Джэймс Джойс: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vagobot (размовы | уклад)
др Робат: es:James Joyce — абраны артыкул
Vagobot (размовы | уклад)
др Робат: he:ג'יימס ג'ויס — абраны артыкул
Радок 29: Радок 29:
{{Link FA|en}}
{{Link FA|en}}
{{Link FA|es}}
{{Link FA|es}}
{{Link FA|he}}


[[af:James Joyce]]
[[af:James Joyce]]

Версія ад 11:45, 22 лістапада 2011

Джэймс Джойс
Джэймс Джойс

Джэймс Аўгустын Алаізіюс Джойс (анг.: James Augustine Aloysius Joyce) (ірл. Séamas Seoige; 2 лютага 188213 студзеня 1941) — ірландскі Пісьменнік і паэт, прадстаўнік мадэрнізму.

Біяграфія

Джэймс Джойс нарадзіўся ў Ратгары, забудаваным геаргіянскімі дамамі раёне на паўднёвым баку Дубліна, у вялікай сям'і Джона Станісласа Джойса і Мэры Джэйн Мары. Непаспяховае вядзенне спраў амаль разарыла яго бацьку, які вымушаны быў некалькі разоў змяняць прафесію і ўладкаваўся ў якасці вінакура, і нават падатковага інспектара. Сям'я некалькі разоў пераязджала з аднаго раёна Дубліна ў іншы. Джэймс здолеў атрымаць неблагую адукацыю, аднак галеча і неўладкаванасць яго жыцця ў юнацтве назаўжды засталіся ў яго памяці, што часткова знайшло сваё адлюстраванне ў яго творах. Сам Джойс часта праводзіў біяграфічныя аналогіі з галоўным героем некаторых сваіх твораў («Партрэт мастака ў юнацтве» і «Уліс») Стывенам Дэдалам.

Ва ўзросьце 6 гадоў Джойс паступіў у езуіцкі каледж Клангоўз Вудс у Клейне, а затым, у 1896 г. — у дублінскі каледж Бельведэр, які скончыў у 1897 г. Праз год Джэймс паступіў на вучобу ў дублінскі ўніверіытэт (так званы Універсітэцкі каледж), які скончыў у 1902 г.

У 1900 г. у дублінскай газеце «Двухтыднёвы агляд» выйшла першая публікацыя Джэймса Джойса — эсэ аб п'есе Генрыка Ібсэна «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся». У гэты ж час Джойс пачаў пісаць лірычныя вершы. З 1916 года выдаваўся ў літаратурным амэрыканскім часопісе «Літл Рэвю», заснаваным Джэйн Хіп і Маргарэт Андэрсан.

Ва ўзросьце 22 гадоў Джойс зьехаў у Парыж. Гэта быў яго першы ад'езд на кантынент, дзе з прычыны фінансавых праблемаў ён, як калісьці яго тата, часта мяняў прафесіі. Ён працаваў журналістам, настаўнікам і г.д. Праз год пасля таго, як ён прыехаў у Францыю, Джойс атрымаў тэлеграму аб тым, што яго маці знаходзіцца ў цяжкім стане, і вярнуўся ў Ірляндыю. Пасля смерці маці ў 1904 годзе Джойс зноўку пакінуў радзіму, на гэты раз разам з пакаёўкай Норай Барнакл, на якой пазней (праз 27 год) ажаніўся.

Незадоўга да пачатку Першае сусветнай вайны Джойс з жонкай перабраліся ў Цюрых, дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазней і над першымі главамі «Уліса». Перамяшчаючыся па Еўропе, Джойс пісаў вершы, некаторыя з якіх публікаваліся ў анталогіях імажызма. Ён таксама працягваў працаваць над «Улісам», раманам, які ўпершыню пабачыў свет не на радзіме пісьменніка (дзе быў апублікаваны ў 1933 годзе), а ў Францыі. Гэта найбольш вядомы твор Джойса, дзе аўтар на 600 старонках апавядае аб адным дні (16 чэрвеня 1904 г.) дублінскага яўрэя Леапольда Блюма. Нягледзячы на тое, што «Уліс» ствараўся за мяжой, па гэтай кнізе, як сцьвярджаў сам Джойс, магчыма было аднавіць Дублін у выпадку яго зьнішчэньня. Дзень 16 жніўня святкуецца заўзятарамі Джойса ва ўсім свеце як Блумсдэй (Bloomsday).

У Парыжы Джэймс Джойс пачаў працу над сваім апошнім маштабным творам — «Памінкі па Фінегану», апублікаваным у 1939 годзе. Гэты складаны эксперыментальны раман, аднак, не быў дастаткова добра прыняты публікай, і дагэтуль застаецца кнігай «для спецыялістаў», у адрозненні ад ранейшай яго кнігі навел «Дублінцы», якая лічыцца зараз узорнай кнігай гэтага жанру. Папулярны зараз таксама яго ранейшы раман «Партрэт мастака ў юнацтве».

Пасля паразы Францыі і акупацыі часткі яе тэрыторыі нямецкімі войскамі напачатку Другой сусветнай вайны Джойс вярнуўся ў Цюрых. Ён моцна пакутваў ад апошняе глаўкомы. Здароўе яго працягвала пагаршацца, і 13 студзеня 1941 года ён памёр.

У Сеціве

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA