Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59: Радок 59:


Войска Францыі і Германіі павялічылі сваю колькасць амаль, што ўдвая. Гонка ўзбраенняў, на моры, была відавочнай, асабліва паміж Велікабрытаніяй і Германіяй. Першая дзеля забеспячэння марскога панавыання распрацавала новыя мадэлі ваеннай марской тэхнікі, як вынік стварэнне ў 1906 годзе дэйтонаў, Джонам Фішарам. Вайна 1905 года паміж Расіяй і Японіяй паказала ўсю моц сучаснага флоту і падштурхнула еўрапейскія дзяржавы да стварэння вялікай колькасці бранірванных, буйнакаліберных караблёў. Калі Велікабрытанія павялічыла вытворчасць ваенных судоў, Германія ў адказ зрабіла тое ж самае, таксама наладзіўшы вытворчасць дэйтонаў. Між тым, міжнародныя высілкі былі накіраваныя на спыненне і ззапавольванне гонкі ўзбраенняў, у тым ліку Гаагскія канвенцыі 1899 і 1907 гадоў, якія на жаль не мелі поспеху.
Войска Францыі і Германіі павялічылі сваю колькасць амаль, што ўдвая. Гонка ўзбраенняў, на моры, была відавочнай, асабліва паміж Велікабрытаніяй і Германіяй. Першая дзеля забеспячэння марскога панавыання распрацавала новыя мадэлі ваеннай марской тэхнікі, як вынік стварэнне ў 1906 годзе дэйтонаў, Джонам Фішарам. Вайна 1905 года паміж Расіяй і Японіяй паказала ўсю моц сучаснага флоту і падштурхнула еўрапейскія дзяржавы да стварэння вялікай колькасці бранірванных, буйнакаліберных караблёў. Калі Велікабрытанія павялічыла вытворчасць ваенных судоў, Германія ў адказ зрабіла тое ж самае, таксама наладзіўшы вытворчасць дэйтонаў. Між тым, міжнародныя высілкі былі накіраваныя на спыненне і ззапавольванне гонкі ўзбраенняў, у тым ліку Гаагскія канвенцыі 1899 і 1907 гадоў, якія на жаль не мелі поспеху.
===Мараканскі і Балканскі крызісы===
Інтарэсы еўрапейскіх дзяржаў яшчэ больш разышліся падчас Маранскага і Балканскага крызісаў. У 1905 годзе Германія падтымала Марока на шляху да незалежнасці, афрыканскую калонію, якую Брытанія перадала пад пратэктарат Францыі ў 1904 годзе. У германска-французскім канфлікце англічане занялі французскі бок, а вайны ўдалося пазбегнуць дзякуючы канферэнцыі ў Альхесірасе у 1906 годзе, на якой Марока было замацавана за Францыяй<ref>Adam Stankiewicz: Geneza wybuchu I wojny światowej (pol.). konflikty.pl, 21-02-2009. [dostęp 7-06-2010].</ref>.

Іншы канфлікт быў справацыраваны Аўстра-Венгрыяй, якая ў 1908 годзе анэксіравала былую турэцкую правінцыю - Боснію. Пасля гэтай падзеі так званы "вялікасербскі рух" паставіў перад сабою мэту - здабыць славянскую Боснію, напружыўшы такім чынам адносіны паміж Аўстрыяй і Сербіяй. Расія звязаная з Сербіяй саюзам падтрымала яе ў спрэчцы і аб'явіла мабілізацыю. Гэта ў сваю чаргу азначала, што Германія пагражае вайной Расіі. Пачатак вайны быў адложаны на некаторы час, бо Расія вырашыла выйсці з канфлікту, аднак аўстра-рускія адносіны засталіся вельмі напружаннымі.

Другі мараканскі крызіс успыхнуў у 1911 годзе, калі немцы адправілі сваіх кананераў у Агадзір, у адказ на увод французскіх войск у сталіцу Марока, горад Фес. Гэтыя войскі павінны былі абараняць еўрапейскіх жыхароў Феса, ад мараканцаў патрабуючых незалежнасці, аднак Германія расцаніла гэта, як парушэнне Альхесірасскага пагаднення. Англія зноў заняла бок Францыі і перасцерагла Германію ад паспешных крокаў. Германія атрымала частку Французскай Экватэрыяльнай Афрыцы, а Францыя атрымала поўны пратэктарат над Марока.

