Нябесная сфера: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
др r2.5.2) (робат змяніў: fi:Taivaanpallo
др r2.7.1) (робат дадаў: kk:Аспан меридианы
Радок 43: Радок 43:
[[ja:天球]]
[[ja:天球]]
[[ka:ცის სფერო]]
[[ka:ცის სფერო]]
[[kk:Аспан меридианы]]
[[kn:ಖಗೋಳ]]
[[kn:ಖಗೋಳ]]
[[ko:천구]]
[[ko:천구]]

Версія ад 17:00, 11 снежня 2011

Нябесная сфера з асноўнымі пунктамі і лініямі

Нябесная сфера — уяўная сфера з адвольным радыусам, цэнтр якой у залежнасці ад умоў задачы можа знаходзіцца ў пэўным пункце прасторы. Цэнтрам можа быць месца назіранняў, цэнтр Зямлі ці Сонца. Паняцце нябеснай сферы выкарыстоўваецца дзеля вуглавых вылічэнняў, вывучэння ўзаемнага размяшчэння і руху нябесных целаў.

Плоскасць матэматычнага гарызонту праходзіць цераз цэнтр нябеснай сферы перпендыкулярна адвесу і падзяляе яе на бачную і нябачную паўсферы.

Вертыкальная лініяпрамая, што праходзіць цераз цэнтр нябеснай сферы і супадае па накірунку з адвесам у пункце назіранняў. Яна перасякае нябесную сферу ў двух пунктах; верхні пункт завецца зенітам, ніжні — надзірам.

Вертыкальны круг — вялікае кола нябеснай паўсферы, што праходзіць праз зеніт і надзір.

Гл. таксама