Вайна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67: Радок 67:
Любы ваюючы бок можа абвясціць аб спыненни вайны, для далейшага недапушчэння фізічных і матэрыяльных страт. Праціўнікі могуць прыняць рашэнне пакінуць старыя граніцы або пераглядзець іх, дамовіцца аб выплаце рэпарацый або іншых грашовых кампенсацый. Звычайна канчатак вайны прыводзіць ваюючыя бакі да заключэння мірнага догавара, напрыклад [[Версальскі мірны дагавор]], які паклаў канец Першай сусветнай вайне. Таксама ўрэгуляванне канфлікту можа быць дасягнута шляхам падману, напрыклад канчатак Траянскай вайны.
Любы ваюючы бок можа абвясціць аб спыненни вайны, для далейшага недапушчэння фізічных і матэрыяльных страт. Праціўнікі могуць прыняць рашэнне пакінуць старыя граніцы або пераглядзець іх, дамовіцца аб выплаце рэпарацый або іншых грашовых кампенсацый. Звычайна канчатак вайны прыводзіць ваюючыя бакі да заключэння мірнага догавара, напрыклад [[Версальскі мірны дагавор]], які паклаў канец Першай сусветнай вайне. Таксама ўрэгуляванне канфлікту можа быць дасягнута шляхам падману, напрыклад канчатак Траянскай вайны.


Калі ваенная моц аднага боку шматкратна праўзыходзіць становішча другога, то можна казаць аб безумоўнай капітуляцыі, так напрыклад патрывала паражэнне Японія, падчас Другой сусветнай вайны.
Калі ваенная моц аднага боку шматкратна праўзыходзіць становішча другога, то можна казаць аб безумоўнай капітуляцыі, так напрыклад патрывала паражэнне [[Японія]], падчас Другой сусветнай вайны.


Шматлікія іншыя войны, канчаліся поўным знішчэннем процілеглай тэрыторыі, напрыклад, бітва за Карфаген у ходзе Трэцяй Пунічнай вайны, Карфаген быў знішчаны.
Шматлікія іншыя войны, канчаліся поўным знішчэннем процілеглай тэрыторыі, напрыклад, [[бітва за Карфаген]] у ходзе [[Трэцяя Пуничная вайна|Трэцяй Пунічнай вайны]], [[Карфаген]] быў знішчаны.


Некаторыя ваенныя дзеянні, такія як паўстанне або грамадзянская вайна, могуць захоўвацца на працягу вялікага перыяду часу, пры гэтым узровень ваеннай актыўнасці будзе нізкі. У некаторых выпадках могуць адсутнічаюць перамовы і дамоўленасці, а ў канчатковым выніку вайна спыніцца пасля палітычных патрабаванняў ваюючых груп, пры гэтым праціўнікі будуць пагражаць ваеннай моцай адзін аднаму. Як прыклад [[Кітайская грамадзянская вайна]], даўно ўжо спынілася, аднак [[Кітайская Народная Рэспублік]]а працягвае дыпламатычна ізаляваць [[Тайвань]]. Па гэтай прычыне, некаторыя гісторыкі лічаць, што вайна не скончылася, а толькі працягваецца.
Некаторыя ваенныя дзеянні, такія як паўстанне або грамадзянская вайна, могуць захоўвацца на працягу вялікага перыяду часу, пры гэтым узровень ваеннай актыўнасці будзе нізкі. У некаторых выпадках могуць адсутнічаюць перамовы і дамоўленасці, а ў канчатковым выніку вайна спыніцца пасля палітычных патрабаванняў ваюючых груп, пры гэтым праціўнікі будуць пагражаць ваеннай моцай адзін аднаму. Як прыклад [[Кітайская грамадзянская вайна]], даўно ўжо спынілася, аднак [[Кітайская Народная Рэспублік]]а працягвае дыпламатычна ізаляваць [[Тайвань]]. Па гэтай прычыне, некаторыя гісторыкі лічаць, што вайна не скончылася, а толькі працягваецца.

Версія ад 19:36, 21 лістапада 2011

Прадстаўленне вайны, Гары Мельхерс

Вайн · — грамадска-палітычная з'ява, спецыфічны змест якой — узброеная барацьба групіровак (дзяржаваў, партый і інш.); працяг палітыкі гвалтоўнымі сродкамі. Гл. таксама: класіфікацыя войн у навуках.

Апроч узброенай барацьбы, дзеля дасягнення пастаўленых палітычных мэтаў у вайне ўжываюцца таксама эканамічныя, дыпламатычныя, ідэалагічныя і іншыя сродкі і адпаведныя ім формы барацьбы.

Галоўным і вырашальным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы з'яўляюцца узброеныя сілы, а таксама іншыя ваенізаваныя фармаванні.

Гісторыя

Файл:WW1 TitlePicture For Wikipedia Article.jpg
Першая сусветная вайна. Па часавай стрэлцы зверху: Акопы на заходнім фронце; брытанскі танк Mark IV, які перасякае траншэю; лінкор каралеўскага флота HMS Irresistible, які апускаецца пасля выбуху марской міны у бітве ў Дарданэлах; кулямётны разлік у процігазах і біплан Albatros D.II

Верагодна, на пачатку развіцця цывілізацый вайна прадстаўляла сабою нейкія дробныя набегі. Самым раннім сведчаннем аб пачатку ваенных дзеянняў з'яўляюцца нубійскія могілкі, дзе яшчэ 12 000 год таму былі пахаваны людзі, якія памерлм ад гвалтоўнай смерці[1]. Ужо 5 000 год назад ваенныя канфлікты пачыналі узнікаць у розных кутках зямнога шара[2]. вынаходніцтва пораха і тэхнічны прагрэс прывялі да сучаснай вайны.

Некаторыя вучоныя сцвярджаюць, што паміж 3 500 годам да н.э і 20 ст. адбылося каля 15 000 войн, якія ўнеслі 3 500 000 чалавечых жыццяў, пакінуўшы толькі 300 гадоў міру[3]. Апошнія сусветныя войны сталі самымі разбуральнымі ў гісторыі чалавецтва. Гарантам недапушчальнасці вайны павінна была стаць ААН, канцэпцыю якой падтрымала большасць краін свету. Аднак пасляваенная гонка выклікала бяспеку ядзернай вайны. На шчасце, магчымая трэццяя сусветная вайна ў наш час ужо не лічыцца прымальнай большасцю.

10 самых знішчальных войн міру:

Вайна і палітыка

Вайна ёсць працяг палітыкі, як унутранай, так і знешняй, якія знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі і фарміруюцца на агульнай сацыяльна-эканамічнай базе. У час вайны і пры яе падрыхтоўцы знешняя палітыка выступае на першы план і набывае вырашальнае значэнне; мяняюцца не толькі суадносіны паміж унутранай і знешняй палітыкамі, але і формы іх ажыццяўлення.

Палітыцы належыць вырашальная роля пры распрацоўцы ваеннай дактрыны дзяржавы і пры вызначэнні мэтаў вайны, што вырашальным чынам уплывае на яе змест і вядзенне. Палітыка ўздзейнічае на планаванне вайны, вызначэнне чарговасці і сілы ўдараў па праціўніку. Праз стратэгію палітыка ўплывае і на развіццё ваенных дзеянняў. Палітыка вызначае неабходныя меры для мабілізацыі людскіх рэсурсаў і матэрыяльных рэсурсаў краіны.

Вайна не толькі залежыць ад палітыкі, але і сама актыўна ўплывае на яе. Унутрыпалітычнае жыццё дзяржаваў, што ваююць, і міжнародныя адносіны церпяць істотныя змяненні ў залежнасці ад ходу вайны.

Два бакі вайны

Разбураны Мінск, падчас Другой сусветнай вайны

Як асобы стан грамадства, вайна з'яўляе сабою складаную спецыфічную грамадска-палітычную з'яву, якая падпарадкоўваецца сваім законам.

Два узаемазвязаныя бакі (аспекты) вайны — сацыяльна-палітычны і ваенна-тэхнічны.

Сацыяльна-палітычны аспект вайны выражае дачыненне вайны да асноўнай тэндэнцыі гістарычнага развіцця і да асноўнага зместу эпохі, яе адпаведнасць інтарэсам сацыяльных групіровак. Гэты аспект паказвае, якія групіроўкі і дзеля чаго вядуць вайну, якое дачыненне да вайны маюць розныя сацыяльныя сілы і інш.

Ваенна-тэхнічны аспект адлюстроўвае тыя матэрыяльныя сродкі, ваенную тэхніку і людскія масы, якія выкарыстоўваюцца ў узброенай барацьбе, а таксама формы і спосабы вядзення ваенных дзеянняў.

Ход і вынік вайны, формы і спосабы яе вядзення залежаць ад уроўню развіцця вытворчых сілаў і эканамічнага ладу дзяржаваў, што ваююць (гл. эканамічны патэнцыял), узроўню развіцця навукі і тэхнікі (гл. навуковы патэнцыял), сацыяльна-палітычнага ладу (гл. сацыяльны патэнцыял), ад ідэалогіі і маральнага духу народу і арміі (гл. маральна-палітычны патэнцыял), ад баявой моцы узброеных сілаў (гл. баявы патэнцыял, ваенны патэнцыял).

Рэалізацыя эканамічных, сацыяльна-палітычных, навукова-тэхнічных і ваенных магчымасцяў у ходзе вайны забяспечваецца палітычным кіраўніцтвам і ваенным камандаваннем.

Прычыны войн

Сярэдні ўзрост па краінах

Асноўная прычына ўзнікнення войн — імкненне палітычных сіл выкарыстоўваць узброеную барацьбу для дасягнення разнастайных знешне- і ўнутрыпалітычных мэт. Існуе мноства тэорый, якія даюць тлумачэнне глыбінных прычын пераходу сацыяльнага канфлікта ў ваенную стадыю.

Эвалюцыйная псіхалогія сцвярджае, што чалавечыя войны — аналаг паводзін жывёл, якія змагаюцца за тэрыторыю, або канкурыруюць за ежу ці партнёра. Жывёлы агрэсіўныя па сваёй прыродзе, а ў чалавечым грамадстве агрэсія выліваецца ў вайну.

Дэмаграфічныя тэорыі прадстаўленыя двума асноўнымі накірункамі:

  • мальтузіянскія тэорыі тлумачаць прычыны войн ростам насельніцтва і недахопам рэсурсаў;
  • тэорыі пераважання моладзі апісваюць, як спалучэнне вялікай колькасці маладых мужчын з недахопам пастаяннай мірнай працы вядзе да вялікай рызыкі ўзнікнення вайны (адносяцца да найбольш папулярных у цяперашні час тэорый). Рэлігія і ідэалогія з'яўляюцца другаснымі фактарамі і служаць для надання вайне легітымнасці. Паводле гэтых тэорый перакос адбываецца, калі ад 30 да 40% мужчынскага насельніцтва краіны належыць да «выбухованебяспечнай» узроставай групы — ад 15 да 29 гадоў.

Рацыяналістычныя тэорыі гавораць, што абодва бакі канфлікта дзейнічаюць разумна ў адпаведнасці з жаданнем атрымаць найбольшую выгаду пры найменшых стратах.

Марксізм тлумачыць войны канфліктам паміж класамі і паміж імперыялістычнымі сіламі.

Канчатак вайны

Жанчыны і манахіні збіраюць трупы швабскіх салдатаў, пасля бітвы пад Швадэрлох

Любы ваюючы бок можа абвясціць аб спыненни вайны, для далейшага недапушчэння фізічных і матэрыяльных страт. Праціўнікі могуць прыняць рашэнне пакінуць старыя граніцы або пераглядзець іх, дамовіцца аб выплаце рэпарацый або іншых грашовых кампенсацый. Звычайна канчатак вайны прыводзіць ваюючыя бакі да заключэння мірнага догавара, напрыклад Версальскі мірны дагавор, які паклаў канец Першай сусветнай вайне. Таксама ўрэгуляванне канфлікту можа быць дасягнута шляхам падману, напрыклад канчатак Траянскай вайны.

Калі ваенная моц аднага боку шматкратна праўзыходзіць становішча другога, то можна казаць аб безумоўнай капітуляцыі, так напрыклад патрывала паражэнне Японія, падчас Другой сусветнай вайны.

Шматлікія іншыя войны, канчаліся поўным знішчэннем процілеглай тэрыторыі, напрыклад, бітва за Карфаген у ходзе Трэцяй Пунічнай вайны, Карфаген быў знішчаны.

Некаторыя ваенныя дзеянні, такія як паўстанне або грамадзянская вайна, могуць захоўвацца на працягу вялікага перыяду часу, пры гэтым узровень ваеннай актыўнасці будзе нізкі. У некаторых выпадках могуць адсутнічаюць перамовы і дамоўленасці, а ў канчатковым выніку вайна спыніцца пасля палітычных патрабаванняў ваюючых груп, пры гэтым праціўнікі будуць пагражаць ваеннай моцай адзін аднаму. Як прыклад Кітайская грамадзянская вайна, даўно ўжо спынілася, аднак Кітайская Народная Рэспубліка працягвае дыпламатычна ізаляваць Тайвань. Па гэтай прычыне, некаторыя гісторыкі лічаць, што вайна не скончылася, а толькі працягваецца.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Keeley: War before civilization: The myth of the peaceful savage
  2. Diamond, Jared, Guns, Germs and Steel
  3. Conway W. Henderson (2010). "Understanding International Law". John Wiley and Sons. 212. ISBN 1405197641
  4. Wallinsky, David: David Wallechinsky's Twentieth Century : History With the Boring Parts Left Out, Little Brown & Co., 1996, ISBN 0-316-92056-8, ISBN 978-0-316-92056-8 - cited by White
  5. Brzezinski, Zbigniew: Out of Control: Global Turmoil on the Eve of the Twenty-first Century, Prentice Hall & IBD, 1994, ASIN B000O8PVJI - cited by White
  6. Selected Death Tolls for Wars, Massacres and Atrocities Before the 20th Century. Users.erols.com. Праверана 24 студзеня 2011.
  7. Ping-ti Ho, "An Estimate of the Total Population of Sung-Chin China", in Études Song, Series 1, No 1, (1970) pp. 33-53.
  8. Mongol Conquests. Users.erols.com. Праверана 24 студзеня 2011.
  9. "The world's worst massacres Whole Earth Review". Findarticles.com. 1987. Праверана 2011-01-24.
  10. McFarlane, Alan: The Savage Wars of Peace: England, Japan and the Malthusian Trap, Blackwell 2003, ISBN 0-631-18117-2, ISBN 978-0-631-18117-0 - cited by White
  11. Nuclear Power: The End of the War Against Japan. Bbc.co.uk. Праверана 24 студзеня 2011.
  12. Timur Lenk (1369-1405). Users.erols.com. Праверана 24 студзеня 2011.
  13. Matthew's White's website (a compilation of scholarly estimates) -Miscellaneous Oriental Atrocities
  14. Russian Civil War. Spartacus.schoolnet.co.uk. Праверана 24 студзеня 2011.