Тым часам на Балканах успыхнула дзве вайны, пад час якіх Грэцыя, Сербія і Балгарыя спачатку занялі амаль усю еўрапейскую тэрыторыю Турцыі, а затым падаліся дзяліць паміж сабою здабытую тэрыторыю (Грэцыя, Сербія і Румынія супраць Балгарыі). Таксама з кожным разам даходзіла да ўсё большага абвастрэння аўстра-сербскіх адносін, у прыватнасці Аўстра-Венгрыя вымусіла сербаў саступіць некаторыя тэрыторыі здабытая падчас нядаўніх балканскіх войн.

===Сараеўскае забойства===
28 чэрвеня 1914 года эрцгерцаг аўстрыйскі [[Франц Фердынанд]], нашчадак аўстрыйскага стальца, быў застрэлены ў баснійскім Сараеве. На той час Боснія была моцна заселена шматлікімі этнічнымі сербамі. Забойцам выступіў Гаўрыла Прынцып - сербскі нацыяналіст, які прыналежыў да тэрарэстычнай арганізацыі "Чорная рука". Адразу пасля забойства, Германія выказала падтрымку Аўстра-Венгрыі, у любых дальнейшых дзеяннях, тым самым правацыруючы яе на ваенны канфлікт з Сербіяй, між тым калі Францыя выказала сваю падтрымку Расіі. Аўстра-Венгрыя, інфарміраванная, што ініцыятарам забойства быў сербскі ўрад, выдвінула Сербіі непрымальны ўльтыматум, які фактычна пазбаўляў краіну суверэнітэту. Сербія пагадзілася амаль на ўсе пункты, у тым ліку адмаўлялася ад любых правоў на Боснію, пагадзілася на ўласнае аўстрыйскае раследаванне сараеўскага забойства, аднак адкланіла запрос, паводле якога аўстрыйская паліцыя мела б права дзейнічаць у сваіх інтарэсах, на тэрыторыі Сербіі. Аўстра-Вегрыя палічыла адказ не здавальняючым.


== Асноўныя падзеі ==
== Асноўныя падзеі ==

Версія ад 12:18, 17 снежня 2011

Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Файл:WW1 TitlePicture For Wikipedia Article.jpg
Па часавай стрэлцы зверху: Акопы на заходнім фронце; брытанскі танк Mark IV, які перасякае траншэю; лінкор каралеўскага флота HMS Irresistible, які апускаецца пасля выбуху марской міны у бітве ў Дарданэлах; кулямётны разлік у процігазах і біплан Albatros D.II
Дата 28 ліпеня 191411 лістапада 1918
Месца Еўропа, Афрыка і Блізкі Усход (нядоўга ў Кітаі і астравах Ціхага акіяна)
Вынік Перамога Антанты. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі у Расіі і Лістападаўская рэвалюцыя у Германіі. Распад Германскай імперыі, Расійскай імперыі, Асманскай імперыі, і Аўстра-Венгрыі. Выплата Веймарскай рэспублікай рэпарацый. ЗША становяцца звышдзяржавай. Другая сусветная вайна.
Праціўнікі
Антанта Цэнтральныя дзяржавы
Камандуючыя
Камандуючыя Камандуючыя
Сілы бакоў
Армія:
10119
Лёгкія гарматы:
11430
Палевая артылерыя:
450
Самалёты:
449
Армія:
6122
Лёгкія гарматы:
7944
Палевая артылерыя:
1856
Самалёты:
297
Страты
Загінула ваенных:
5 953 372
Паранена ваенных: 9 723 991
Знікла ваенных: 4 000 676[1]
Загінула ваенных:
4 043 397
Паранена ваенных: 8 465 286
Знікла ваенных: 3 470 138[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першая сусветная вайна — вайна двух геапалітычных блокаў, Антанты і Цэнтральных дзяржаў (28 ліпеня 1914 — 11 лістапада 1918).

Гэтая назва ўмацавалася ў гістарыяграфіі толькі пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939. У міжваенны перыяд ужывалася назва «Вялікая вайна» (англ.: The Great War, фр.: La Grande guerre), у Расійскай імперыі яе часам называлі «Другой Айчыннай»; затым у СССР — «імперыялістычнай вайной».

