Беларускі лацінскі алфавіт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Тлумачэнне спасылак using AWB
Радок 131: Радок 131:
| '''Заўвагі:''' colspan=5 | Выбухны лацінскі гук "g", які рэдка выступае ў беларускай мове, ці не адрозніваўся ў лацінскім запісе наогул, ці запісваўся, па-рознаму, як «Gg» або як дыграф «HGhg». Пэўныя аўтары (напрыклад, [[Ян Станкевіч|Янам Станкевічам]]<ref>Ян Станкевіч. Гук «ґ» у беларускай мове // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. - Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6</ref>) прапаноўвалі больш шырокае ўвядзенне («вяртанне») у арфаэпію гэтага гуку і, адпаведна, спосабаў яго графічнай (правапіснай) перадачы. [[Апостраф]] не выкарыстоўваецца.
| '''Заўвагі:''' colspan=5 | Выбухны лацінскі гук "g", які рэдка выступае ў беларускай мове, ці не адрозніваўся ў лацінскім запісе наогул, ці запісваўся, па-рознаму, як «Gg» або як дыграф «HGhg». Пэўныя аўтары (напрыклад, [[Ян Станкевіч|Янам Станкевічам]]<ref>Ян Станкевіч. Гук «ґ» у беларускай мове // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. - Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6</ref>) прапаноўвалі больш шырокае ўвядзенне («вяртанне») у арфаэпію гэтага гуку і, адпаведна, спосабаў яго графічнай (правапіснай) перадачы. [[Апостраф]] не выкарыстоўваецца.
|- align=left valign=bottom
|- align=left valign=bottom
| colspan=5 | <sup>1</sup> Як, напрыклад, у творах Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Цёткі, у газеце «[[Наша Ніва]]», іншых газетах перыяду [[1917]] – [[1920]]
| colspan=5 | <sup>1</sup> Як, напрыклад, у творах Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Цёткі, у газеце «[[Наша ніва (1906)|Наша Ніва]]», іншых газетах перыяду [[1917]] – [[1920]]
|- align=left valign=bottom
|- align=left valign=bottom
| colspan=5 | <sup>2</sup> Як, напрыклад, у тагачасных творах А. Станкевіча, у 5-м (неафіцыйным) выданні беларускай граматыкі [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]] ([[1929]]).
| colspan=5 | <sup>2</sup> Як, напрыклад, у тагачасных творах А. Станкевіча, у 5-м (неафіцыйным) выданні беларускай граматыкі [[Браніслаў Тарашкевіч|Браніслава Тарашкевіча]] ([[1929]]).
Радок 258: Радок 258:
Некаторыя аўтары прапануюць адмовіцца ад спецыфічнай літары '''ł''': для цвёрдага '''л''' ужываць літару '''l''', а мяккасць гуку абазначаць як і для астатніх зычных ('''ль''' абазначаць літарай '''ĺ''' па аналогіі з '''ć''', '''ń''', '''ś''' і '''ź'''). Таксама прапануецца адмовіцца ад не вельмі зручнага спалучэння '''ch''', якое адпавядае кірылічнай літары '''х''': для '''х''' ужываць літару '''h''', а для фрыкатыўнага '''г''' — '''g'''. Для абазначэння ж выбухнога гуку '''ґ''', калі гэта сапраўды неабходна, можна ўвесці нейкі новы знак, напрыклад '''ġ'''.{{крыніца?}}
Некаторыя аўтары прапануюць адмовіцца ад спецыфічнай літары '''ł''': для цвёрдага '''л''' ужываць літару '''l''', а мяккасць гуку абазначаць як і для астатніх зычных ('''ль''' абазначаць літарай '''ĺ''' па аналогіі з '''ć''', '''ń''', '''ś''' і '''ź'''). Таксама прапануецца адмовіцца ад не вельмі зручнага спалучэння '''ch''', якое адпавядае кірылічнай літары '''х''': для '''х''' ужываць літару '''h''', а для фрыкатыўнага '''г''' — '''g'''. Для абазначэння ж выбухнога гуку '''ґ''', калі гэта сапраўды неабходна, можна ўвесці нейкі новы знак, напрыклад '''ġ'''.{{крыніца?}}


У сучасным беларускім мовазнаўстве лацінка разгледжваецца, як неабходная частка сістэмы [[Транслітэрацыя| транслітэрацыі]] з грэцкай і лацінскай моваў.
У сучасным беларускім мовазнаўстве лацінка разгледжваецца, як неабходная частка сістэмы [[Транслітэрацыя|транслітэрацыі]] з грэцкай і лацінскай моваў.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
Радок 282: Радок 282:
| Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем, 2002.
| Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем, 2002.
}}
}}

[[Катэгорыя:Беларуская мова]]


{{Беларускія перыядычныя выданні 1900-1950}}
{{Беларускія перыядычныя выданні 1900-1950}}

[[Катэгорыя:Беларуская мова]]


[[ba:Лацинка]]
[[ba:Лацинка]]

Версія ад 11:34, 13 лістапада 2011

Шаблон:Вызнч (таксама «беларуская лацінка» (ва ўласным запісе — «biełaruskaja łacinka») ад слова «лацінка», нефармальнай назвы лацінскага алфавіту наогул): агульная назва некалькіх гістарычна існавалых сістэм запісу беларускага (кірылаўскага) тэксту ў лацінскай сістэме пісьма (Гл. таксама: Раманізацыя беларускай мовы). Ужываецца, час ад часу, у сённяшняй форме некаторымі аўтарамі, зацікаўленымі групамі і прапагандыстамі ў тыднёвіку «Наша Ніва», часопісе «Архэ», часткаю прэсы беларускай дыяспары, у Сеціве. Вядомыя выпадкі ўжывання беларускага лацінскага алфавіту беларускімі вытворцамі на сваёй прадукцыі (напрыклад, надпіс на беларускай лацінке, зроблены ў шкляной бутэльцы, можна знайсці на пляшках з Крамбамбуляй).

Гэты алфавіт — не сістэма раманізацыі беларускай мовы.

Вы́клад беларускага лацінскага алфавіту
(як ужываецца ў публікацыях перыяду 1990-х2000-х гадоў)
Aa Bb Cc Ćć Čč Dd DZdz DŹdź DŽdž Ee
Ff Gg Hh CHch Ii Jj Kk Ll Łł Mm
Nn Ńń Oo Pp Rr Ss Śś Šš Tt Uu
Ŭŭ Vv Yy Zz Źź Žž

Гісторыя

У Сярэднявеччы (16 ст.), з’явіліся першыя вядомыя запісы беларускага тэксту лацінскім пісьмом, з патрэбы ўлучаць старабеларускія цытаты ў польскія і лацінскія тэксты. Гэта былі некадыфікаваныя запісы, і, відавочна, яны рабіліся з выкарыстаннем правілаў польскай арфаграфіі над старабеларускімі гукамі.

Ян Баршчэўскі, Горад Вільнюс 1911

У 17 ст. паступова пашырылася выкарыстанне лацінскага пісьма. Лацінскае пісьмо выкарыстоўвалася ў свецкіх і рэлігійных творах, справаводстве, напр., "Хроніка Быхаўца" была цалкам пісаная лацінкай.

У 18 ст. лацінскім пісьмом, паралельна з кірылічным, карысталіся ў некаторых літаратурных творах, напісаных тагачаснай беларускай мовай.

Запіс беларускіх літар лацінкайгл. таксама заўвагі да табліцы
Кірыліца Лацінка, якая выкарыстоўвалася
каля 1840-х – 1920-х гг.1 каля 1928–1929 гг.2 каля 1937 – 1941 гг.3 Сучасн.4
Аа Aa Aa
Бб Bb Bb
Вв Ww Ww Vv Vv
Гг Hh Hh
Дд Dd Dd
Ее JEje/IEie* JEje/IEie*
Ёё JOjo/IOio* JOjo/IOio*
Жж Żż Žž Žž Žž
Зз Zz/Źź Zz/Źź****
Іі Ii Ii
Йй Jj Jj
Кк Kk Kk
Лл Ll/Łł** Ll/Łł**, ****
Мм Mm Mm
Нн Nn/Ńń Nn/Ńń****
Оо Oo Oo
Пп Pp Pp
Рр Rr Rr
Сс Ss/Śś Ss/Śś****
Тт Tt Tt
Уу Uu Uu
Ўў Uu*** Ŭŭ Ŭŭ Ŭŭ
Фф Ff Ff
Хх CHch CHch
Цц Cc/Ćć Cc/Ćć****
Чч CZcz Čč Čč Čč
Шш SZsz Šš Šš Šš
Ыы Yy Yy
Ьь **** ****
Ээ Ee Ee
Юю JUju/IUiu* JUju/IUiu*
Яя JAja/IAia* JAja/IAia*
Выбухны лацінскі гук "g", які рэдка выступае ў беларускай мове, ці не адрозніваўся ў лацінскім запісе наогул, ці запісваўся, па-рознаму, як «Gg» або як дыграф «HGhg». Пэўныя аўтары (напрыклад, Янам Станкевічам[1]) прапаноўвалі больш шырокае ўвядзенне («вяртанне») у арфаэпію гэтага гуку і, адпаведна, спосабаў яго графічнай (правапіснай) перадачы. Апостраф не выкарыстоўваецца.
1 Як, напрыклад, у творах Дуніна-Марцінкевіча, К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Цёткі, у газеце «Наша Ніва», іншых газетах перыяду 19171920
2 Як, напрыклад, у тагачасных творах А. Станкевіча, у 5-м (неафіцыйным) выданні беларускай граматыкі Браніслава Тарашкевіча (1929).
3 Як, напрыклад, у пазнейшых працах Яна Станкевіча.
4 Як, напрыклад, у газеце Наша Ніва (1991) і часопісе «Архэ».
* Варыянт на «Jj» выкарыстоўваецца ў пачатках словаў ці пасля галосных, іначай варыянт на "Ii".
** Варыянт «Ll» выкарыстоўваецца перад галоснымі «е», «ё», «ю» «я» ці перад мяккім знакам, іначай варыянт «Łł». Увага на розніцу з польскім вымаўленнем «Łł»!
*** Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч карыстаўся курсіўным запісам літары «Uu» дзеля азначэння гуку, для якога тады не існавала асобнай літары («у нескладовае»).
**** «Мяккі знак» азначаецца не асобнай графемаю, а, у залежнасці ад месца ў слове, запісам варыянту «Ll» ці знаку acute перад месцам мяккага знаку.

