Першая беларуская вечарынка ў Вільні: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: Замена катэгорыі using AWB
Радок 8: Радок 8:


[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі]]

[[be-x-old:Першая беларуская вечарынка ў Вільні]]

Версія ад 21:45, 13 снежня 2011

Першая беларуская вечарынка ў Вільні адбылася 12 лютага 1910 ў клубе чыгуначнікаў. Мела значны грамадскі рэзананс, садзейнічала развіццю беларускага прафесійнага і аматарскага тэатральнага мастацтва.

Вечарынка арганізавана А. Бурбісам пры падтрымцы рэдакцыі газеты «Наша ніва». Удзельнічала каля 100 чалавек, прысутнічала каля 1000 гледачоў. У праграме спекгакль «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага (пастаноўка А. Бурбіса, сярод удзельнікаў Я. Арлоўскі, Ф. Мурашка, Ч. Родзевіч і інш.); харавыя творы «А хто там ідзе?» (муз. Л. Рагоўскага на словы Я. Купалы), «Чаму ж мне не пець» і іншыя беларускія народныя песні (дырыжор Л. Рагоўскі); народныя танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей» (пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага).

Літаратура

  • Няфёд У. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982.
  • Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1-2. Мн., 1983-85.