Непасрэдным повадам да вайны паслужыла Сараеўскае забойства 28 чэрвеня 1914 аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда сербскім студэнтам Гаўрылам Прынцыпам, які быў членам тэрарыстычнай арганізацыі «Млада Босна», што змагалася за аб'яднанне ўсіх паўднёваславянскіх народаў у адну дзяржаву.

Пачаткова вайна вялася 8 дзяржавамі, у канцы — 38 дзяржавамі з агульнай колькасцю насельніцтва звыш 1,5 млрд чал. Працягвалася 51 мес. 2 тыдні, чалавечыя страты ўсіх бакоў каля 9,5 млн забітых, каля 20 млн параненых.

У выніку вайны спынілі сваё існаванне тры імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская і Асманская.

Прычыны

Перадгісторыя

Венскі кангрэс, які тэрытарыяльна ўладкаваў Еўропу, не даваў правоў на самавызнанне і свабоду "іншым" народам, аддаючы ім месца пад патранажам магутных дзяржаў. Доўгі час пастанаўленні кангрэса існавалі дзякуючы так званаму Свяшчэннаму саюзу, але з часам паміж еўрапейскімі краінамі сталі ўзнікаць непаразуменні. Аб'яднанне Італіі ў 1861 годзе і Германіі ў 1871 годзе, дасягнутыя нацыяналістамі, прывялі да перастаноўцы сіл. У выніку франка-прускай вайны, Францыя страціла на карысць Германіі Эльзас і Латарынгію, што пасеяла сярод французаў жаданне помсты суседзям. У Аўстра-Венгрыі і На Балканах, усе часцей успыхалі канфлікты на этнічнай глебе. У асноўным хваляванні адбываліся ў паўднёвай часцы імперыі, якую насялялі славяне, сімпатызіраваўшыя панпславізму, пашыраны Сербіяй і Расіяй. Аналагічнай дактрынай панславянізму, з'яўлялася дактрына пангерманізму. якая была пашырана сярод урада Германіі і Аўстра-Венгрыі, што безумоўна вядо да абастрэння канфлікта.

Адным з фактараў напружання паміж дзяржавамі быў імпералізм. У выніку прагрэса індустрыяльнай рэвалюцыі, Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі, былі неабходныя вялікія рынкі сбыту, для сваіх тавараў, колькасць якіх павялічвалася з кожным разам. Гэтыя краіны актыўна ўдзельнічаюць у эканамічнай экспансіі Афрыкі, Азіі і Акеаніі. Англія і Францыя здолелі мірна вырашыць любыя пытанні, датычныя сваіх калоній, але не хацелі мірыцца з агрэсіўнай каланіяльнай палітыкай, якую праводзіў Другі Рэйх, што яшчэ больш павялічыла напружанне. На Блізкім Усходзе за распадаючайся Асманскай імперыяй, уважліва назіралі Расіі і Аўстра-Венгрыя, які гатовіліся да падзелу тэрыторый саслабелага суседа.

На прыканцы 19 ст. узнікла новая сацыяльная і філасофская дактрына, якая атрымала назву Сацыяльны дарвінізм. Паводле гэтай тэорыі ўсе нацыі, народы і этнічныя групы, павінны былі весці канкурэнцыю за сусветнае першанство. Будавалася гэтая тэорыя на думках Дарвіна, а менавіта на біялагічнай эвалюцыі і міжвідавай канкурэнцыі, што разумелася як «выжыванне найболей прыстасаваных». Такая ідэалогія выдатна ўпісвалася ў імперскую палітыку, правадзімую еўрапейскімі дзяржавамі. Апраўданая жорсткая "бітва за выжыванне" паміж краінамі, вымушала мацнейшых "з'ядаць" слабейшых, што пазней, у міжваенны перыяд, дало пачатак нацыскаму расізму. Сацыяльны дарвінізм, таксама служыў апраўданнеем, за правадзімую каланізацыю ў Азіі і Афрыцы.

У дадатак, у такіх краінах, як Аўстра-Венгрыя і Германія, шла барацьба паміж германскай і славянскай культурамі. Менавіта ў гэты час ваенная перавага над суседзямі, стала ключом развіцця для шматлікіх еўрапейскіх цывілізацый. Тупік у імперскай палітыцы азначай бы толькі адно - крах і катастрову. Такая філасофія была каталізатарам для фарміравання патрабавальных адносін паміж дзяржавамі.