У 19 ст. некаторыя польскія пісьменнікі і беларускія пісьменнікі з польскага культурнага асяроддзя карысталіся лацінскім пісьмом, выключна ці часткова, у сваіх працах, напісаных па-беларуску. Асабліва, Ян Чачот, Паўлюк Багрым, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Адам Гурыновіч. Рэвалюцыйны дэмакрат Кастусь Каліноўскі друкаваў лацінскім пісьмом беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда» (у арыгінале: «Mużyckaja prauda»; 6 нумароў у 1862 – 1863 гадах).

Такое ўвядзенне лацінскага пісьма дзеля запісу мовы з даўняю кірылаўскай традыцыяй часам тлумачаць тым, што пісьменнікі 19 ст. паходзілі з паланізаванага культурнага асяроддзя, не ведалі гісторыі беларускай мовы ці самой мовы, або тым, што ў тых асяродках кнігадруку, дзе публікаваліся тыя пісьменнікі, было немагчыма набыць ці выкарыстаць кірылаўскі друкарскі шрыфт. Гэты запіс выказваў моцны ўплыў польскай арфаграфічнай традыцыі (асабліва шыпячыя літары з знакам мяккасці).[2]

Цягам 19 ст. звычай лацінскага запісу беларускага тэксту паступова знікаў з ужытку, хоць яшчэ ў пачатку 20 ст. вядомыя некалькі прыкладаў выключнага ці частковага запісу беларускага тэксту лацінкай:

  • Газета «Наша доля» (1906).
  • Газета «Наша ніва» (нумары з перыяду 10.11.1906 – 31.10.1912) — выходзіла і кірыліцай, і лацінкай (падзагалоўкі нумароў у арыгінале: «Выходзиць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі» і «Wychodzić szto tydzień ruskimi i polskimi literami» [sic]).
  • Цётка, «Скрыпка беларуская» і «Хрэст на свабоду» — зборнікі вершаў.
  • Цётка, «Першае чытанне для дзетак-беларусаў» — спроба стварэння пачатковай дзіцячай чытанкі па-беларуску.
  • Янка Купала, «Гусляр» (1910) — зборнік вершаў.
  • Баляслаў Пачопка, «Беларуская граматыка» (1915, надрукаваная ў 1918) — беларуская граматыка на аснове лацінскага алфавіту. Лічылася беларускімі мовазнаўцамі, напрыклад, Сцяпанам Некрашэвічам, падрыхтаванай «ненавукова і з парушэннямі законаў беларускай мовы».

У 1918 Ян Станкевіч распрацаваў і апублікаваў («Як стацца ў кароткім часе граматным») цалкам іншую адмену лацінскага алфавіту для беларускай мовы — без дыграфаў, з багатым выкарыстаннем дыякрытычных знакаў (таксама правапіс публікацыі не выдзяляў вялікіх і малых літар).

