Джон Сідні Мак-Кейн: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Тлумачэнне спасылак using AWB
др Тлумачэнне спасылак using AWB
Радок 70: Радок 70:
У пачатку свайго знаходжання ў Сенаце Макейн апынуўся ўцягнутым у гучны палітычны скандал, звязаны з дзейнасцю банкіра [[Чарльз Кітынг|Чарльза Кітынга]], які з'яўляўся ў [[1982]]—[[1987]] адным з яго палітычных фундатараў (усяго Кітынг фінансава падтрымліваў выбарчыя кампаніі пяцёх сенатараў ЗША). Акрамя таго, Макейн і яго сям'я здзейснілі, як мінімум, дзевяць паездак за рахунак Кітынга — пазней ён вярнуў іх кошт, які складаў больш $13 тыс. Калі ў Кітынга пачаліся фінансавыя праблемы, Макейн неаднаразова сустракаўся з фінансавымі рэгулятарамі (якія курыруюць ашчадныя банкі ЗША) з тым, каб аказаць дапамогу Кітынгу. Падтрымка з боку Макейна, як і іншых сенатараў, не прывяла ні да якіх вынікаў, акрамя маральнай шкоды для іх (пазней фінансавая кампанія Кітынга збанкрутавала, ён сам правёў у турме пяць гадоў, хоць і змог расплаціцца з большасцю пацярпелых). Хоць Макейн і не быў абвінавачаны ў супрацьзаконных дзеяннях, але камітэт Сената па этыцы зрабіў яму заўвагу ў сувязі з дадзенай гісторыяй; сам ён прызнаў памылковасць сваіх паводзін у гэтай справе.
У пачатку свайго знаходжання ў Сенаце Макейн апынуўся ўцягнутым у гучны палітычны скандал, звязаны з дзейнасцю банкіра [[Чарльз Кітынг|Чарльза Кітынга]], які з'яўляўся ў [[1982]]—[[1987]] адным з яго палітычных фундатараў (усяго Кітынг фінансава падтрымліваў выбарчыя кампаніі пяцёх сенатараў ЗША). Акрамя таго, Макейн і яго сям'я здзейснілі, як мінімум, дзевяць паездак за рахунак Кітынга — пазней ён вярнуў іх кошт, які складаў больш $13 тыс. Калі ў Кітынга пачаліся фінансавыя праблемы, Макейн неаднаразова сустракаўся з фінансавымі рэгулятарамі (якія курыруюць ашчадныя банкі ЗША) з тым, каб аказаць дапамогу Кітынгу. Падтрымка з боку Макейна, як і іншых сенатараў, не прывяла ні да якіх вынікаў, акрамя маральнай шкоды для іх (пазней фінансавая кампанія Кітынга збанкрутавала, ён сам правёў у турме пяць гадоў, хоць і змог расплаціцца з большасцю пацярпелых). Хоць Макейн і не быў абвінавачаны ў супрацьзаконных дзеяннях, але камітэт Сената па этыцы зрабіў яму заўвагу ў сувязі з дадзенай гісторыяй; сам ён прызнаў памылковасць сваіх паводзін у гэтай справе.


Пасля «справы Кітынга» Макейн стаў актыўна крытыкаваць уплыў вялікіх грошай на амерыканскую палітыку. Да [[1994]] ён разам з сенатарам [[Рос Фейнгольд|Росам Фейнгольдам]] (дэмакратам ад штата [[Вісконсін]]) распрацаваў законапраект аб абмежаванні палітычных ахвяраванняў у выбарчыя кампаніі для карпарацый і іншых арганізацый — у тым ліку для таго, каб пазбегнуць паўтору сітуацый, падобных «справе Кітынга». Законапраект Макейна-Фейнгольда сустрэў рашучае процідзеянне з боку значных дзеячаў абедзвюх кіроўных партый ЗША, але сустрэў падтрымку ў СМІ і грамадзтве. У [[1995]] першая версія гэтага закона была занесеная ў Сенат, але праваленая ў наступным годзе, гэта жа паўтарылася ў [[1998]] і [[1999]]. Закон Макейна-Фейнгольда быў прыняты толькі ў [[2002]] (ён атрымаў вядомасць як Двухпартыйны закон аб рэформе выбарчых кампаній) пасля скандальнай справы Enron, якая павысіла ўвагу грамадзтва да праблемаў карупцыі. Гэты закон лічыцца асноўным дасягненнем Макейна падчас яго сенатарскай кар'еры; ён таксама падвысіў яго вядомасць як «палітычнага індывідуаліста».
Пасля «справы Кітынга» Макейн стаў актыўна крытыкаваць уплыў вялікіх грошай на амерыканскую палітыку. Да [[1994]] ён разам з сенатарам [[Рос Фейнгольд|Росам Фейнгольдам]] (дэмакратам ад штата [[Штат Вісконсін|Вісконсін]]) распрацаваў законапраект аб абмежаванні палітычных ахвяраванняў у выбарчыя кампаніі для карпарацый і іншых арганізацый — у тым ліку для таго, каб пазбегнуць паўтору сітуацый, падобных «справе Кітынга». Законапраект Макейна-Фейнгольда сустрэў рашучае процідзеянне з боку значных дзеячаў абедзвюх кіроўных партый ЗША, але сустрэў падтрымку ў СМІ і грамадзтве. У [[1995]] першая версія гэтага закона была занесеная ў Сенат, але праваленая ў наступным годзе, гэта жа паўтарылася ў [[1998]] і [[1999]]. Закон Макейна-Фейнгольда быў прыняты толькі ў [[2002]] (ён атрымаў вядомасць як Двухпартыйны закон аб рэформе выбарчых кампаній) пасля скандальнай справы Enron, якая павысіла ўвагу грамадзтва да праблемаў карупцыі. Гэты закон лічыцца асноўным дасягненнем Макейна падчас яго сенатарскай кар'еры; ён таксама падвысіў яго вядомасць як «палітычнага індывідуаліста».


