Барсук: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HRoestBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат змяніў: en:European badger
др r2.6.3) (робат дадаў: sk:Jazvec lesný
Радок 124: Радок 124:
[[ru:Барсук]]
[[ru:Барсук]]
[[sco:Brock]]
[[sco:Brock]]
[[sk:Jazvec lesný]]
[[sr:Јазавац]]
[[sr:Јазавац]]
[[stq:Taks]]
[[stq:Taks]]

Версія ад 20:47, 7 лістапада 2011

Барсук
Барсук
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Клас: Сысуны
Інфраклас: Плацэнтарныя
Атрад: Драпежныя
Сямейства: Куніцавыя
Род: Барсукі
Від: Барсук звычайны
Навуковая назва
Meles meles Linnaeus
Арэал барсука
Арэал барсука
ITIS  621922
NCBI  9662

Барс · к (Meles meles) — млекакормячае атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).

Апісанне

Даўжыня цела 65-85 см, хваста 12-18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5-2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.

Пашырэнне

Жыве ў Еўразіі (Усходняя Еўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сібіры, Далёкі Усход).

У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.

Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.

Асаблівасці біялогіі

Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем'ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік-лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі, лічынкамі і дарослымі насякомымі, амфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі.

Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у сакавіку-красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9-12 месяцаў. У сакавіку-красавіку нараджаецца 2-4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12-15 гадоў.

Ахова

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Украіны.

У Сеціве