У 1920-я гады ў БССР, напрыклад, на Беларускай Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе правапісу і азбукі (1926), выказваліся прапановы разгледзець пераход на лацінскі алфавіт (напрыклад, Зміцер Жылуновіч, дзеля «большай прагрэсіўнасці беларускай граматыкі»). Але супраць гэтых прапановаў запярэчылі такія беларускія мовазнаўцы, як, напрыклад, Вацлаў Ластоўскі.

У 1920-я1939 гады, пасля падзелу Беларусі (1921), лацінскі алфавіт, у змененай форме, быў нанова ўведзены ў беларускамоўны друк Заходняй Беларусі, пераважна з палітычных прычын. Браніслаў Тарашкевіч упершыню ўвёў меркаваны вы́клад беларускага лацінскага алфавіту і некалькі звязаных граматычных правілаў у 5-е (неафіцыйнае) выданне сваёй граматыкі (Вільня, 1929).

Вы́клад беларускага лацінскага алфавіту
(Тарашкевіч, 1929)
Aa Bb Cc Ćć Čč Dd Ee Ff Gg Hh
Ii Jj Kk Ll Łł Mm Nn Ńń Oo Pp
Rr Ss Śś Šš Tt Uu Ŭŭ Ww Yy Zz
Žž Źź

Свой актуальны выгляд беларускі лацінскі алфавіт набыў у канцы 1930-х гг., калі літара w дзеля перадачы гуку [в] пачала замяняцца на v, асабліва ў працах Яна Станкевіча[3]



Лацінскі алфавіт у беларускай мове выкарыстоўваўся на акупаваных нямецкімі войскамі землях Беларусі (1941 – 1944), і ў Празе, беларускай дыяспарай (1920-я – каля 1945). У снежні 1941 А. Розенберг выступіў з ініцыятывай аб пераводзе беларускіх школ і друку на "лацінку". Неўзабаве ініцыятыва сталася загадам (25.6.1942) аб паступовым увядзенні "лацінкі" ў народныя школы Беларусі: у 1942/1943 яна ўводзілася ў першыя і часткова другія класы, апроч таго, яе вывучэнне рэкамендавалася і ў астатніх класах пачатковых школ. Адзначаецца[4], што выданні, надрукаваныя лацінкай, разыходзіліся слаба, іх зразумеласць, асабліва ў цэнтральных і усходніх вобласцях, была малой, а друкаваць іх не было тэхнічна магчыма бліжэй за Вільню. Тым самым часам нямецкае кіраўніцтва прапаноўвала, апроч ўвядзення "лацінкі", яе бліжэй невядомае рэфармаванне, супраць якога выказваліся некаторыя беларускія дзеячы (напр., Я. Станкевіч)[4].

Пасля Другой сусветнай вайны беларуская мова ў лацінскім запісе выкарыстоўвалася беларускаю дыяспарай у не-савецкай Еўропе і ў Амерыцы (асабліва, у Заходняй Германіі і ў ЗША). У 1962, Ян Станкевіч прапанаваў цалкам іншы вы́клад беларускага лацінскага алфавіту.

Вы́клад беларускага лацінскага алфавіту
(Станкевіч, 1962)
Oo Aa Ee Bb Cc Ćć Čč Dd Ff Gg
Hh Chch Ii Jj Kk Ll Łł Mm Nn Ńń
Pp Rr Śś Šš Tt Vv Uu Ŭŭ Dzdz Dźdź
Dždž Zz Źź Žž

Некаторыя аўтары прапануюць адмовіцца ад спецыфічнай літары ł: для цвёрдага л ужываць літару l, а мяккасць гуку абазначаць як і для астатніх зычных (ль абазначаць літарай ĺ па аналогіі з ć, ń, ś і ź). Таксама прапануецца адмовіцца ад не вельмі зручнага спалучэння ch, якое адпавядае кірылічнай літары х: для х ужываць літару h, а для фрыкатыўнага гg. Для абазначэння ж выбухнога гуку ґ, калі гэта сапраўды неабходна, можна ўвесці нейкі новы знак, напрыклад ġ.[крыніца?]

У сучасным беларускім мовазнаўстве лацінка разгледжваецца, як неабходная частка сістэмы транслітэрацыі з грэцкай і лацінскай моваў.

Вонкавыя спасылкі

Зноскі

  1. Ян Станкевіч. Гук «ґ» у беларускай мове // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. - Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
  2. Напр., Ластоўскі. Выступ на Беларускай акадэмічнай канферэнцыі (1926)
  3. Я. Станкевіч. Як правільна гаварыць і пісаць пабеларуску, 1937.
  4. а б Туронак.

Шаблон:Літ

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1900-1950