=== Іншыя аспекты дзейнасці ў Сенаце ===
=== Іншыя аспекты дзейнасці ў Сенаце ===
Радок 93: Радок 93:
[[28 лютага]] 2007 Макейн абвясціў аб пачатку сваёй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2008 года, стаўшы адным з найболей вядомых амерыканскім выбарнікам кандыдатаў (у прыватнасці, за кошт досведу кампаніі 2000). Перад гэтым ён імкнуўся нармалізаваць свае адносіны з кансерватыўнымі хрысціянскімі прапаведнікамі. Аднак пазіцыя Макейна па пытаннях іміграцыі выклікала паніжэнне яго папулярнасці сярод рэспубліканскіх выбарнікаў і, як следства, памяншэнне паступленняў у выбарчы фонд да сярэдзіны 2007. Неафіцыйным і бясплатным дараднікам Джона Макейна ў яго перадвыбарнай кампаніі з'яўляецца [[Роберт Каган]].
[[28 лютага]] 2007 Макейн абвясціў аб пачатку сваёй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2008 года, стаўшы адным з найболей вядомых амерыканскім выбарнікам кандыдатаў (у прыватнасці, за кошт досведу кампаніі 2000). Перад гэтым ён імкнуўся нармалізаваць свае адносіны з кансерватыўнымі хрысціянскімі прапаведнікамі. Аднак пазіцыя Макейна па пытаннях іміграцыі выклікала паніжэнне яго папулярнасці сярод рэспубліканскіх выбарнікаў і, як следства, памяншэнне паступленняў у выбарчы фонд да сярэдзіны 2007. Неафіцыйным і бясплатным дараднікам Джона Макейна ў яго перадвыбарнай кампаніі з'яўляецца [[Роберт Каган]].


Але на старце выбарчай кампаніі 2008 Макейн атрымаў перамогу на «праймерыз» у [[Штат Нью-Гэмпшыр|Нью-Гэмпшыр]]ы, Паўднёвай Караліне і [[Штат Фларыда|Фларыдзе]], што зрабіла яго лідарам сярод кандыдатаў-рэспубліканцаў. Ён умацаваў свае пазіцыі падчас «супераўторка» [[5 лютага]] 2008, перамогшы ў найболей электаральна значных штатах — [[Нью-Ёрк]] і [[Каліфорнія]] — а таксама ў [[Канектыкут|Канектыкуце]], [[Штат Ілінойс|Ілінойс]]е, [[Штат Нью-Джэрсі|Нью-Джэрсі]], [[Штат Дэлавэр|Дэлавэр]]ы, [[Аклахома|Аклахоме]], [[Штат Місуры|Місуры]], [[Штат Арызона|Арызоне]] <ref>[http://racyja.com/news/materyyaly/zamezhzha/812.html "Супераўторак" на выбарах у ЗША]</ref>. На працягу лютага замацаваў сваё лідарства, перамогшы ў штатах [[Штат Вашынгтон|Вашынгтон]], [[Штат Вірджынія|Вірджынія]], [[Штат Мэрыленд|Мэрыленд]], [[Вісконсін]], [[Акруга Калумбія|акрузе Калумбія]]. [[4 сакавіка]] ён атрымаў перамогу ў штатах Вермант, Род-Айленд, [[Штат Агаё|Агаё]] і [[Тэхас]], забяспечыўшы вылучэнне сваёй кандыдатуры ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2008.
Але на старце выбарчай кампаніі 2008 Макейн атрымаў перамогу на «праймерыз» у [[Штат Нью-Гэмпшыр|Нью-Гэмпшыр]]ы, Паўднёвай Караліне і [[Штат Фларыда|Фларыдзе]], што зрабіла яго лідарам сярод кандыдатаў-рэспубліканцаў. Ён умацаваў свае пазіцыі падчас «супераўторка» [[5 лютага]] 2008, перамогшы ў найболей электаральна значных штатах — [[Нью-Ёрк]] і [[Каліфорнія]] — а таксама ў [[Канектыкут|Канектыкуце]], [[Штат Ілінойс|Ілінойс]]е, [[Штат Нью-Джэрсі|Нью-Джэрсі]], [[Штат Дэлавэр|Дэлавэр]]ы, [[Аклахома|Аклахоме]], [[Штат Місуры|Місуры]], [[Штат Арызона|Арызоне]] <ref>[http://racyja.com/news/materyyaly/zamezhzha/812.html "Супераўторак" на выбарах у ЗША]</ref>. На працягу лютага замацаваў сваё лідарства, перамогшы ў штатах [[Штат Вашынгтон|Вашынгтон]], [[Штат Вірджынія|Вірджынія]], [[Штат Мэрыленд|Мэрыленд]], [[Штат Вісконсін|Вісконсін]], [[Акруга Калумбія|акрузе Калумбія]]. [[4 сакавіка]] ён атрымаў перамогу ў штатах Вермант, Род-Айленд, [[Штат Агаё|Агаё]] і [[Тэхас]], забяспечыўшы вылучэнне сваёй кандыдатуры ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2008.


[[Выява:BushMcCain08a.jpg|міні|thumb|злева|250px|Макейн з Джорджам Бушам, 5 сакавіка 2008]]
[[Выява:BushMcCain08a.jpg|міні|thumb|злева|250px|Макейн з Джорджам Бушам, 5 сакавіка 2008]]

Версія ад 11:16, 13 лістапада 2011

Джон Макейн

Шаблон:Вызнч (англ.: John Sidney McCain III; нар. 29 жніўня 1936 на амерыканскай вайскова-марской базе Кока-Сола ў былой Зоне Панамскага канала) — амерыканскі палітык, сенатаррэспубліканец ад штату Арызона. З 3 верасня 2008 афіцыйны кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. На прэзідэнцкіх выбарах 4 лістапада 2008 прайграў Бараку Абаму

Дзед і бацька Макейна былі адміраламі Ваенна-марскога флоту ЗША. Джон Макейн у 1958 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША, стаўшы лётчыкам палубнай авіяцыі. Ветэран В'етнамскай вайны. Збіты над Ханоем у 1967 годзе, прабыў у в'етнамскім палоне 5 з паловай гадоў і быў выпушчаны ў 1973 годзе па ўмовах Парыжскай дамовы.

