Ліберыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: yi:ליבעריע
FoxBot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: nso:Liberia
Радок 159: Радок 159:
[[nov:Liberia]]
[[nov:Liberia]]
[[nrm:Libérie]]
[[nrm:Libérie]]
[[nso:Liberia]]
[[oc:Libèria]]
[[oc:Libèria]]
[[os:Либери]]
[[os:Либери]]

Версія ад 23:25, 2 лістапада 2011

{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы англійская
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта Ліберыйскі долар
Інтэрнэт-дамен .lr
Код ISO (Alpha-2) LR
Код ISO (Alpha-3) LBR
Код МАК LBR
Тэлефонны код +231
Часавыя паясы UTC+0 і Africa/Monrovia[d][1]

Лібе́рыя (анг.: Republic of Liberia) — краіна ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе з Гвінеяй, Кот д'Івуарам і Сьера-Леонэ. Мае выхад да Атлантычнага акіяна. Сталіца — горад Манровія.

Гісторыя

Ліберыя з'яўляецца самай старой рэспублікай у Афрыцы. Узнікла ў выніку дамовы паміж мясцовымі жыхарамі і Амерыканскім Каланіяльным Таварыствам падпісанай ў 1821 годзе. Дзякуючы ёй вызваленыя рабы маглі сяліцца тут і жыць у згодзе з 18 плямёнамі тубыльцаў. 26 ліпеня 1847 года была прынятая канстытуцыя, якая паццвердзіла незалежнасць Ліберыі. Амаль уся гісторыя краіны цесна звязаная са Злучанымі Штатамі Амерыкі, як эканамічна, так і культурна.

У 1980 годзе Самуэль Доэ здзейсьніў вайсковы пераварот, забіў існуючага прэзідэнта і зверг урад. Усталяваў уласны ўрад, а сябе абвясціў кіраўніком дзяржавы. У 1989 годзе пачалася грамадзянская вайна, вынікам якой стала забойства Дое, а таксама вывад вайскоўцаў з улады. У 1997 годзе Чарльз Тэйлар, адзін з апанентаў Доэ, быў выбраны прэзідэнтам Ліберыі. 23 лістапада 2005 года на пасаду прэзідэнта была выбрана Элен Джонсан-Серліф.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

У адміністрацыйным плане Ліберыя дзеліцца на 15 правінцый

Геаграфія

Краіна знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы у некалькіх сотнях кіламетраў ад экватара. Палова тэрыторыі пакрытая трапічнымі лясамі. Навакольны выгляд змяняецца з аддаленнем ад марскога ўзбярэжжа: пачаткова раўніна пераходзіць у пласкагор'е, а потым у невысокія горы ў паўночна заходняй частцы краіны.

Ліберыя мяжуе з Гвінеяй (563 км) на поўначы, С'ера Леонэ (306 км) і Кот д'Івуарам (716 км) — на ўсходзе. Берагавая лінія складае 579 км. Самая высокая кропка краіны — гара Маўнт-Вутэве (1380 м). Лясы займаюць 48 % тэрыторыі. Клімат экватарыяльны, сьпякотны, з мая да кастрычніка цягнуцца трапічныя дажджы. Колькасць ападкаў складае 5 000 мм на ўзбярэжжы і 1 500 мм у глыбіні краіны. Сярэднегадавая тэмпэратура +25 °C.

Эканоміка

Ліберыя вядомая як краіна «таннага фрахту». Лёгкасць атрымання ліберыйскага сцягу для карабля, а таксама адсутнасць плацяжоў за яго выкарыстанне прывяло да таго, што гандлёвы флот які ходзіць пад ліберыйскім сцягам адзін з самых вялікіх у свеце. Іх агульны танаж складае 99 млн т.

Дэмаграфія

Насельніцтва Ліберыі складаецца з некалькіх этнічных груп. Таксама тут жывуць нашчадкі вызваленых амерыканскіх і карыбскіх рабоў (каля 5 %), якіх называюць амерыканаліберыйцамі. Яны займаюць вышэйшыя грамадскія і палітычныя пасады. Астатнія 95 % насельніцтва складаюцца з мясцовых плямёнаў: кпеле, баса, гіё, кру, грэба, мана, крахн, гола, гбандзі, лома, кісі, ваі, дэі, бэла, мандынга і мендэ. Этнічная разнароднасць пагаршаецца існаваннем у краіне каля 20 моў, а таксама распаўсюджанасцю анімізму.

  1. а б в https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa