Эмэ Жуль Далу: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Галерэя: re-categorisation per CFD using AWB (7794)
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат змяніў: uk:Еме-Жуль Далу
Радок 38: Радок 38:
[[ru:Далу, Жюль]]
[[ru:Далу, Жюль]]
[[sv:Jules Dalou]]
[[sv:Jules Dalou]]
[[uk:Еме-Жюль Далу]]
[[uk:Еме-Жуль Далу]]

Версія ад 19:22, 29 кастрычніка 2011

Партрэт Далу пэндзлю А. Легроса

Эмэ Жуль Далу[1] (фр. Aimé-Jules Dalou; 31 снежня 1838, Парыж - 15 красавіка 1902, Парыж) — французскі скульптар, прадстаўнік натуралістычнай школы.

Жыццё і творчасць

Ва ўзросце 11 гадоў Далу паступіў у школу малявання, дзе вучыўся ў класе скульптара Жана-Баптыста Карпо, які выкладаў яму маляванне і пластыку на антычных узорах. Як лепшаму вучню, Далу дазвалялася працаваць у майстэрні Карпо. У 1856 году Далу перайшоў у мастацкае атэлье Францыска Жазефа Дзюрэ, але заставаўся там нядоўга. Пазней малады скульптар некаторы час працаваў у якасці аўтара мадэляў для ювеліраў і майстроў па бронзе.

У 1862 годзе ён дэбютаваў на выставе ў парыжскай Школе вытанчаных мастацтваў, прадставіўшы там сваю гіпсавую статую. У 1870 годзе ён стварыў статую "вышывальшчыца", за якую атрымаў прэмію на Парыжскім салоне. Падчас Франка-прускай вайны скульптар служыў у Нацыянальнай гвардыі; абвінавачаны ва ўдзеле ў Парыжскай камуне, Далу быў вымушаны эміграваць у Англію, дзе яго працы карысталіся вялікім поспехам.

Пасля вяртання ў 1879 годзе ў Францыю ён выставіў свае творы ў салоне 1883 года і атрымаў за два выстаўленыя барэльефы 2 ганаровыя медалі (адзін з барэльефаў Далу рабіў па замове Нацыянальнага сходу Францыі).

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Эмэ Жуль Далу ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.20.