У 1981 Макейн выйшаў у адстаўку, а ў 1982 быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай партыі. У 1986 абраны сенатарам ад Арызоны, пераабіраўся тройчы — у 1992, 1998 і ў 2004. У 2000 удзельнічаў у выбарах прэзідэнта ЗША, але прайграў Джорджу Бушу-малодшаму. З лютага 2008 году разглядаецца як асноўны кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў, быў афіцыйна падтрыманы Джорджам Бушам-малодшым. 3 верасня 2008 быў аб'яўлены афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Раннія гады і ваенная кар'ера

Сям'я

Джон Сідні Макейн-трэці нарадзіўся 29 жніўня 1936 году на авіябазе ВПС ЗША «Кока-Сола» недалёка ад гораду Калон у Панаме. Бацька Макейна, Джон Сідні «Джэк» Макейн-малодшы (19111981), быў ваенна-марскім афіцэрам ЗША, удзельнікам Другой сусветнай вайны (у якасці афіцэра-падводніка), які завяршыў службу ў чыне чатырохзорнага адмірала. Узнагароджаны Срэбранай і Бронзавай зоркамі. Маці — Раберта Макейн, народжаная Райт (нарадзілася ў 1912). Дзед Джона Макейна, Джон С. Макейн, таксама меў чын чатырохзорнага адмірала, з'яўляўся адным з заснавальнікаў авіяноснай стратэгіі Ваенна-марскога флоту ЗША, удзельнічаў у бітвах на Ціхаакіянскім тэатры вайсковых дзеянняў Другой сусветнай вайны.

У дзяцінстве Джон шмат падарожнічаў разам з бацькамі ў сувязі з частымі пераводамі яго бацькі па справах службы (Нью-Лондан, штат Канектыкут; Перл-Харбар, штат Гаваі, іншыя вайсковыя базы на Ціхім акіяне). Па сканчэнні Другой сусветнай вайны сям'я Макейна перабралася ў Вірджынію, дзе Джон паступіў у школу Святога Стэфана ў горадзе Александрыя, правучыўшыся там да 1949. У 19511954 Макейн наведваў прыватную епіскапальную школу, дзе дасягнуў значных поспехаў у спартыўнай барацьбе. З-за частых пераездаў бацькі ў агульнай складанасці Макейн вучыўся прыкладна ў 20 розных школах. У дзіцячыя гады адрозніваўся энергічным характарам, запальчывасцю і агрэсіўнасцю, імкненнем перамагаць у канкурэнцыі з аднагодкамі.

З дзяцінства Макейн прыналежыў да епіскапальнай царквы, але ў 2007 перайшоў да баптыстаў (Баптысцкая царква Фінікса ў Арызоне, уваходзіць у склад Паўднёвай Баптысцкай канвенцыі — якая прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў найбуйнейшай пратэстанцкай дэнамінацыі ў ЗША), да якіх належыць яго другая жонка.

Адукацыя, пачатак ваеннай службы і першы шлюб

Накіроўваючыся па ступнях бацькі, пасля сканчэння школы Макейн паступіў у Ваенна-марскую вучэльню ў Анапалісе, якую скончыў у 1958. Штогод Джон атрымліваў не меней 100 вымоваў і часта падвяргаўся спагнанням за парушэнні дысцыпліны і невыкананне вайсковага ўстава, ад нячышчаных ботаў да недарэчных(?) выказванняў у адрас начальства. У той жа час пры росце 1 метр 70 см і вазе ў 58 кг ён вылучаўся як здольны баксёр у лёгкай вазе. Макейн атрымліваў добрыя адзнакі толькі па тых прадметах, якія яго цікавілі: гісторыя, англійская літаратура і дзяржаўнае кіраванне. Тым не менш (?) з 899 выпускнікоў 1958 году Джон Макейн паказаў 894 вынік.

Макейн (справа ўнізе) са сваім звяном

У 19581960 гадах на працягу 1,5 гадоў праходзіў падрыхтоўку на штурмавіку Дуглас A-1 «Скайрэйдар» на базах марской авіяцыі Пенсакола ў Фларыдзе і «Корпус-Крысці» ў Тэхасе. За гэты час ён зарабіў рэпутацыю «тусовачнага чалавека», вадзіў Шэўрале, сустракаўся са стрыптызёршай па мянушцы «Марыя — полымя Фларыды» і, як пазней заўважыў сам Макейн, «дарма марнаваў маладосць і здароўе». Джон быў паветраным ліхачом і рэдка заседжваўся за кіраўніцтвам па лётнай эксплуатацыі. Падчас трэніровак у Тэхасе рухавік на самалёце Макейна выйшаў з строю, і самалёт упаў пры пасадцы. Пілот адкараскаўся лёгкімі ўдарамі. У 1960 годзе Макейн скончыў лётную школу і стаў пілотам штурмавіка ў марской авіяцыі.

З 1960 году служыў на авіяносцах «Інтрэпід» і «Энтэрпрайз» у Карыбскім моры. Праходзіў службу на «Энтэрпрайз» падчас Карыбскага крызісу і ваенна-марской блакады Кубы ў кастрычніку 1962 году. Падчас службы ў Іспаніі Макейн па неасцярожнасці зачапіў у палёце лініі электраперадач, і гэты інцыдэнт стаў прычынай яго пераводу на базу ВМС Мерыдыян у Місісіпі, дзе ён стаў інструктарам.

У 1964 годзе пазнаёміўся з мадэллю з Філадэльфіі Кэрал Шэп, на якой ажаніўся 3 ліпеня 1965. Макейн усынавіў двух яе сыноў ад першага шлюбу (з аднакласнікам Джона) — Дуга (3 гады) і Эндзі (5 гадоў). У верасні 1966 году ў іх нарадзілася дачка Сідні.

У снежні 1965 з Макейнам ізноў адбыўся няшчасны выпадак. Падчас палёту адбылося ўзгаранне рухавіка, Джон паспяхова катапультаваўся, але самалёт разбіўся. Макейн папрасіў начальства перавесці яго з інструктарскай пасады на баявую службу. У канцы 1966 яго перавялі на авіяносец «Форэстал». Макейн працягнуў ваенную службу на штурмавіку Дуглас A-4 «Скайхоўк». Да сакавіку 1967 яго бацька ўжо стаў галоўнакамандуючым Ваенна-марскімі сіламі ЗША ў Еўропе і праходзіў службу ў Лондане.

