Якуб Ясінскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Біяграфія: Тлумачэнне спасылак using AWB
Радок 7: Радок 7:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1759]] року у Вэнглеве каля [[Пыздры|Пыздраў]] у [[Вялікая Польшча|Вялікапольшчы]] (паводле біёграфа Я. Ясінскага Генрыха Масціцкага).<ref name="Шпунт">Андрэй Шпунт. [http://www.nn.by/1998/06/07.htm Я Бацькаўшчыны не перажыву…] // [[Наша Ніва]], [[6 ліпеня]] [[1998]]</ref>
Нарадзіўся [[24 ліпеня]] [[1759]] року у Вэнглеве каля [[Пыздры|Пыздраў]] у [[Вялікая Польшча|Вялікапольшчы]] (паводле біёграфа Я. Ясінскага Генрыха Масціцкага).<ref name="Шпунт">Андрэй Шпунт. [http://www.nn.by/1998/06/07.htm Я Бацькаўшчыны не перажыву…] // [[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]], [[6 ліпеня]] [[1998]]</ref>


З 12 рокаў вучыўся ў Варшаўскім Кадэцкім Корпусе (Рыцарскай школе), заснаваным каралём [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславам Панятоўскім]]. Меў схільнасць да грамадзкіх навук, захапляўся ідэямі [[Асвета|Асветнікаў]].<ref name="wars175x.narod.ru">[http://wars175x.narod.ru/bgr_jasin.html Jakub Jasinski (1761—1794) Якуб Ясинский] // Биографии 2-й половины 18 века. Военная история 2-й половины 18 века.</ref> Асабліва моцна на яго паўплывала філязофія [[Жан Жак Русо|Жан Жака Русо]].<ref name="Шпунт"/>
З 12 рокаў вучыўся ў Варшаўскім Кадэцкім Корпусе (Рыцарскай школе), заснаваным каралём [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіславам Панятоўскім]]. Меў схільнасць да грамадзкіх навук, захапляўся ідэямі [[Асвета|Асветнікаў]].<ref name="wars175x.narod.ru">[http://wars175x.narod.ru/bgr_jasin.html Jakub Jasinski (1761—1794) Якуб Ясинский] // Биографии 2-й половины 18 века. Военная история 2-й половины 18 века.</ref> Асабліва моцна на яго паўплывала філязофія [[Жан Жак Русо|Жан Жака Русо]].<ref name="Шпунт"/>

Версія ад 11:35, 13 лістапада 2011

Якуб Ясінскі (польск.: Jakub Jasiński; 24 ліпеня 1759, Вэнглеў, Познаньскае ваяводзтва — 4 лістапада 1794, прадмесце Прага, Варшава) — літоўскі і польскі генерал і паэт. Вайсковы і палітычны дзеяч, кіраўнік вызвольнага паўстання 1794 году на абшарах Вялікага Княства Літоўскага, інжынэр, паэт.

лідар радыкальнага «якабінскага» крыла паўстанцаў[1], прыхільнік ідэяў французскай рэвалюцыі.

Падчас паўстання быў кашталянам Вільні, генеральным камадуючым узброенымі сіламі ВКЛ. Кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы шляхту, мяшчанаў і сялянаў у войска. Пісаў вершаваныя праклямацыі да сялянаў на беларускай мове.[2] Адкліканы з Вялікага Княства Літоўскага праз абвінавачванні ў «ліцвінскім» сэпаратызме.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 ліпеня 1759 року у Вэнглеве каля Пыздраў у Вялікапольшчы (паводле біёграфа Я. Ясінскага Генрыха Масціцкага).[3]

З 12 рокаў вучыўся ў Варшаўскім Кадэцкім Корпусе (Рыцарскай школе), заснаваным каралём Станіславам Панятоўскім. Меў схільнасць да грамадзкіх навук, захапляўся ідэямі Асветнікаў.[4] Асабліва моцна на яго паўплывала філязофія Жан Жака Русо.[3]

Скончыў навучанне ў 1783 року і атрымаў пасаду падбрыгадзіра, пасля двух рокаў службы вярнуўся ў Кадэцкі Корпус у якасці выкладніка інжынэрнай справы.[4]

У 1789 року па пратэкцыі генерала артылерыі ВКЛ князя К. Сапегі кароль прызначыў Я. Ясінскага старэйшым афіцэрам інжынэрнага корпусу войскаў ВКЛ у званні падпалкоўніка. Узначаленая Я. Ясінскім інжынэрная служба войска складалася з 42 афіцэраў і жаўнераў, у тым ліку з 20 мінёраў і ўваходзіла ў склад створанага ў 1780 року ў Вільні корпусу артылерыі і вайсковай інжынэрыі.[2]

13 студзеня 1792 року атрымаў званне палкоўніка інжынэрыі і быў накіраваны рэвізорам на будаўніцтва «Каралеўскага» канала, які злучаў Піну і Мухавец (паміж местамі Пінск і Кобрынь).[3]

Вайна з Расіяй 1792 року

Пасля падпісання лібэральнай партыяй 3 мая Канстытуцыі сытуацыя ў краіне рэзка абвастрылася. Частка шляхты палічыла, што Канстытуцыя абмяжоўвае яе станавыя правы. Прыхільнікі скасавання Канстытуцыі прынялі рашэнне стварыць канфедэрацыю і выступіць сумесна з расійскімі войскамі супраць Сойму. Аднак Кацярына II, ваюючы з Турэччынай, вырашыла не пачынаць вайны.

Па замірэнні паміж Расіяй і Турэччынай прадстаўнікі незадаволенай шляхты Патоцкі і Ржавуцкі прыбылі ў Пецярбург і склалі з расійскай імператрыцай таемную дамову пра супольныя вайсковыя дзеянні. 18 мая 1792 року ў Рэч Паспалітую ўступілі чатыры калёны на чале з генерал-аншэфам М. Кахоўскім з боку Бэсарабіі і 32-тысячнае войска пад кіраўніцтвам генерал-маёра М. Крачэтнікава з усходу. Таго ж дня ў мястэчку Таргавіца незадаволеная шляхта сфармавала канфедэрацыю. Пачалася вайна.[3]

Падчас вайны Я. Ясінскі камандаваў інжынэрным корпусам, якія мог выставіць максымум тысячу ваяроў.[3] 10 чэрвеня 1792 року ўдзельнічаў у бітве пад Мірам, дзе вызначыўся гераізмам. Аднак рэспубліканскае войска пацярпела паразу, неўзабаве І. Ферзен без адзінага стрэлу ўзяў Нясвіж, над фартыфікацыяй якога безвынікова працаваў Я. Ясінскі.

Войска Рэчы Паспалітай засяродзілася ў Берасці, дзе 23 жніўня адбылася найбуйнейшая бітва. Я. Ясінскі распрацаваў плян абароны места, дзякуючы якому абаронцы Рэспублікі выйгралі бітву. Палкоўнік быў узнагароджаны залатым крыжом «Virtuti Militari». Тым часам, зыход кампаніі быў ужо прадвызначаны: пад ціскам Кацярыны II кароль прыняў рашэнне перайсці на бок канфедэратаў і 22 ліпеня аддаў загад пра складанне зброі. Ясінскаму давялося падпарадкавацца.[3]

Падпольная дзейнасць

Пасля ганебнага для Рэчы Паспалітай Гарадзенскага сойму 1793 року значная частка шляхты, у тым ліку і шматлікія вышэйшыя армейскія чыны, выехалі за мяжу. Я. Ясінскі застаўся ў Вільні, спрабуючы рэарганізаваць інжынэрны корпус. Вядома, што ён прытрымліваўся радыкальных («якабінскіх») поглядаў. Выступаў за скасаванне прыгоннага права і аднаўленне Рэчы Паспалітай ў межах 1792 року.[2] Аднойчы ён нават выказаў думку, што краіну нельга выратаваць без таго, каб не выразаць усёй шляхты.[3]

