Суд Еўрапейскага саюза: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Павел Петро (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
Павел Петро (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Палітыка Еўрапейскага саюза}} |
|||
'''Суд Еўрапейскага саюза''' — інстытут судовай улады [[ЕС|Еўрапейскага саюза]]. Суд праводзіць свае пасяджэнні ў [[Люксембург]]у, і ў яго склад уваходзяць [[Еўрапейскі суд]] (вышэйшая інстанцыя), [[Суд агульнай юрысдыкцыі]] (першая інстанцыя) і [[Трыбунал грамадзянскай службы]]. |
'''Суд Еўрапейскага саюза''' — інстытут судовай улады [[ЕС|Еўрапейскага саюза]]. Суд праводзіць свае пасяджэнні ў [[Люксембург]]у, і ў яго склад уваходзяць [[Еўрапейскі суд]] (вышэйшая інстанцыя), [[Суд агульнай юрысдыкцыі]] (першая інстанцыя) і [[Трыбунал грамадзянскай службы]]. |
||
Версія ад 09:56, 31 кастрычніка 2011
Еўрапейскі саюз |
Гэты артыкул — частка серыі: |
Унутраная палітыка
|
Суд Еўрапейскага саюза — інстытут судовай улады Еўрапейскага саюза. Суд праводзіць свае пасяджэнні ў Люксембургу, і ў яго склад уваходзяць Еўрапейскі суд (вышэйшая інстанцыя), Суд агульнай юрысдыкцыі (першая інстанцыя) і Трыбунал грамадзянскай службы.
Суд быў заснаваны ў 1952 годзе і называўся Суд Еўрапейскага аб'яднання вугля і сталі (з 1958-га - Суд Еўрапейскіх супольнасцяў). З уступленнем у сілу Лісабонскага дагавора суд ў 2009 годзе памяняў назву на цяперашнюю і фармальна уключыў у сябе Еўрапейскі суд разам з двума падпарадкаванымі палатамі: Суд агульнай юрысдыкцыі (былы Суд першай інстанцыі) і Трыбунал грамадзянскай службы.
Юрысдыкцыя
Суд рэгулюе разнагалоссі паміж дзяржавамі-членамі; паміж дзяржавамі-членамі і самім Еўрапейскім саюзам; паміж інстытутамі ЕС; паміж ЕС і фізічнымі або юрыдычнымі асобамі, у тым ліку служачых яго ворганаў. Суд дае заключэнні па міжнародных пагадненнях; ён да таго ж выносіць папярэднія пастановы па запытах нацыянальных судоў аб тлумачэнні ўстаноўчых дагавораў і нарматыўна-прававых актаў ЕС. Рашэнні Суда ЕС абавязковыя для выканання на вобласці ЕС. Па агульнаму правілу юрысдыкцыя Суда ЕС распаўсюджваецца на сферы кампетэнцыі ЕС. У адпаведнасці з Маастрыхцкай дамовай Суду прадастаўлена права накладаць штрафы на дзяржавы-удзельніцы, якiя не выконваюць яго пастановы.