Удзел у вайне ў В'етнаме

Увесну 1967 «Форэстал» быў пераведзены ў Ціхі акіян для ўдзелу ў аперацыі «Ролінг-Тандар» — масіраванага бамбавання інфраструктурных аб'ектаў Паўночнага В'етнама: складоў зброі, прадпрыемстваў, мастоў і гэтак далей. Макейн, як і яго калегі, выяўляў незадаволенасць тым, што спіс цэлей быў абмежаваны, так што іх прыходзілася паражаць шмат разоў, пры гэтым без гарантыі таго, што менавіта гэтыя цэлі з'яўляліся значнымі для перамогі ў вайне. Пры гэтым амерыканскім лётчыкам прыходзілася пераадольваць сістэму СПА, створаную пры ўдзеле Савецкага Саюзу.

29 ліпеня 1967 году падчас пажару на «Форэстале» Макейн ледзь не загінуў. Выпадкова выпушчаная некіруемая ракета патрапіла ў яго самалёт, які рыхтаваўся да ўзлёту з палубы. Яму атрымалася выратавацца, саскочыўшы на палубу. У наступным за выбухам пажары загінулі 134 і параненыя 62 марака ВМС ЗША. Былі беззваротна згубленыя больш 20 самалётаў. Макейн быў паранены шрапнэллю ў ногі і грудзі. Пасля таго, як «Форэстал» быў адпраўлены ў рамонт, 30 верасня 1967 Макейн быў пераведзены на авіяносец «Арыскані» ў 163-ю штурмавую эскадрыллю. Усяго да канца кастрычніка 1967 ён здзейсніў 22 баявых вылетаў, у тым ліку на цэлі ў раёне Хайфона і Ханоя.

Палон

Файл:Vietcapturejm01.jpg
В'етнамцы цягнуць збітага Макейна з возера ў цэнтры Ханоя

26 кастрычніка Макейн у складзе эскадрыльлі з 20 самалётаў выляцеў на бамбаванне электрастанцыі ў цэнтры Ханоя і быў збіты савецкай зенітнай ракетай (па іншай версіі — агнём зенітнай артылерыі). Лётчык катапультаваўся і сеў у возера, ледзь не патануўшы; ён зламаў абедзве рукі і нагу і быў жорстка збіты в'етнамскімі салдатамі: яму раздрабілі плячо, ён быў двойчы паранены. У такім стане Макейн быў змешчаны ў галоўную турму Ханоя — яго адмовіліся адправіць у шпіталь, лічачы, што ён усё роўна памрэ.

На допыце ён, у адпаведнасці з амерыканскім вайсковым статутам, назваў толькі кароткія звесткі аб сабе — па прозвішчы в'етнамцы даведаліся, што ўзялі ў палон сына высокапастаўленага амерыканскага афіцэра. Толькі пасля гэтага яму была аказаная медыцынская дапамога, і аб яго паланенні было афіцыйна абвешчана. Ён шэсць тыдняў правёў у лякарні, у гэты перыяд да яго дапусцілі французскага тэлежурналіста, яго наведвалі важныя в'етнамскія дзеячы, якія лічылі Макейна прадстаўніком амерыканскай ваенна-палітычнай эліты. У снежні 1967 Макейна, які страціў 26 кг і пасівеў (пазней ён атрымаў мянушку «Белы тарнада»), перавялі ў лагер ваеннапалонных у Ханоі, дзе аб ім клапаціліся таварышы па палоне.

У сакавіку 1968 ён быў змешчаны ў адзіночную камеру.

У ліпені 1968 яго бацька стаў галоўнакамандуючым Ціхаакіянскім флотам ЗША і, адпаведна, камандуючым амерыканскімі ваенна-марскімі сіламі на В'етнамскім тэатры вайсковых дзеянняў. Тады паўночнав'етнамскія ўлады ў прапагандысцкіх мэтах прапанавалі вызваліць Макейна раней яго таварышаў, аднак ён заявіў, што прыняў бы прапанову толькі ў тым выпадку, калі бы таксама былі вызваленыя амерыканскія вайскоўцы, якія патрапілі ў палон раней яго. Аб адмове Макейна ад вызвалення в'етнамскія службоўцы паведамілі амерыканскаму прадстаўніку на Парыскіх мірных перамовах Аверэлу Гарыману.

У жніўні 1968 Макейна падвергнулі сталым збіванням (кожныя дзве гадзіны), імкнучыся зламаць яго волю. У гэты жа час ён хварэў дызентэрыяй, а ахоўнікі перашкодзілі яму пакончыць з сабой. Пасля чатырох дзён падобных «допытаў» ён напісаў кароткае «прызнанне» у сваёй злачыннай дзейнасці супраць в'етнамскага народа — пры гэтым ён выкарыстаў неўласцівы яму камуністычны жаргон, каб паказаць, што гэты дакумэнт атрыманы з дапамогай катаванняў. Новыя пераломы, атрыманыя ў гэтыя дні, прывялі да таго, што Макейн страціў магчымасць паднімаць рукі вышэй галовы. Пазней ён узгадваў: «Я пазнаў тое, што ўсе мы пазналі там: кожны чалавек мае сваю мяжу. Я дасягнуў сваёй». Аднак на гэтым дрэннае абыходжанне з ім не спынілася — яго працягвалі біць (два-тры разы ў тыдзень) за адмову падпісаць новае «прызнанне». Ён успамінаў, што штораніцы да яго ўваходзіў наглядчык і патрабаваў, каб зняволены кланяўся яму, і ў адказ на адмову, наносіў яму ўдар у скронь. Акрамя таго, Макейна спрабавалі сілай прымусіць выдаць ваенную інфармацыю — пасля чарговых збіванняў ён заявіў, што згодзен назваць прозвішчы сваіх таварышаў па эскадрыллі, пасля гэтага пералічыўшы в'етнамцам спіс футбалістаў каманды «Грын Бэй Пекерз». У гэты жа перыяд ён прынцыпова адмаўляўся сустракацца з амерыканскімі антываеннымі актывістамі, каб не даць магчымасці выкарыстаць яго ў мэтах прапаганды супраць сваёй краіны.

Улетку 1969 адзін з вызваленых з палону амерыканцаў паведаміў аб катаваннях, якім ён падвяргаўся. Пасля гэтага абыходжанне з ваеннапалоннымі палепшылася. У кастрычніку 1969 Макейн быў пераведзены ў турму «Хоа Ло», вядомую сярод амерыканскіх пілотаў пад іранічным назовам «Ханой Хілтан». Тамака ён працягваў адмаўляцца сустракацца з амерыканскімі антываеннымі актывістамі і журналістамі, якія спачувалі Паўночнаму В'етнаму. Усяго Макейн правёў у палоне 1967 дзён (5 з паловай гадоў) і вызвалены 15 сакавіка 1973 пасля падпісання Парыжскіх мірных дамоваў паміж ЗША і Дэмакратычнай Рэспублікай В'етнам.

