Камсамольская праўда: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Mutz (размовы | уклад)
Новая старонка: '{{Газета | назва = Комсомольская Правда |выява = 200px|center ...'
 
Mutz (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13: Радок 13:
| зачыненая =
| зачыненая =
| палітыка =
| палітыка =
| мова = [[расійская мова|расійская]]
| мова = [[Руская мова|руская]]
| штаб-кватэра = Мінск, вул. Платонава, 1б, к. 401 («КП в Белоруссии»)
| штаб-кватэра = Мінск, вул. Платонава, 1б, к. 401 («КП в Белоруссии»)
| наклад =
| наклад =

Версія ад 21:56, 29 лістапада 2011

«Комсомольская Правда»
Выява лагатыпа
Перадавіца газеты 23 траўня 1930 году
Арыгінальная
назва
руск.: Комсомольская правда
Тып штодзённая
Фармат А3
Выдавец ЗАТ «Издательский дом „Комсомольская правда“»
Краіна
Рэдактар Уладзімер Сунгоркін («КП»)/Марыя Стацэнка («КП в Белоруссии»)
Заснавана 24 мая 1925[2]
Мова руская
Кошт вольны
Галоўны офіс
Тыраж 655 000[3][4]
ISSN 0233-433X і 1563-6372
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Вэб-сайт kp.by («КП в Белоруссии»)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Комсомо́льская Пра́вда» (бел.: Камсамольская Праўда) — штодзённая газета, заснаваная 13 сакавіка 1925 году. У савецкі пэрыяд — орган ЦК ВЛКСМ.

Гісторыя

Створаная ў адпаведнасці з рашэннем XIII з'езду РКП (б). Першы нумар газеты выйшаў 24 траўня 1925 году накладам 31 тыс. асобнікаў.

Газета першапачаткова арыентавалася на моладзевую аўдыторыю, таму ў ёй было шмат навукова-папулярных і прыгодніцкіх артыкулаў. У 19601970-х гадах у ёй працавалі такія журналісты як Галаванаў і Пяскоў. З пачаткам перабудовы ў газеце пачалі з'яўляцца сацыяльна-крытычныя артыкулы, якія яшчэ больш падвысілі папулярнасць газеты. У канцы 1980-х гадоў яе наклад дасягаў 20 млн асобнікаў.

З 1 снежня 1990 году «Камсамольская праўда» перастала быць органам ЦК ВЛКСМ, ператварыўшыся ва «Ўсесаюзную штодзённую газету».

19 жніўня 1991 падчас Жнівеньскага путчу газета была забароненая ГКЧП і ўпершыню за ўсю гісторыю ня выйшлі па графіку нумары 19 і 20 жніўня. Але ўжо 21 жніўня газета надрукавала ўсю кроніку падзеяў путчу як гістарычны дакумэнт.

У 1990—2000-я ад грамадзка-палітычнай тэматыкі газета прыкметна зрушыла акцэнт увагі на свецкую кроніку, жыцці знакамітасцей і пацеху чытача, стаўшы адным з буйных «таблоідаў». Палітычны агляд у газеце застаўся, але стаў займаць менш месца.

З 1993 году выходзіць штотыднёвік «Комсомольская Правда» (часам званы «таўстушка») з павялічаным аб'ёмам. Яго наклад значна перавышае наклад штодзённага нумара і дасягае 3,1 мільёну асобнікаў. Да 2005 штотыднёвік выходзіў па пятніцах, затым па чацвяргах.

У панядзелак, 13 лютага 2006 году згарэў увесь шосты паверх будынка, дзе размяшчалася маскоўская рэдакцыя «Комсомольской Правды». Нягледзячы на пажар, «Камсамолка» засталася працаваць на вуліцы «Праўды». Рэдакцыю перанеслі ў будынак былой паліклінікі на вул. «Праўды», 15.

У пачатку жніўня 2007 году «Комсомольская Правда» змяніла адрас і пераехала на Стары Пятроўска-Разумоўскі праезд (станцыя мэтро «Дынама»), дзе і знаходзіцца дагэтуль. Выдавецкі дом займае 3 паверху ў 8-павярховым будынку Маскоўскага швейнага аб'яднаньня «Вымпел» (заснаванае ў 1914 годзе), якое здае значную частку сваіх пляцаў пад камэрцыйныя і іншыя арганізацыі.

Вонкавыя спасылкі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0233-433X
  2. https://www.kp.ru/putevoditel/interesnye-fakty/zhurnalisty-legendy-komsomolskoj-pravdy/
  3. http://psplkp.agency-siam.ru/
  4. http://lenta.ru/news/2011/03/03/abc/