З восені Я. Ясінскі прыступіў да канспіратарскай дзейнасці, накіраванай супраць акупантаў. Падпольны штаб Я. Ясінскага знаходзіўся ў картачным салёне яго ад'ютанта Хадкевіча.[3] Варта зазначыць, што гульня ў карты сур'ёзна дапамагала ў папаўненні касы. Часам Ясінскій займаўся паэзіяй, зрэшты, сам ён даволі скептычна ацэньваў свае таленты.

Напачатку 1794 року пра падпольную дзейнасць Я. Ясінскага даведаліся прарасійскія ўлады. Ён мусіў пакінуць Вільню і зьехаць у Вількамірскі павет, дзе яго чакалі верныя войскі.

Паўстанне Т. Касцюшкі

Якуб Ясінскі. Невядомы аўтар. Каля 1794

У ноч з 22 на 23 красавіка 1794 року Я. Ясінскі ўзначаліў паўстанне ў Вільні. Паўстанцы хутка абяззброілі расійскі гарнізон, узяўшы ў палон 1012 чалавек. 23 красавіка на Рынкавым пляцы быў абвешчаны «Акт паўстання Літоўскага народу».[5] 25 красавіка за здраду Радзіме па ініцыятыве Я. Ясінскага пакаралі галаву мясцовай адміністрацыі гетмана Касакоўскага.

3 мая Найвышэйшая Літоўская Рада абвясціла Я. Ясінскага галоўнакамандуючым Літоўскім паўстанцкім войскам.[4] Тым часам, ягоны радыкалізм моцна палохаў шляхту, а польскае кіраўніцтва паўстання лічыла Ясінскага «ліцвінскім» сэпаратыстам.[6]

У якасці галоўнакамандуючага літоўскімі паўстанцамі кіраваў арганізацыяй новага войска, з мэтай пашырэння сацыяльнай базы паўстання пісаў рыфмаваныя праклямацыі да сялянаў на беларускай мове.[2]

11 мая 1794 року Т. Касцюшка прызначыў Я. Ясінскага генерал-лейтэнантам.[2] Аднак ужо 4 чэрвеня пад націскам кансэрватыўных сілаў Я. Ясінскага адхілілі ад камандвання войскам ВКЛ як радыла, перадаўшы паўнамоцтвы генералу Міхалу Вяльгорскаму.[4] 10 чэрвеня указам Т. Касцюшкі Найвышэйшую Літоўскую Раду распусцілі і замянілі на значна больш памяркоўную па сваім складзе Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага.[2]

Тым часам сутычкі паміж паўстанцамі і расійскімі войскамі не спыняліся. На тэрыторыі ВКЛ акрамя Ясінскага дзейнічалі генералы Грабоўскі і Хлявінскі. Першая бітва дывізіі Я. Ясінскага пад Няменчынам скончылася паразай. 7 мая адбылася другая бітва — пад Палянамі, у якой паўстанцы перамаглі расійскіх акупантаў і такім чынам прадухілі пагрозу заняцця Вільні. У другой палове мая дывізія Я. Ясінскага ўдзельнічала ў бітве пад Ліпнішкамі, дапамагала партызанскім руху ў Менскай губэрні. Большую частку дывізіі складалі сяляне.[2]