Завяршэнне ваеннай службы, развод і другі шлюб

Пасля вяртання з палону Макейн застаўся на ваеннай службе. Фатаграфія яго сустрэчы з прэзідэнтам Рычардам Ніксанам на прыёме ў Белым доме набыла шырокую вядомасць (Макейн у той час яшчэ рухаўся на мыліцах). У 19731974 ён вучыўся ў Нацыянальным вайсковым каледжы (Вашынгтон, акруга Калумбія) і праходзіў курс вельмі знясільваючай і балючай фізічнай тэрапіі, пасля якога зноў змог абыходзіцца без мыліц і аднавіць сваю кваліфікацыю пілота. У канцы 1974 ён быў прызначаны на службу ў вучэбную эскадрыллю, размешчаную на ваенна-марскім аэрадроме Сесіл-Філд каля Джэксанвіла, штат Фларыда, а затым стаў яе камандзірам. З яго арганізатарскімі здольнасцямі звязвалі паляпшэнне боегатоўнасці гэтага падраздзялення. У 1977 Макейн стаў марскім афіцэрам сувязі пры амерыканскім сенаце — пазней ён назваў гэты досвед «рэальным уваходам у свет палітыкі». У 1981, разумеючы, што наступствы раненняў і траўмаў не дазволяць яму дасягнуць адміральскага чыну (падобна дзеду і бацьку), ён пакінуў сапраўдную службу ў чыне капітана 1-га рангу. За час ваеннай службы ён быў узнагароджаны медалямі Срэбраная звязда, Бронзавая звязда, Легіён гонару, Пурпурнае сэрца і Крыжом за выдатныя лётныя дасягненні.

Макейн падчас інтэрв'ю, 1974

Неўзабаве пасля вяртання Макейна з палону ён разыйшоўся з жонкай, якая яшчэ ў 1969 трапіла ў цяжкую аўтакатастрофу, пасля чаго ў значнай ступені згубіла прывабнасць. Макейн узяў адказнасць за крушэнне свайго першага шлюбу на сябе; пазней ён пісаў аб сваім уласным эгаізме і няспеласці таго часу і аб тым, што ён не можа пазбегнуць прызнання сваёй віны, спасылаючыся на свой в'етнамскі палон. 2 красавіка 1980 сужэнцы афіцыйна развяліся; пры гэтым Макейн пакінуў сваёй былой жонцы дамы ў Вірджыніі і Фларыдзе, а таксама працягваў фінансаваць яе лячэнне.

Ужо 17 мая 1980 ён уступіў у новы шлюб з Сіндзі Лу Хэнслі, выкладчыкам з Фінікса, штат Арызона і дачкой мясцовага буйнага бізнесмена Джэймса Уіліса Хэнслі. У 1984 у іх нарадзілася дачка Меган, у 1986 — сын Джон Сідні IV («Джэк»), які, як і бацька, атрымаў адукацыю ў Ваенна-марской вучэльні ў Анапалісе, у 1988 — сын Джэймс, які ў 2006 паступіў у марскую пяхоту і ў канцы 2007 накіраваны для праходжання службы ў Ірак. У 1991 сужэнцы ўзялі ў сям'ю трохмесяцовую дзяўчынку з Бангладэш, якая знаходзілася ў прытулку маці Тэрэзы і якая мела патрэбу ў лячэнні ў ЗША — яе назвалі Брыджыт. Пасля праходжання ўсіх фармальнасцяў яна была ўдачароная ў 1993.

Палітычная кар'ера

Кангрэсмен

Пры актыўнай падтрымцы цесця Макейн уключыўся ў палітычнае жыццё ЗША і ўжо ў лістападзе 1982 быў абраны членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад першай выбарчай акругі штата Арызона як рэспубліканец. Праз два гады ён быў лёгка пераабраны на новы двухгадовы тэрмін. Макейн, у цэлым, падтрымліваў палітычны і эканамічны курс прэзідэнта Рональда Рэйгана. Аднак ён прагаласаваў супраць знаходжання ў Ліване амерыканскіх марскіх пяхотнікаў, якія ўваходзілі ў склад шматнацыянальных сіл, бо не бачыў перспектываў для вайсковай прысутнасці ЗША у гэтай краіне. З гэтым галасаваннем, якое ішло насуперак інтарэсам рэспубліканскай адміністрацыі, звязваюць пачатак складання рэпутацыі Макейна як палітыка-індывідуаліста. Праз месяц пасля гэтага галасавання амерыканская марская пяхота панесла значныя страты ў выніку выбуху бейруцкіх казарм, што пацвердзіла слушнасць Макейна.

Падчас свайго знаходжання ў Палаце прадстаўнікоў Макейн спецыялізаваўся на праблемах індзейцаў і ўдзельнічаў у правядзенні закона аб эканамічным развіцці індзейскіх тэрыторый, падпісанага ў 1985. У тым жа годзе ён упершыню пасля палону наведаў В'етнам разам з легендарным журналістам Уолтарам Кронкайтам.

Сенатар

Джона Макейна сустракае прэзідэнт Рэйган з першай ледзі, сакавік 1987

У лістападзе 1986 Макейн быў абраны сенатарам ЗША ад штата Арызона, змяніўшы ў гэтай якасці былога рэспубліканскага кандыдата на пост прэзідэнта ў 1964 Бары Голдуотэра. На гэтых выбарах ён атрымаў 60 % галасоў выбарнікаў. Афіцыйна тэрмін яго паўнамоцтваў пачаўся ў студзені 1987. Ён пераабіраўся ў сенат у лістападзе 1992 (56 %), лістападзе 1998 (69 %) і лістападзе 2004 (77 %, прычым за Макейна гэтым разам галасавалі нават большасць выбарнікаў-дэмакратаў Арызоны).

