Мікраліты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rezabot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: kk:Микролиттер
Vagobot (размовы | уклад)
др Робот: хорошая статья es:Microlito
Радок 3: Радок 3:


[[Катэгорыя:Каменны век]]
[[Катэгорыя:Каменны век]]
{{Link GA|es}}


[[cy:Meicrolith]]
[[cy:Meicrolith]]

Версія ад 10:01, 23 лістапада 2011

Шаблон:Вызнч (грэч. mіkrоs малы, маленькі + lіthos камень), дробныя дэталі складаных, састаўных прылад працы, якія вырабляліся з крэменю ў эпоху каменнага веку, пераважна ў мезаліце. Матэрыялам для мікралітаў служылі невялікія (5—30 мм) крамянёвыя абломкі тонкіх вузкіх пласцін або адшчэпаў, што апрацоўваліся спосабам крутога рэтушавання іх краёў. Сярод мікралітаў вылучаюцца вастрыі некалькіх тыпаў і вырабы геаметрычна дакладных форм (сегменты, трохвугольнікі, прамавугольнікі, трапецыі), мікраразцы, рэжучыя ўстаўкі з прытупленым рэтушшу краем і інш. Мікраліты звычайна ўстаўлялі ў пазы касцяных ці рагавых апраў, у дрэўкі стрэл і наканечнікі дзідаў; з іх складалі лёзы кінжалаў, шыпы гарпуноў. Іх замацоўвалі ў прыладах з дапамогай смалы. Паводле наяўнасці на помніках некаторых тыпаў мікралітаў (трапецый) вызначаюць позні мезаліт (з 7-га тыс. да н.э.). Вытворчасць мікралітаў-характэрная рыса мікралітычных культур (тардэнуаза, каморніцкай, кудлаеўскай, рудавостраўскай, яніславіцкай і інш.). Пры раскопках трапляюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Шаблон:Літ Шаблон:Link GA