжковых Зуброўка (Hierochloe), бо гэтыя жывёлы ахвотна ядуць яго.

Зноскі

  1. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
  2. Чырвоная кніга Украіны
  3. Bison in the Republic of Moldova
  4. El bisonte europeo se reimplanta en España. Univision.com (5 чэрвеня 2010). Праверана 16 студзеня 2011.
  5. а б Концепцию сохранения зубров разработали в Беларуси
  6. Праект APUS.RU (руск.)
  7. Baczynska, Gabriela (2008-09-28). "FEATURE-Climate change clouds fate of ancient Polish woods". Reuters. Праверана 2008-09-28.
  8. Bison in the Republic of Moldova
  9. El bisonte europeo se reimplanta en España. Univision.com (5 чэрвеня 2010). Праверана 16 студзеня 2011.
  10. Красная книга Республики Беларусь. Европейский зубр (руск.)
  11. Nigge et al., S. 33
  12. birdwatch.by (бел.)

У Сеціве

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)