З 1987 Макейн працаваў у камітэтах Сената па справах узброеных сіл, па гандлю і па справах індзейцаў. У 19951997 і 2005—2007 ён быў старшынём камітэта па справах індзейцаў, у 1997—2001 і 2003—2005 — старшынём камітэта па гандлю. З студзеня 2007 — старэйшы прадстаўнік меншасці ў камітэце па ўзброеных сілах.

З 1993 Макейн з'яўляецца старшынём рады дырэктараў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута.

Макейн і праблема фінансавання выбарчых кампаній

У пачатку свайго знаходжання ў Сенаце Макейн апынуўся ўцягнутым у гучны палітычны скандал, звязаны з дзейнасцю банкіра Чарльза Кітынга, які з'яўляўся ў 19821987 адным з яго палітычных фундатараў (усяго Кітынг фінансава падтрымліваў выбарчыя кампаніі пяцёх сенатараў ЗША). Акрамя таго, Макейн і яго сям'я здзейснілі, як мінімум, дзевяць паездак за рахунак Кітынга — пазней ён вярнуў іх кошт, які складаў больш $13 тыс. Калі ў Кітынга пачаліся фінансавыя праблемы, Макейн неаднаразова сустракаўся з фінансавымі рэгулятарамі (якія курыруюць ашчадныя банкі ЗША) з тым, каб аказаць дапамогу Кітынгу. Падтрымка з боку Макейна, як і іншых сенатараў, не прывяла ні да якіх вынікаў, акрамя маральнай шкоды для іх (пазней фінансавая кампанія Кітынга збанкрутавала, ён сам правёў у турме пяць гадоў, хоць і змог расплаціцца з большасцю пацярпелых). Хоць Макейн і не быў абвінавачаны ў супрацьзаконных дзеяннях, але камітэт Сената па этыцы зрабіў яму заўвагу ў сувязі з дадзенай гісторыяй; сам ён прызнаў памылковасць сваіх паводзін у гэтай справе.

Пасля «справы Кітынга» Макейн стаў актыўна крытыкаваць уплыў вялікіх грошай на амерыканскую палітыку. Да 1994 ён разам з сенатарам Росам Фейнгольдам (дэмакратам ад штата Вісконсін) распрацаваў законапраект аб абмежаванні палітычных ахвяраванняў у выбарчыя кампаніі для карпарацый і іншых арганізацый — у тым ліку для таго, каб пазбегнуць паўтору сітуацый, падобных «справе Кітынга». Законапраект Макейна-Фейнгольда сустрэў рашучае процідзеянне з боку значных дзеячаў абедзвюх кіроўных партый ЗША, але сустрэў падтрымку ў СМІ і грамадзтве. У 1995 першая версія гэтага закона была занесеная ў Сенат, але праваленая ў наступным годзе, гэта жа паўтарылася ў 1998 і 1999. Закон Макейна-Фейнгольда быў прыняты толькі ў 2002 (ён атрымаў вядомасць як Двухпартыйны закон аб рэформе выбарчых кампаній) пасля скандальнай справы Enron, якая павысіла ўвагу грамадзтва да праблемаў карупцыі. Гэты закон лічыцца асноўным дасягненнем Макейна падчас яго сенатарскай кар'еры; ён таксама падвысіў яго вядомасць як «палітычнага індывідуаліста».

Іншыя аспекты дзейнасці ў Сенаце

У пачатку 1990-х гадоў Макейн, сумесна з іншым ветэранам в'етнамскай вайны, сенатарам Джонам Керы, займаўся праблемай амерыканскіх вайскоўцаў, якія зніклі без весткі ў В'етнаме, у сувязі з чым ізноў неаднаразова наведваў гэтую краіну. Дзейнасць Макейна спрыяла нармалізацыі амерыкана-в'етнамскіх адносін. У гэты жа перыяд наладзіліся яго адносіны з Керы — раней Макейн успрымаў яго рэзка негатыўна з-за ўдзелу Керы ў антываенным руху пасля вяртання з В'етнама.

У якасці старшыні камітэта па гандлю Макейн выступаў за павелічэнне падаткаў на цыгарэты з тым, каб гэтыя сродкі пайшлі на фінансаванне антытытунёвых кампаній, на скарачэнне ліку курцоў-падлеткаў, на павелічэнне даследаванняў у вобласці аховы здароўя і на кампенсаванне выдаткаў сістэмы аховы здароўя, звязаных з наступствамі курэння. Пры гэтым ён атрымаў падтрымку дэмакратычнай адміністрацыі Біла Клінтана, але разыйшоўся з большасцю сенатараў ад уласнай партыі — у выніку яго ініцыятыва не была рэалізаваная.

У жніўні 1999 году выйшлі мемуары Джона Макейна ў суаўтарстве з Маркам Сольтэрам пад назвай «Faith of My Fathers» (бел.: Вера Маіх Айцоў). Кніга адразу стала бестселерам, а пазней (у 2005) па ёй быў зняты фільм.

У перыяд прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага Макейн галасаваў супраць законаў аб паніжэнні падаткаў у 2001 і 2003. У 2001 ён быў адным з двух сенатараў-рэспубліканцаў, якія не падтрымалі гэты закон у сувязі тым, што паніжэнне падаткаў не суправаджалася скарачэннем бюджэтных выдаткаў. У 2003, па яго меркаванні, паніжэнне падаткаў было неразумна з-за вайны ў Іраку. Зрэшты, ён падтрымаў паніжэнне падаткаў у 2006, каб не дапусціць іх росту ў гэты перыяд.

Прыхільнік вайны ў Іраку, Макейн, аднак, выступіў у 2005 з заканадаўчай ініцыятывай, якая забараняла негуманнае абыходжанне са зняволенымі, уключаючы змешчаных у турме Гуантанама. Сваю ролю ў такой пазіцыі Макейна згуляў яго ўласны досвед ваеннапалоннага. «Папраўка Макейна» была прынятая сенатам, а прэзідэнт Буш, які першапачаткова не выключаў магчымасці ўжывання вета, у снежні 2005 усё жа падпісаў адпаведны закон.

