Фанеразой: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: ga:Aeón Fanarasóch |
др r2.7.1) (робат дадаў: ar:الحياة الظاهرة |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
[[Катэгорыя:Геахраналагічная шкала]] |
[[Катэгорыя:Геахраналагічная шкала]] |
||
[[ar:الحياة الظاهرة]] |
|||
[[bg:Фанерозой]] |
[[bg:Фанерозой]] |
||
[[br:Fanerozoeg]] |
[[br:Fanerozoeg]] |
Версія ад 12:08, 22 лістапада 2011
Фанеразой, фанеразойская эонатэма — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў агульнай стратыграфічнай шкалы, якое ахоплівае сукупнасць утварэнняў Зямлі, што залягаюць вышэй парод пратэразою.
Тэрмін "фанеразой" прапанаваў амерыканскі геолаг Дж.Чэдвік у 1930 г. Уключае палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую эратэмы. У геахраналагічнай шкале адпавядае эону і 3 аднайменным эрам. Працягласць 540 млн. г. Для фанеразою характэрна рэзкая дыферэнцыяцыя эндагенных і экзагенных геалагічных працэсаў, што праявілася ў блокавай будове літасферы і рухах літасферных пліт, павелічэнне платформавых структур, фарміраванні акіянаў і кантынентаў. У фанеразоі з'явіліся шкілетныя жывёлы, пашыраліся расліны на сушы, развівалася біясфера, адбыліся змены ў атмасферы, утвараліся арганагенныя пароды і біягенныя карысныя выкапні. Паводле этапаў развіцця арганізмаў свету для фанеразою складзены дэталёвыя стратыграфічная і геахраналагічная шкалы.
Літаратура
- Геаграфія ў тэрмінахі паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. ISBN 985-11-0262-8.