Стэфан Баторый: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др Стафан Баторый перанесена ў Стэфан Баторый з выдаленнем перасылкі |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 11:11, 11 снежня 2011
Стэфан Баторый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Báthory István | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян I Заполья | ||||||
Пераемнік | Крыштаф I Баторы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых Валуа | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт III | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых Валуа | ||||||
Пераемнік | Жыгімонт III | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 верасня 1533 Жыладзішомльё, Трансільванія |
||||||
Смерць |
12 снежня 1586 (53 гады) Гродна, Троцкае ваяводства, ВКЛ |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Баторы | ||||||
Бацька | Іштван IV | ||||||
Маці | Каталіна Тэлегдзі | ||||||
Жонка | Ганна Ягелонка | ||||||
Дзеці | Вероніка | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ст · фан БАТ · РЫЙ (венг.: Báthory István, рум.: Ştefan Báthory, простамоўнае Сцяпан Батура; 27 верасня 1533 — 12 снежня 1586), кароль польскі, вялікі князь літоўскі.
Нарадзіўся ў г. Жыладзішомльё ў Трансільваніі (сучасны Шымлеў-Сілва́ніей у Румыніі). Паходзіў з венгерскага роду Баторыяў, з лініі Ш · мля (z Somlyó). З 15 гадоў на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда. Разам з ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуі. Служыў у трансільванскага князя Януша Зігмунда з Заполья, быў паслом пры імператары Максіміліяне II. Пасля разрыву адносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам.
Пасля смерці Януша з Заполья стаў князем Трансільваніі. Калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Генрых Валуа ўцёк у Францыю, Стэфан Баторый выставіў сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай і быў абраны (снежань 1575). Пры абранні на трон ажаніўся з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога. Каранаваны 1 мая 1576, каранаваны на вялікага князя літоўскага ў чэрвені 1576.
Зрабіў значны ўклад ва ўмацаванне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняццю яе аўтарытэту ў Еўропе. Умацаваў армію, дзеля чаго стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наёмнікаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.
Пры Баторыі кожны трэці сойм праходзіў у Гродне. У ВКЛ замест гаспадарскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.
Сваю рэзідэнцыю Стэфан Баторый трымаў у Гродне, у Старым замку. Жыхарам Гродна ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскія адносіны з Каспарам Бекешам.
Памёр у Гродне. З-за таго, што прычына яго смерці выклікала спрэчку паміж прыдворнымі медыкамі, было праведзенае першае на тэрыторыі Усходняй Еўропы анатамаванне трупа гродзенскім цырульнікам Янам Зігуліцам (14 снежня 1586).
Ушанаванне памяці
Адна з цэнтральных вуліц Гродна носіць імя Стэфана Баторыя.