Першае сербскае паўстанне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Першае сербскае паўстанне 1804—1813''' ({{lang-sr|Први српски устанак}}) — нацыянальна-вызваленч...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:03, 21 лістапада 2011

Першае сербскае паўстанне 1804—1813 (сербск.: Први српски устанак) — нацыянальна-вызваленчае паўстанне сербскага народа пад кіраўніцтвам Георгія Пятровіча супраць асманскага валадарства. Паўстанне пачалося ў лютым 1804 года ў Белградскім пашалыку. На баку паўсталых сербаў выступіла Расійская імперыя, якая аказвала грашовую дапамогу і дыпламатычную падтрымку. Францыя, якая падтрымлівала Асманскую імперыю у барацьбе з Расіяй, і Аўстрыя занялі ў адносінах да паўстання варожую пазіцыю. Першапачатковы поспех быў на баку паўсталых, і ў Бухарэсцкая мірная дамова 1812 года быў уключаны пункт, які абавязвае Турцыю падаць Сербіі ўнутранае самакіраванне. Паўстанне мела важнае значэнне для станаўлення сербскай дзяржаўнасці, але ў 1813 Асманская імперыя, скарыстаўшыся тым, што Расія была занята вайной з Напалеонам, напала на Сербію і, разграміўшы сербскія войскі, аднавіла ўладу султана.

Перадгісторыя

Сітуацыя ў Асманскай імперыі у канцы XVIII ст. была крытычнай: краіна без поспеху вяла вайну з Расіяй, на ўскраінах імперыі панавала анархія. Пасля смерці (1789) султана Абдул-Хаміда I на трон узышоў Селім III з намерам рэарганізаваць дзяржаву. Пры падтрымцы групы аднадумцаў з асяроддзя вышэйшай чыноўнай іерархіі новы султан стаў прадпрымаць рэформы ў эканамічнай, адміністрацыйнай, ваеннай і іншых абласцях. Адным з галоўных распачынанняў Селіма III стала расфармаванне войскаў янычар, якія да гэтага часу сталі неэфектыўныя і з'яўляліся пагрозай для існавання імперыі.

Белградскі пашалык

Белградскі пашалык быў асманскай тэрыторыяй, памежнай з Аўстрыйскай імперый. Мяжа паміж імі праходзіла па рэках Дунай і Сава, і доўгі час была арэнай баявых дзеянняў. Асноўную частку насельніцтва пашалыка складалі сербы. Адначасова з гэтым значная частка сербаў пражывала на сумежнай аўстрыйскай тэрыторыі і мела вызначаныя нацыянальна-царкоўныя правы. У горадзе Срэмскі-Карлоўцы знаходзіўся сербскі мітрапаліт.

Для стабілізацыі сітуацыі ў Белградскім пашалыку і прыцягненне сербаў на бок рэформаў, султан сваімі распараджэннямі дараваў мясцоваму насельніцтву асобныя прывілеі. У прыватнасці, было пашырана мясцовае самакіраванне сербскіх князёў, а для барацьбы з янычарамі, выгнанымі з пашалыка, было дазволена сфармаваць 15-тысячны сербскі корпус.