Кандыдат у прэзідэнты-2000

Файл:McCainGallupPollRatings.png
Рэйтынгі Макейна 1999-2008

У 2000 Макейн удзельнічаў у прэзідэнцкіх «праймерыз» ад Рэспубліканскай партыі, стаўшы найболей сур'ёзным канкурэнтам Джорджа Буша-малодшага. Яму атрымалася атрымаць перамогу ў Нью-Гемпшыры, Арызоне, Мічыгане і штатах Новай АнглііМасачусетсе, Род-Айлендзе, Канектыкуце, Верманту. На яго баку выступіла ліберальная частка рэспубліканцаў, а супраць яго актыўна дзейнічалі кансерватыўныя пратэстанцкія дзеячы, якіх Макейн раскрытыкаваў як «самазваных лідэраў». Падчас выбарчай кампаніі супраць Макейна былі ўжытыя «брудныя тэхналогіі», разлічаныя на кансерватыўную частку рэспубліканскіх выбарнікаў — так, перад псіхалагічна важнымі «праймерыз» у Паўднёвай Караліне быў распаўсюджаны слых аб тым, што ў Макейна ёсць незаконная дачка ад сувязі з афра-амерыканкай. Гэты слых быў звязаны з фактам удачарэння ім дзяўчынкі з Бангладэш, але за пакінуты да «праймерыз» час Макейн не паспяваў паведаміць выбарнікам праўду. У выніку ён прайграў, атрымаўшы 42 % галасоў супраць 53 %, аддадзеных за Буша. 9 сакавіка 2000 Макейн, пацярпеўшы паразу на праймерыз у ключавых штатах, адмовіўся ад наступнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

Падчас выбарчай кампаніі 2004 Макейн разглядаўся камандай дэмакратычнага прэтэндэнта Джона Кэры як магчымы кандыдат у віцэ-прэзідэнты, здольны прыцягнуць галасы ліберальных рэспубліканцаў. Аднак Макейн адмовіўся ад гэтай прапановы, захаваўшы адданасць Рэспубліканскай партыі і падтрымаўшы кандыдатуру Джорджа Буша на другі прэзідэнцкі тэрмін.

Выбарчая кампанія-2008

Макейн з выбарнікамі

28 лютага 2007 Макейн абвясціў аб пачатку сваёй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2008 года, стаўшы адным з найболей вядомых амерыканскім выбарнікам кандыдатаў (у прыватнасці, за кошт досведу кампаніі 2000). Перад гэтым ён імкнуўся нармалізаваць свае адносіны з кансерватыўнымі хрысціянскімі прапаведнікамі. Аднак пазіцыя Макейна па пытаннях іміграцыі выклікала паніжэнне яго папулярнасці сярод рэспубліканскіх выбарнікаў і, як следства, памяншэнне паступленняў у выбарчы фонд да сярэдзіны 2007. Неафіцыйным і бясплатным дараднікам Джона Макейна ў яго перадвыбарнай кампаніі з'яўляецца Роберт Каган.

Але на старце выбарчай кампаніі 2008 Макейн атрымаў перамогу на «праймерыз» у Нью-Гэмпшыры, Паўднёвай Караліне і Фларыдзе, што зрабіла яго лідарам сярод кандыдатаў-рэспубліканцаў. Ён умацаваў свае пазіцыі падчас «супераўторка» 5 лютага 2008, перамогшы ў найболей электаральна значных штатах — Нью-Ёрк і Каліфорнія — а таксама ў Канектыкуце, Ілінойсе, Нью-Джэрсі, Дэлавэры, Аклахоме, Місуры, Арызоне [1]. На працягу лютага замацаваў сваё лідарства, перамогшы ў штатах Вашынгтон, Вірджынія, Мэрыленд, Вісконсін, акрузе Калумбія. 4 сакавіка ён атрымаў перамогу ў штатах Вермант, Род-Айленд, Агаё і Тэхас, забяспечыўшы вылучэнне сваёй кандыдатуры ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2008.

Макейн з Джорджам Бушам, 5 сакавіка 2008

5 сакавіка кандыдатуру Макейна падчас асабістай сустрэчы падтрымаў прэзідэнт Джордж Буш, які заявіў[2]:

Гэты хлопец выявіў неверагодную адвагу, сілу характару і настойлівасьць для таго, каб дайсці да гэтага моманту. Гэта менавіта той чалавек, які нам неабходны як прэзідэнт, той, хто можа прымаць цвёрдыя рашэнні, хто не будзе пасаваць перад тварам небяспекі.

Аб Макейне вельмі жорстка выказваўся Фідэль Кастра у шэрагу адмыслова прысвечаных яму артыкулаў пад агульным загалоўкам «Кандыдат-рэспубліканец», дзе, у прыватнасці, аспрэчыў сцвярджэнні Макейна аб тым, што кубінцы катавалі амерыканскіх ваеннапалонных у В'етнаме. [3] [4] [5] [6] [7]

Палітычныя погляды

Макейн з генералам Петрэўсам у Багдадзе, лістапад 2007

Макейн выступае за ўмацаванне вайсковага патэнцыялу ЗША, павелічэнне колькасці амерыканскіх узброеных сіл і за разгортванне сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА). Па яго меркаванню, «эфектыўная СРА мае крытычна важнае значэнне ў якасці страхоўкі ад патэнцыйных пагроз, якія зыходзяць ад магчымых стратэгічных супернікаў, такіх як Расія і Кітай».

Ён з'яўляецца прыхільнікам лібералізацыі іміграцыйнага заканадаўства (з некаторымі абмежаваннямі) і дзеянняў па прадухіленні глабальнага пацяплення — у гэтых пытаннях яго пазіцыя разыходзіцца з пунктам гледжання кансерватыўнай большасці рэспубліканскага электарата. У адрозненне ад большасці калегаў па партыі, ён прагаласаваў у Сенаце супраць папраўкі ў Канстытуцыю, якая забараняе аднаполыя шлюбы, і за федэральнае фінансаванне праграмы даследавання ствалавых клетак. У той жа час яго пазіцыя па шэрагу іншых знакавых пытанняў — такіх як аборты, смяротнае пакаранне, праблемы сацыяльнага забесьпячэння — носіць выразна кансерватыўны характар.

Макейн і Беларусь

Джон Макейн быў адным з суарганізатараў канферэнцыі «Вось зла: прапушчанае звяно – Беларусь», якая прайшла ў лістападзе 2002 году, дзе між іншым ён заявіў[8]:

Кіраванне Лукашэнкі з'яўляецца абразай каштоўнасцяў, якія атрымалі перамогу амаль па ўсім еўрапейскім кантыненце пасля краху Савецкага Саюзу. Яго рэжым будзе пагрозай для Амерыкі і Еўропы столькі, колькі спатрэбіцца часу цывілізаванаму свету на вырашэнне дадзенай праблемы

Джон Макейн быў адным з аўтараў і ініцыятараў прыняцця Кангрэсам ЗША ў 2004 годзе "Акта аб дэмакратыі ў Беларусі"[9]. У лютым 2004 году Джон Макейн прыняў удзел у рыжскай канферэнцыі "Будучыня дэмакратыі па-за межамі Балтыі", падчас якой даў інтэрвію карэспандэнту беларускай службы Радыё Свабода, у якім ізноў падвяргнуў жорсткай крытыцы беларускія ўлады[10]. У жніўні 2004 году адбыўся скандал - пасля сустрэч з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў Вашынгтоне і Рызе Джон Макейн у складзе дэлегацыі Сената ЗША збіраўся наведаць Беларусь, але беларускае пасольства адмовіла ў выдачы віз, матывуючы гэта "неадпаведнымі тэрмінамі візіту", факт чаго выклікаў абурэнні амерыканскага МЗС[11] і ў сувязі з чым Макейн зрабіў адмысловую заяву [12]. 29 сакавіка 2008 году на сустрэчы з выбарнікамі штату Невада Джон Макейн заявіў: "Лукашэнка — брутальны дыктатар. Я лічу, што Амерыка павінна супрацьстаяць дыктатарам". Як паведаміла амерыканская прэса, гэтая заява была зробленая ў адказ на рэпліку жыхаркі гораду Спаркс. Тая выказала занепакоенасць далейшым лёсам сваёй кампаніі, якая з-за гандлёвых санкцыяў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі не можа працягваць дачыненні з важным для яе партнёрам у Беларусі і таму рызыкуе збанкрутаваць. Невадская прадпрыймальніца спыталася ў Макейна, як той збіраецца весці замежную палітыку, каб не шкодзіць амерыканскім інтарэсам. Адказваючы на пытанне, кандыдат на прэзідэнта ЗША паспачуваў выбарніцы, аднак зазначыў, што падтрымлівае санкцыі супраць “дэспатычнай улады прэзідэнта Лукашінкі”[13].

Макейн і краіны СНД

Джон Макейн вядомы сваім негатыўным стаўленнем да палітыкі былога расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. У 2003 ён заявіў, што «амерыканская вонкавая палітыка павінна адлюстроўваць ацверажальную выснову аб тым, што расійскі ўрад, які не падзяляе нашыя самыя базавыя каштоўнасці, не можа быць сябрам або партнёрам і рызыкуе сваімі ўласнымі паводзінамі паставіць сябе ў разрад ворагаў». Па яго меркаванні, «паўзучы путч супраць сіл дэмакратыі і рынкавага капіталізму ў Расіі пагражае асновам амерыкана-расійскіх узаемаадносін і спараджае здань новай эры „халоднага міру“ паміж Вашынгтонам і Масквой». Абыгрываючы вядомую зацемку Джорджа Буша аб «душы Пуціна», пасля сустрэчы з расійскім прэзідэнтам у Славеніі Макейн заявіў: «Калі я зазірнуў у вочы Пуціну, то ўбачыў тры літары: КДБ»[14].

У 2005 Макейн і сенатар Джозеф Ліберман занеслі ў сенат праект рэзалюцыі з патрабаваннем прыпыніць членства Расіі ў «вялікай васмёрцы». У тым жа годзе стаў адным з ініцыятараў прыняцця сенатам рэзалюцыі з абвінавачваннем расійскіх уладаў у тым, што судовы працэс над Міхаілам Хадаркоўскім і Платонам Лебедзевым быў «палітычна матываваным». Патрабаванне выключыць Расію з G8 Макейн выказваў і ў наступным [15]:

Сёньня мы бачым Расію, узначаленую зграяй былых выведнікаў. Яны спрабуюць запалохаць сваіх дэмакратычных суседзяў, такіх як Грузія, спрабуюць гуляць на залежнасці Еўропы ад расійскіх нафты і газу. Трэба перагледзець заходні погляд на рэваншысцкую Расію. Для пачатку трэба пашырыць G8 і ўлучыць у яе рынкавыя дэмакратыі, якія зараз лідыруюць у сьвеце — Бразілію і Індыю, а таксама выключыць Расію.

Пункт гледжання Макейна на працэсы, якія адбываюцца на постсавецкай прасторы, таксама прама процілеглы пазіцыі Крамля. У 2005 Макейн разам з сенатарам Хілары Клінтан высунуў кандыдатуры Міхаіла Саакашвілі і Віктара Юшчанка на Нобелеўскую прэмію міру. У заяўцы было сказанае: «Прысуджэнне гэтым двум людзям Нобелеўскай прэміі міру адзначыць не толькі іх гістарычную ролю ў Грузіі і Украіне, але спародзіць таксама надзею і натхненне для ўсіх тых, хто імкнецца да волі ў іншых краінах, дзе яе няма».

У 2007 Макейн быў прыхільнікам законапраекта аб падтрымцы намаганняў па ўступе ў НАТО Грузіі і Ўкраіны.

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. "Супераўторак" на выбарах у ЗША
  2. Джордж Буш падтрымаў Джона Макейна
  3. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Первая часть) (руск.)
  4. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Вторая часть) (руск.)
  5. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Третья часть) (руск.)
  6. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Четвертая часть) (руск.)
  7. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Пятая часть) (руск.)
  8. Выступление сенатора Джона МакКейна на конференции «Ось зла: Беларусь – недостающее звено» 14 ноября 2002 года
  9. Cпіс суаўтараў «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі»
  10. Сэнатар Маккейн аб падтрымцы беларусаў
  11. Чаму сэнатара Маккэйна не пусьцілі ў Беларусь?
  12. Сэнатар Джон МакКэйн выступіў з заявай з нагоды забароны прэзыдэнтам Лукашэнкам уезду амэрыканскіх сэнатараў у Беларусь
  13. Маккейн: “Лукашэнка — брутальны дыктатар”
  14. Джон Макейн: «Я паглядзеў у вочы Пуціну і ўбачыў там тры літары – К, Д і Б»
  15. Джон Маккейн исключает Россию (руск.)

У Сеціве

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA