Першае сербскае паўстанне: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ru:Первое сербское восстание
Радок 8: Радок 8:
Для стабілізацыі сітуацыі ў [[Белградскі пашалык|Белградскім пашалыку]] і прыцягненне сербаў на бок рэформаў, султан сваімі распараджэннямі дараваў мясцоваму насельніцтву асобныя прывілеі. У прыватнасці, было пашырана мясцовае самакіраванне сербскіх князёў, а для барацьбы з [[янычары|янычарамі]], выгнанымі з пашалыка, было дазволена сфармаваць 15-тысячны сербскі корпус.
Для стабілізацыі сітуацыі ў [[Белградскі пашалык|Белградскім пашалыку]] і прыцягненне сербаў на бок рэформаў, султан сваімі распараджэннямі дараваў мясцоваму насельніцтву асобныя прывілеі. У прыватнасці, было пашырана мясцовае самакіраванне сербскіх князёў, а для барацьбы з [[янычары|янычарамі]], выгнанымі з пашалыка, было дазволена сфармаваць 15-тысячны сербскі корпус.


Аднак распачаты [[Егіпецкі паход]] [[Напалеон I|Наполена]] унёс карэктывы ў планы султана, і з ваенна-стратэгічных меркаванняў у [[1799]] Селім дазволіў янычарам вярнуцца ў [[Белград]]. У [[1801]] [[янычары]] здзейснілі ў [[Белград]]зе пераварот, забілі [[паша (тытул)|Хаджы Мустафу-пашу]], які прыводзіў у жыццё рэформы [[султан]]а, і ўсталявалі дыктатуру чацвёркі янычарскіх вайскаводаў. [[Янычары]] адабралі ў турэцкіх [[спахіі|ваяроў-спахіяў]] атрыманыя ад [[султан]]а зямельныя надзелы ў [[Белградскі пашалык|Белградскім пашалыку]]. [[Сербы]] былі пазбаўлены прывілеяў, падараваных раней. Выраслі падаткі і паборы, была ўведзена [[манаполія|гандлёвая манаполія]].

[[1803|У лістападзе 1803]] [[турэцкі султан|султан]] даў дазвол сербам і туркам-спахіям на сумесны выступ супраць янычараў. Пачалася мабілізацыя, якую з сербскага боку ўзначалілі [[Карагеоргій|Георгій Пятровіч Карагеоргій]] на поўначы пашалыка, у [[Шумадзія|Шумадзіі]], і ў заходнім раёне [[Валева]]. Янычары ў адказ учынілі (напачатку[[1804]]) "разню князёў", вынішчыўшы па розных дадзеных ад 70 да 150 чалавек, што і паслужыла непасрэдным штуршком да пачатку Сербскага паўстання.

== 1804 ==
[[Выява:Karađorđe Petrović, by Vladimir Borovikovsky, 1816.jpg|left|thumb|200px|Карагеоргій]]
У адказ на разню і зверствы янычараў паўсюдна сталі арганізоўвацца паўстанцкія атрады, якія знішчалі янычарскія пункты праўлення на месцах і блакавалі найважныя іх умацаванні. [[14 лютага]] [[1804]] года ў зборы сербскіх старэйшын у Арашацэ вярхоўным правадыром паўстання быў абраны [[Карагеоргій]].

На першым этапе паўстання султанская ўлада галоўным чынам падтрымлівала сербаў у барацьбе супраць дыктатуры янычараў. У дапамогу паўстанцам быў адпраўлены з войскам [[візір]] [[Баснійскі пашалык|Баснійскага пашалыка]] Бекір-паша. Адначасова сербскія паўстанцы накіравалі ліст рускаму амбасадару ў [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалі]] [[Андрэй Якаўлевіч Італінскі|Італінскаму]] з прашэннем пра падтрымку.

У чэрвене-ліпені [[1804]] янычарскія начальнікі былі зрынуты і забіты, законная ўлада султана на тэрыторыі Белградскага пашалыка была адноўлена. Аднак, хваляванні і сутычкі паміж сербамі і рэшткамі янычараў працягваліся, што прывяло да новага ўздыму паўстання.

== 1804—1807 ==
Напачатку другога этапу паўстання паўстанцы абвяшчаюць патрабаванні надання шырокай палітычнай аўтаноміі [[Белградскі пашалык|Белградскаму пашалыку]] у складзе [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]], залежнасць ад якой павінна была выяўляцца толькі ў выплаце [[даніна|даніны]] і ўдзеле сербаў у войнах з ворагамі імперыі. У жніўні [[1804]] на зборы старэйшын ва [[Врачар]]ы было вырашана прасіць [[Расійская імперыя|Расію]] пра дапамогу здабыць і гарантаваць гэты новы статут. Ідэі сербаў знайшлі падтрымку спачатку ў таварыша [[Міністэрства замежных спраў Расійскай імперыі|міністра замежных спраў Расійскай імперыі]] [[Адам Чартарыйскі|Адама Чартарыйскага]], а затым і ў імператара [[Аляксандр I|Аляксандра I]] — Расія стала афіцыйным патронам сербаў у барацьбе за [[аўтаномія|аўтаномію]].

У канцы красавіка [[1805]] ва ўрочышчы Печаны ў сяла [[Астружніца]] сабралася новая [[скупшчына]], на якой было складзена прашэнне [[турэцкі султан|султану]], з патрабаваннямі сербаў. Улады наўмысна зацягвалі пачатак перамоў з прыбыўшай дэлегацыяй і адначасова рыхтавалі сілы для ліквідацыі паўстання. Кіраўніком падаўлення сербскага мецяжу быў прызначаны Хафиіз-паша.

[[8 жніўня]] [[1805]] падчас [[Бітва пры Іванковац|бітвы ў сяла Іванковац]] сербскія фармаванні разбілі 15-тысячнае войска Хафіза. Пасля гэтага сербы былі афіцыйна абвешчаны мяцежнікамі, а ўсе мусульмане імперыі былі закліканы да святой вайны супраць іх. Сербская дэлегацыя збегла з [[Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] на караблі ў [[Адэса|Адэсу]].

На працягу года войска паўстанцаў паступова займалі землі [[Белградскі пашалык|Белградскага пашалыка]] і месцамі ўжо выходзілі на сумежныя з пашалыком тэрыторыі, таксама населеныя сербамі.

Напачатку жніўня [[1806]] паўстанцы атрымалі яшчэ адну перамогу ў [[Бітва пры Мішары|Бітве пры Мішары]], якая сарвала планы ліквідаваць мяцеж сілай. Улады імперыі, былі змушаны пайсці на кампраміс і [[3 жніўня]] [[1806]] склалі ў [[Стамбул|Канстанцінопалі]] з сербамі так званы [[Пётр Ічка|Ічкаў мір]].

Паводле гэтага дакумента, [[Асманская імперыя|Турцыя]] згаджалася вывесці войскі з тэрыторыі Белградскага пашалыка акрамя 500 туркаў, якіх заставаліся ахоўваць крэпасці ў буйных гарадах. Кіраўніцтва над гэтымі туркамі адводзілася прызначанаму султанам белградскаму пашы, які быў таксама пасроднікам у перадачы даніны. Збор падаткаў і адміністрацыйнае кіраванне на ўсёй тэрыторыі пашалыка перадавалася сербскаму кіраванню.

Пачатак [[Руска-турэцкая вайна (1806—1812)|руска-турэцкай вайны]] і ўвод рускага войска ў [[Дунайскія княствы|Румынскія княствы]] прывялі да новага выбліску сербскага паўстання — [[14 снежня]] [[1806]] войскі паўстанцаў пад кіраўніцтвам [[Карагеоргій|Карагеоргія]] узялі крэпасць [[Белград]]а'''.

Нягледзячы на тое, што [[1807|15 студзеня 1807]] султан ратыфікаваў Ічкаў мір, супрацьстаянне паміж афіцыйнай уладай і сербамі ўсё нарастала. Не малую ролю тут згуляла руская дыпламатыя і матэрыяльная дапамога Расіі паўстанцам. [[23 лютага]] [[1807]] пад ціскам паўстанцаў, Белградскую крэпасць пакідае Сулейман-паша і рэшткі турэцкага гарнізона. Адначасова ў [[Белград]]зе і [[Шабац|Шабаце]] адбыўся [[пагром]] турэцкага насельніцтва.

Здзейснены сербамі гвалт канчаткова разарваў кантакты паўстанцаў з афіцыйнай уладай імперыі. Лозунг пра сербскую [[аўтаномія|аўтаномію]] у рамках [[імперыя|імперыі]] перарос у патрабаванне незалежнай Сербіі. Зацвердзіўся замежнапалітычны курс, арыентаваны на [[Расійская імперыя|Расію]] і цеснае супрацоўніцтва з рускім войскам у барацьбе з асманскім войскам.

== 1807—1812 ==

Тым часам у [[Канстанцінопаль|Канстанцінопалі]] адбыўся дзяржаўны пераварот — [[1807|29 мая 1807]] [[янычары]] зрынулі [[Селім III|Селіма III]] і прывялі да ўлады [[Мустафа IV|Мустафу IV]].
[[Выява:Mustafa IV.jpg|thumb|200px|Мустафа IV]]

[[1807|17 чэрвеня 1807]] рускі атрад колькасцю 1000 чалавек пераправіўся на правы бераг [[Дунай|Дуная]], злучыўся з сербамі і пачаў аблогу крэпасці Негоцін.
[[Выява:Sultan Mahmud II of the Ottoman Empire.jpg|thumb|200px|Махмуд II]]
[[1807|25 чэрвеня 1807]] [[Расійская Імперыя|Расія]] склала з [[першая Імперыя|Французскай імперыяй]] [[Тыльзіцкі мір]], па якім абавязвалася спыніць ваенныя дзеянні на [[Балканы|Балканах]], з прычыны чаго [[1807|2 жніўня 1807]] склала з [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]] [[Слабадзейскае перамір'е]]. Баявыя дзеянні паміж [[Расійская Імперыя|Расіяй]] і [[Асманская імперыя|Турцыяй]] былі прыпынены, але перамір'е не распаўсюджвалася на паўсталых сербаў.

У той жа дзень, [[1807|2 жніўня 1807]], [[Расійская Імперыя|расійскі]] упаўнаважаны [[Канстанцін Канстанцінавіч Радафінікін|Радафінікін]] прыбыў у [[Белград]].

Руска-турэцкае перамір'е было ўспрынята ў Сербіі вельмі негатыўна.


Увосень [[1807]] у становішчы перамір'я новы [[турэцкі султан|султан]] распачаў спробу ўрэгуляваць адносіны з сербамі, падаўшы ім жаданую перш [[аўтаномія|аўтаномію]]. Увесну [[1808]] сербы вялі перамовы з уладамі [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]], але яны скончыліся безвынікова.

[[1808|28 чэрвеня 1808]] у выніку новага перавароту ў [[Стамбул|Стамбуле]] да ўлады прыйшоў [[Махмуд II]], які пакараў смерцю свайго брата [[Мустафа IV|Мустафу IV]].

У канцы [[1808|лістапада 1808]] у вёсцы [[Топала]] [[Карагеоргій]] быў абвешчаны вярхоўным кіраўніком [[княства Сербія|Сербіі]] са спадчыннай уладай.

[[1809|22 сакавіка 1809]] рускія войскі пад камандаваннем [[Аляксандр Аляксандравіч Празароўскі|Празароўскага]] аднавілі баявыя дзеянні супраць турак, пра што неадкладна быў апавешчаны [[Карагеоргій]]. Сербы распачалі наступ адразу па чатырох кірунках: на ўсход — на [[Відын]], на паўднёвы ўсход — на [[Ніш]], на захад — у [[Боснія|Боснію]] і на паўднёвы захад — у [[Стары-Улах]].

Першапачаткова наступ быў паспяховым, але [[1809|ў маі 1809]] войска, якое накіроўвалася ў [[Ніш]], патрывала [[Бітва на Чэгарэ|паражэнне на гарэ Чэгар]], а [[1809|у ліпені 1809]] туркі ўзялі Дэліград, дарога на [[Белград]] была адкрыта. Толькі дзякуючы дзеянням рускіх, якія распачалі генеральны наступ, асманскія войскі былі адкінуты да [[Ніш]]у ([[1809|кастрычнік 1809]]).

З ліпеня па кастрычнік [[1810]] сумесна з рускім войскам сербам атрымалася аднавіць свой кантроль над ўсімі раней пазбаўленнымі тэрыторыямі.

[[1811|6—12 студзеня 1811]] у [[Белград]]зе адбылася скупшчына старэйшын, на якой было абвешчана пра вярхоўную спадчынную ўладу [[Карагеоргій|Карагеоргія]]. Быў ўтвораны ўрад з 6 апекуноў (міністраў).

[[1811|2 кастрычніка 1811]] рускія на чале з [[Міхаіл Кутузаў|Кутузавым]] нанеслі паражэнне туркам пры Рушчуке, што вымусіла апошніх пайсці на перамовы. [[1812|16 мая 1812]] была складзена [[Бухарэсцкая мірная дамова|Бухарэсцкая мірная дамова]] паміж [[Расійская імперыя|Расіяй]] і [[Асманская імперыя|Турцыяй]]. Адмысловым артыкулам дамовы абумаўлялася амністыя сербскім паўстанцам і аўтаномны статут [[Белградскі пашалык|Белградскага пашалыка]], дэталі якога павінны быць абмеркаваны падчас сербска-турэцкіх перамоў.

== 1812—1813 ==
[[Выява:Serbia 1813-sr.svg|thumb|Сербія, 1813 год]]
Сербска-турэцкія перамовы не мелі выніку і ў [[1813|ліпене-верасні 1813]] падчас наступлення турэцкіх войскаў, і ў адсутнасць падтрымкі сербам з боку Расіі, паўстанцкія сілы былі разгромлены. Нягледзячы на абяцанне амністыі і памілавання Асманская імперыя жорстка расправілася з удзельнікамі паўстання. Пасля паражэння паўстання [[Карагеоргій]] бег у [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыю]] і на наступны год прыбыў у [[Расійская імперыя|Расію]].

== Вынікі паўстання ==
Паўстанне патрывала паразу. Галоўным яго вынікам стала тое, што ўпершыню за некалькі стагоддзяў [[Асманская імперыя]] у міжнародным дакуменце, якім з'яўляецца [[Бухарэсцкая мірная дамова (1812)|Бухарэсцкая мірная дамова 1812]], прызнала права сербаў на [[аўтаномія|аўтаномію]]. Падчас паўстання склаліся першыя інстытуты дзяржаўнай улады адраджаючайся Сербіі.

== Літаратура ==
# Белов М. В. Первое сербское восстание 1804—1813 гг. и Россия. События, документы, историография: Учебное пособие. Н.Новогород: Издательство ННГУ, 1999, 159с.

{{Войны XIX стагоддзі}}

[[Катэгорыя:Гісторыя Сербіі]]
[[Катэгорыя:Паўстанні ў Сербіі]]
{{Войны XIX стагоддзя}}
{{Войны XIX стагоддзя}}



Версія ад 00:46, 22 лістапада 2011

Першае сербскае паўстанне 1804—1813 (сербск.: Први српски устанак) — нацыянальна-вызваленчае паўстанне сербскага народа пад кіраўніцтвам Георгія Пятровіча супраць асманскага валадарства. Паўстанне пачалося ў лютым 1804 года ў Белградскім пашалыку. На баку паўсталых сербаў выступіла Расійская імперыя, якая аказвала грашовую дапамогу і дыпламатычную падтрымку. Францыя, якая падтрымлівала Асманскую імперыю у барацьбе з Расіяй, і Аўстрыя занялі ў адносінах да паўстання варожую пазіцыю. Першапачатковы поспех быў на баку паўсталых, і ў Бухарэсцкая мірная дамова 1812 года быў уключаны пункт, які абавязвае Турцыю падаць Сербіі ўнутранае самакіраванне. Паўстанне мела важнае значэнне для станаўлення сербскай дзяржаўнасці, але ў 1813 Асманская імперыя, скарыстаўшыся тым, што Расія была занята вайной з Напалеонам, напала на Сербію і, разграміўшы сербскія войскі, аднавіла ўладу султана.

Перадгісторыя

Сітуацыя ў Асманскай імперыі у канцы XVIII ст. была крытычнай: краіна без поспеху вяла вайну з Расіяй, на ўскраінах імперыі панавала анархія. Пасля смерці (1789) султана Абдул-Хаміда I на трон узышоў Селім III з намерам рэарганізаваць дзяржаву. Пры падтрымцы групы аднадумцаў з асяроддзя вышэйшай чыноўнай іерархіі новы султан стаў прадпрымаць рэформы ў эканамічнай, адміністрацыйнай, ваеннай і іншых абласцях. Адным з галоўных распачынанняў Селіма III стала расфармаванне войскаў янычар, якія да гэтага часу сталі неэфектыўныя і з'яўляліся пагрозай для існавання імперыі.

Белградскі пашалык

Белградскі пашалык быў асманскай тэрыторыяй, памежнай з Аўстрыйскай імперый. Мяжа паміж імі праходзіла па рэках Дунай і Сава, і доўгі час была арэнай баявых дзеянняў. Асноўную частку насельніцтва пашалыка складалі сербы. Адначасова з гэтым значная частка сербаў пражывала на сумежнай аўстрыйскай тэрыторыі і мела вызначаныя нацыянальна-царкоўныя правы. У горадзе Срэмскі-Карлоўцы знаходзіўся сербскі мітрапаліт.

Для стабілізацыі сітуацыі ў Белградскім пашалыку і прыцягненне сербаў на бок рэформаў, султан сваімі распараджэннямі дараваў мясцоваму насельніцтву асобныя прывілеі. У прыватнасці, было пашырана мясцовае самакіраванне сербскіх князёў, а для барацьбы з янычарамі, выгнанымі з пашалыка, было дазволена сфармаваць 15-тысячны сербскі корпус.

Аднак распачаты Егіпецкі паход Наполена унёс карэктывы ў планы султана, і з ваенна-стратэгічных меркаванняў у 1799 Селім дазволіў янычарам вярнуцца ў Белград. У 1801 янычары здзейснілі ў Белградзе пераварот, забілі Хаджы Мустафу-пашу, які прыводзіў у жыццё рэформы султана, і ўсталявалі дыктатуру чацвёркі янычарскіх вайскаводаў. Янычары адабралі ў турэцкіх ваяроў-спахіяў атрыманыя ад султана зямельныя надзелы ў Белградскім пашалыку. Сербы былі пазбаўлены прывілеяў, падараваных раней. Выраслі падаткі і паборы, была ўведзена гандлёвая манаполія.

У лістападзе 1803 султан даў дазвол сербам і туркам-спахіям на сумесны выступ супраць янычараў. Пачалася мабілізацыя, якую з сербскага боку ўзначалілі Георгій Пятровіч Карагеоргій на поўначы пашалыка, у Шумадзіі, і ў заходнім раёне Валева. Янычары ў адказ учынілі (напачатку1804) "разню князёў", вынішчыўшы па розных дадзеных ад 70 да 150 чалавек, што і паслужыла непасрэдным штуршком да пачатку Сербскага паўстання.

1804

Карагеоргій

У адказ на разню і зверствы янычараў паўсюдна сталі арганізоўвацца паўстанцкія атрады, якія знішчалі янычарскія пункты праўлення на месцах і блакавалі найважныя іх умацаванні. 14 лютага 1804 года ў зборы сербскіх старэйшын у Арашацэ вярхоўным правадыром паўстання быў абраны Карагеоргій.

На першым этапе паўстання султанская ўлада галоўным чынам падтрымлівала сербаў у барацьбе супраць дыктатуры янычараў. У дапамогу паўстанцам быў адпраўлены з войскам візір Баснійскага пашалыка Бекір-паша. Адначасова сербскія паўстанцы накіравалі ліст рускаму амбасадару ў Канстанцінопалі Італінскаму з прашэннем пра падтрымку.

У чэрвене-ліпені 1804 янычарскія начальнікі былі зрынуты і забіты, законная ўлада султана на тэрыторыі Белградскага пашалыка была адноўлена. Аднак, хваляванні і сутычкі паміж сербамі і рэшткамі янычараў працягваліся, што прывяло да новага ўздыму паўстання.

1804—1807

Напачатку другога этапу паўстання паўстанцы абвяшчаюць патрабаванні надання шырокай палітычнай аўтаноміі Белградскаму пашалыку у складзе Асманскай імперыі, залежнасць ад якой павінна была выяўляцца толькі ў выплаце даніны і ўдзеле сербаў у войнах з ворагамі імперыі. У жніўні 1804 на зборы старэйшын ва Врачары было вырашана прасіць Расію пра дапамогу здабыць і гарантаваць гэты новы статут. Ідэі сербаў знайшлі падтрымку спачатку ў таварыша міністра замежных спраў Расійскай імперыі Адама Чартарыйскага, а затым і ў імператара Аляксандра I — Расія стала афіцыйным патронам сербаў у барацьбе за аўтаномію.

У канцы красавіка 1805 ва ўрочышчы Печаны ў сяла Астружніца сабралася новая скупшчына, на якой было складзена прашэнне султану, з патрабаваннямі сербаў. Улады наўмысна зацягвалі пачатак перамоў з прыбыўшай дэлегацыяй і адначасова рыхтавалі сілы для ліквідацыі паўстання. Кіраўніком падаўлення сербскага мецяжу быў прызначаны Хафиіз-паша.

8 жніўня 1805 падчас бітвы ў сяла Іванковац сербскія фармаванні разбілі 15-тысячнае войска Хафіза. Пасля гэтага сербы былі афіцыйна абвешчаны мяцежнікамі, а ўсе мусульмане імперыі былі закліканы да святой вайны супраць іх. Сербская дэлегацыя збегла з Канстанцінопаля на караблі ў Адэсу.

На працягу года войска паўстанцаў паступова займалі землі Белградскага пашалыка і месцамі ўжо выходзілі на сумежныя з пашалыком тэрыторыі, таксама населеныя сербамі.

Напачатку жніўня 1806 паўстанцы атрымалі яшчэ адну перамогу ў Бітве пры Мішары, якая сарвала планы ліквідаваць мяцеж сілай. Улады імперыі, былі змушаны пайсці на кампраміс і 3 жніўня 1806 склалі ў Канстанцінопалі з сербамі так званы Ічкаў мір.

Паводле гэтага дакумента, Турцыя згаджалася вывесці войскі з тэрыторыі Белградскага пашалыка акрамя 500 туркаў, якіх заставаліся ахоўваць крэпасці ў буйных гарадах. Кіраўніцтва над гэтымі туркамі адводзілася прызначанаму султанам белградскаму пашы, які быў таксама пасроднікам у перадачы даніны. Збор падаткаў і адміністрацыйнае кіраванне на ўсёй тэрыторыі пашалыка перадавалася сербскаму кіраванню.

Пачатак руска-турэцкай вайны і ўвод рускага войска ў Румынскія княствы прывялі да новага выбліску сербскага паўстання — 14 снежня 1806 войскі паўстанцаў пад кіраўніцтвам Карагеоргія узялі крэпасць Белграда.

Нягледзячы на тое, што 15 студзеня 1807 султан ратыфікаваў Ічкаў мір, супрацьстаянне паміж афіцыйнай уладай і сербамі ўсё нарастала. Не малую ролю тут згуляла руская дыпламатыя і матэрыяльная дапамога Расіі паўстанцам. 23 лютага 1807 пад ціскам паўстанцаў, Белградскую крэпасць пакідае Сулейман-паша і рэшткі турэцкага гарнізона. Адначасова ў Белградзе і Шабаце адбыўся пагром турэцкага насельніцтва.

Здзейснены сербамі гвалт канчаткова разарваў кантакты паўстанцаў з афіцыйнай уладай імперыі. Лозунг пра сербскую аўтаномію у рамках імперыі перарос у патрабаванне незалежнай Сербіі. Зацвердзіўся замежнапалітычны курс, арыентаваны на Расію і цеснае супрацоўніцтва з рускім войскам у барацьбе з асманскім войскам.

1807—1812

Тым часам у Канстанцінопалі адбыўся дзяржаўны пераварот — 29 мая 1807 янычары зрынулі Селіма III і прывялі да ўлады Мустафу IV.

Мустафа IV

17 чэрвеня 1807 рускі атрад колькасцю 1000 чалавек пераправіўся на правы бераг Дуная, злучыўся з сербамі і пачаў аблогу крэпасці Негоцін.

Махмуд II

25 чэрвеня 1807 Расія склала з Французскай імперыяй Тыльзіцкі мір, па якім абавязвалася спыніць ваенныя дзеянні на Балканах, з прычыны чаго 2 жніўня 1807 склала з Асманскай імперыяй Слабадзейскае перамір'е. Баявыя дзеянні паміж Расіяй і Турцыяй былі прыпынены, але перамір'е не распаўсюджвалася на паўсталых сербаў.

У той жа дзень, 2 жніўня 1807, расійскі упаўнаважаны Радафінікін прыбыў у Белград.

Руска-турэцкае перамір'е было ўспрынята ў Сербіі вельмі негатыўна.


Увосень 1807 у становішчы перамір'я новы султан распачаў спробу ўрэгуляваць адносіны з сербамі, падаўшы ім жаданую перш аўтаномію. Увесну 1808 сербы вялі перамовы з уладамі Аўстрыйскай імперыі, але яны скончыліся безвынікова.

28 чэрвеня 1808 у выніку новага перавароту ў Стамбуле да ўлады прыйшоў Махмуд II, які пакараў смерцю свайго брата Мустафу IV.

У канцы лістапада 1808 у вёсцы Топала Карагеоргій быў абвешчаны вярхоўным кіраўніком Сербіі са спадчыннай уладай.

22 сакавіка 1809 рускія войскі пад камандаваннем Празароўскага аднавілі баявыя дзеянні супраць турак, пра што неадкладна быў апавешчаны Карагеоргій. Сербы распачалі наступ адразу па чатырох кірунках: на ўсход — на Відын, на паўднёвы ўсход — на Ніш, на захад — у Боснію і на паўднёвы захад — у Стары-Улах.

Першапачаткова наступ быў паспяховым, але ў маі 1809 войска, якое накіроўвалася ў Ніш, патрывала паражэнне на гарэ Чэгар, а у ліпені 1809 туркі ўзялі Дэліград, дарога на Белград была адкрыта. Толькі дзякуючы дзеянням рускіх, якія распачалі генеральны наступ, асманскія войскі былі адкінуты да Нішу (кастрычнік 1809).

З ліпеня па кастрычнік 1810 сумесна з рускім войскам сербам атрымалася аднавіць свой кантроль над ўсімі раней пазбаўленнымі тэрыторыямі.

6—12 студзеня 1811 у Белградзе адбылася скупшчына старэйшын, на якой было абвешчана пра вярхоўную спадчынную ўладу Карагеоргія. Быў ўтвораны ўрад з 6 апекуноў (міністраў).

2 кастрычніка 1811 рускія на чале з Кутузавым нанеслі паражэнне туркам пры Рушчуке, што вымусіла апошніх пайсці на перамовы. 16 мая 1812 была складзена Бухарэсцкая мірная дамова паміж Расіяй і Турцыяй. Адмысловым артыкулам дамовы абумаўлялася амністыя сербскім паўстанцам і аўтаномны статут Белградскага пашалыка, дэталі якога павінны быць абмеркаваны падчас сербска-турэцкіх перамоў.

1812—1813

Сербія, 1813 год

Сербска-турэцкія перамовы не мелі выніку і ў ліпене-верасні 1813 падчас наступлення турэцкіх войскаў, і ў адсутнасць падтрымкі сербам з боку Расіі, паўстанцкія сілы былі разгромлены. Нягледзячы на абяцанне амністыі і памілавання Асманская імперыя жорстка расправілася з удзельнікамі паўстання. Пасля паражэння паўстання Карагеоргій бег у Аўстрыю і на наступны год прыбыў у Расію.

Вынікі паўстання

Паўстанне патрывала паразу. Галоўным яго вынікам стала тое, што ўпершыню за некалькі стагоддзяў Асманская імперыя у міжнародным дакуменце, якім з'яўляецца Бухарэсцкая мірная дамова 1812, прызнала права сербаў на аўтаномію. Падчас паўстання склаліся першыя інстытуты дзяржаўнай улады адраджаючайся Сербіі.

Літаратура

  1. Белов М. В. Первое сербское восстание 1804—1813 гг. и Россия. События, документы, историография: Учебное пособие. Н.Новогород: Издательство ННГУ, 1999, 159с.

Шаблон:Войны XIX стагоддзі