Якуб Ясінскі лічыў неабходным умацоўваць абараназдольнасць Вільні, аднак новы кашталян Вяльгорскі прыняў рашэнне адвесці войскі ў Лідзкі павет. Нічога ня ведаючы пра гэтае рашэнне кашталяна, Я. Ясінскі чакаў яго ў лягеры пад Соламі, дзе першапачаткова плянавался злучыць войскі. Страціўшы шмат часу на безвыніковае чаканне, Я. Ясінскі з 4000 жаўнераў распачаў адчайны напад на карпусы В. Зубава і Л. Бэнігсэна (каля 5000 жаўнераў пры 16 гарматах)[3]. Бітва адбылася 26 чэрвеня пад Соламі і стала адным з найбольш крывапралітных на працягу ўсёй кампаніі.[3] Я. Ясінскаму давялося адступіць, хоць і не парушаючы баявога парадку. Падчас адступу загінуў брат Якуба капітан стралкоў Юзаф.[3] Я. Ясінскі выехаў у Варшаву.[2]

Перажыўшы цяжкую дэпрэсію з прычыны ваенных няўдачаў і смерці брата, 17 ліпеня Ясінскі прыняў камандаванне над нарвенскім фронтам. Для папаўнення войска ён накіраваўся ў Берасце, адтуль у Бельск, як раз у гэты час, у другой палове жніўня, ён атрымаў вестку пра падзенне Вільні.[2]

Па прыбыцці ў Горадню Т. Касцюшка, больш не асцерагаючыся сэпаратызму Ясінскага, узнагародзіў яго пярсцёнкам з надпісам: «Радзіма свайму абаронцу» і перадаў пад яго камандаванне адну з літоўскіх дывізіяў. Камандзірам наднарвенской дывізіі Т. Касцюшка прызначыў Юрыя Грабоўскага.[3]

Магіла Якуба Ясінскага на Каменкаўскіх могілках

Тым часам, у Расіі вырашылі спыніць кампанію адным імклівым маршам Суворава. Сувораў атрымаў важныя для Расіі перамогі ў бітвах пры Крупчыцах і пад Берасцем. 10 кастрычніка паўстанцы пацярпелі вырашальную параза пад Мацяёвiцамi, Т. Касцюшка трапіў у палон.[3]

20 кастрычніка Ясінскі прыбыў у Варшаву і папрасіў новага дыктатара паўстання Тамаша Ваўжэцкага прызначыць яго ў прадмесце Варшавы цвердзь Прагу, якая мусіла стаць шчытом места. У абаронцаў фартэцыі ўжо не заставалася надзеяў на перамогу.[3]

Існуе меркаванне, што тым часам Ясінскі прапанаваў пакараць смерцю караля і ўсіх палонных, што, зразумела, зроблена не было.[3] Ясінскаму з корпусам у 4000—5000 жаўнераў даручылі абараняць левае крыло фартэцыі — Таргувэк (паўночны фронт абароны).[4]

3 лістапада пачаўся абстрэл фартэцыі, а наступнай раніцай а 5-й гадзіне пачаўся штурм. Прыкладна праз палову гадзіны расійцы зламалі лінію абароны, у прадмесці пачалася паніка. Людзі кiнулiся да моста — адзінай сувязі з Варшавай. Ясінскі быў сярод тых, хто абараняў адыход людзей да моста. Тут, каля Бродна, ён і загінуў[7]. Як і іншыя абаронцы Прагі, Ясінскага пахавалі на Каменкаўскіх могілках.[4]

Творчасць

У раннія рокі творчасць Ясінскага развівалася пад уплывам сэнтымэнталізму. З сярэдзіны 1780-ых у яго творчасці пачынае пераважаць сацыяльная тэматыка, а творы набылі палітычную афарбоўку.[2] Пра сваю літаратурную дзейнасць сам Ясінскій казаў: «Пішу тое, што жадаю, і пра тое, што мяне цікавіць, хвалы не шукаю…».[4]

З-пад пяра Ясінскага выйшлі іраікамічная паэма «Спрэчкі» (17881792), паэма «Цянця» (паэмы Ясінскага часткова апублікалі ў газэце «Tygodnik Wilenski» у 1819 року[2]). Верш Ясінскага «Пра сталасць: да польскіх выгнаннікаў» быў асобна выдадзены ў Горадні ў 1793 року. Пісаў паэмы сатырычнага і казачнага характару. Некаторыя рамантычныя песні Ясінскага ў свой час карысталіся вялікай папулярнасцю.[4]

Часта выказваў радыкальныя погляды ў сваіх паэтычных творах, у сувязі з чым сучаснікі бачылі ў ім прадстаўніка «якабінскага» кірунку ў паэзіі. Яго сымпатыі да рэвалюцыйнай Францыі і Амэрыканскай рэвалюцыі знайшлі адлюстраванне ў паэме «Да Народу» (1794).[4]

Творы Ясінскага выдадзеныя ў 1869 року ў Варшаве.

Памяць

Марка Белпошты памяці Ясінскага, 1994

У гонар Я. Ясінскага названы шэраг вуліцаў у наступных местах Польшчы, Беларусі і Летувы:

Апроч таго, імя генерала Я. Ясінскага носяць:

У 1974 року на тэрыторыі Вышэйшай школы афіцэраў вайсковай інжынэрыі ўва Ўроцлаве паставілі помнік Якубу Ясінскаму (скульптар: Канстанты Махарскі). У 1978 року ён жа стварыў копію гэтага помніка для ўроцлаўскага Ліцэя імя генерала Ясінскага.

Постаці генерала Ясінскага прысвечаная няскончаная трагедыя Адама Міцкевіча на французскай мове «Якуб Ясінскі, ці Дзве Польшчы»[10].

Зноскі

  1. В. Орлов. Как белорусы боролись против российского господства // Народная Воля № 209, 4 лістапада 2003
  2. а б в г д е ё ж з і к Анатоль Грыцкевіч. Ясінскі Якуб // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2. С. 785
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о Андрэй Шпунт. Я Бацькаўшчыны не перажыву… // Наша Ніва, 6 ліпеня 1998
  4. а б в г д е ё ж з Jakub Jasinski (1761—1794) Якуб Ясинский // Биографии 2-й половины 18 века. Военная история 2-й половины 18 века.
  5. Віленскае паўстанне 22 красавіка 1794 (пераклад на расійскую) // М. Грыгор'еў. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994
  6. Ясинский Якуб // Гісторыя Беларусі: Слоўнік-даведнік (Менск, 2000)
  7. General Jakub Jasinski (1761—1794) // Szczep 17 Warszawskich Druzyn Harcerskich i Gromad Zuchowych im. gen. Jakuba Jasinskiego
  8. у Старым месце.
  9. Алфавитный список улиц по Молодечно // Белпочта
  10. Мицкевич Адам // Театральная энциклопедия. В 5 томах / Гл. ред. П. А. Марков. Т. 3: Кетчер — Нежданова. — М.: Советская энциклопедия, 1964. С. 292

Літаратура

  • K. Bartoszewicz Dzieje Insurekcji Kościuszkowskiej. — Wiedeń: 1909.
  • H. Mościcki. Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie. — Warszawa, 1917.
  • J. Keler. Poezja Jakuba Jasińskiego. — Wrocław, 1952.
  • B. Leśnodorski. Polscy jacobini. — Warszawa, 1960.
  • Zdzisław Sułek Tytuł. Sprzysiezeńie Jakuba Jasińskiego. — MON, 1982. — 280 s.
  • Грыцкевіч А. П. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход і вынікі // Бел. гіст. часопіс. — 1994. — № 1.
  • Я. Юхо, У. Емельянчык. «Нарадзіўся я ліцвінам…»: Тадевуш Касцюшка. — Мінск, 1994.

У Сеціве

  • Jasiński Jakub // Encyklopedia PWN
  • Ясiнскi Якуб // Культурна-асветны клуб «Спадчына» (2008). — Сучасныя партрэты Ясінскага ў Старадароскім мастацкім музэе.