Большасць краін пачало праводзіць агрэсіўную прапагандысцкую кампанію, выклікаючы такім чынам у грамадстве нянавісць і агрэсію да ворага. Любыя дыпламатычныя крокі разглядаліся, як правакацыя.

Унутраная палітыка Германіі

На парпламенцкіх выбарах 1912 года ў Германіі, адносна вялікую колькасць галасоў атрымала партыя левых сацыял-дэмакратаў (Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі). Прускія юнкеры, якія склалі большасць новага парламенту, асцерагаючыся ўзрастаючай папулярнасці левых, імкнуліся адцягнуць увагу грамадства ад палітычных спраў. Правыя пачалі шукаць знешняга канфллікту, які б з'яднаў народ і выклікаў патрыятычныя пачуцці да ўрада. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што шматлікія прускія кансерватары выступалі супраць любых ваенных дзеянняў, нават пераможных, лічачы што вайна можа выклікаць рэвалюцыйны настрой, калі б яна была доўгай і знішчальнай.

Крах саюзаў

Мікала ІІ, імператар расійскі

Першая сусветная вайна часткова была справацыравана існаваннем дзвюх варожых саюзаў Антанты (Велікабрытанія, Францыя і Расія) і Тройственнага саюза (Германія, Аўстра-Венгрыя і Італія), якія зарадзіліся дзякуючы канцлеру Рэйха - Бісмарку, пасля франка-прускай вайны. Бісмарк жадаючы ізаліраваць Францыю, у 1879 годзе заключыў з Астра-Венгрыяй ваенны дагавор, супраць Расіі (у выніку вайны паміж Германіяй і Францыяй, Аўстра-Венгрыя павінна была захаваць нейтральнасць). У 1882 годзе скарыстаўшы становішча "жалезны канцлер" уцягнуў у альянс супраць Францыі Італію, якая была незадаволена захопам французамі Тунісу. Італія павінна была застацца нейтральнай калі б Расія атакавала Аўстра-Венгрыю, а немцы і аўстра-венгры ў сваю чаргу згаджаліся дапамагчы італьянцам, калі б яны падвергліся нападу з боку Францыі. Тым часам адносіны паміж Аўстра-Венгрыяй і Расіяй, пагаршаліся праз сітуацыю на Балканах, аднак да адкрытай вайны даходзіла. Справа ў тым, што яшчэ перад адстаўкай Бісмарк заключыў з Расіяй мірны дагавор, паводле якога абодва бакі павінны былі захоўваць нейтральнасць у выпадку, калі адзін з бакоў знаходзіцца ў стане вайны.

На змену Бісмарку да ўлады прыйшоў Вільгельм ІІ (20 сакавіка 1890), які крута змяніў накірунак знешняй палітыкі Рэйха. Новыя прадстаўнікі ўрада былі нецярпімыя да славян, а менавіта да Расіі, такім чынам нядаўні мірны дагарвор, не меў шанцаў на далейшае існаванне. Францыя выкарыстала прадстаўленую магчымасць, і знайшла сабе новага саюзніка ў асобе Мікалая ІІ, рускага цара, заключыўшы з ім шэраг абаронных трактатаў у 1892 годзе. Тым часам, Вялікая Брытанія пачала насцярожана ставіца да нямецкіх палітычных праграм, у прыватнасці велізарнае пашырэнне германскага флота, якое ставіла пад пагрозу панаванне англійскага флота.

У 1904 годзе Францыя і Вялікабрытанія вырашылі пераадолець азаемную варожасць і аб'яднацца ў палітычна-ваенны саюз, які атрымаў назву Антанта. У 1907 годзе да саюзу далучылася Расія. Вялікабрытанія таксама мела саюзныя адносіны з Японіяй. Так Еўропа на пачатку ХХ стагодзя была падзелена на два варожыя лагеры: Антанта і Тройствены саюз.

План Шліфена

Напружанне нарастала, вайны было не пазбегнуць. Тэарэтыкі пачалі распрацоўваць ваенныя планы. Большасць лічылі, што для перамогі неабходна напасць першым і такім чынам атрымаць перавагу над праціўнікам. Для ажыцяўлення гэтага плана, неабходна было, як мага хутчэй аб'явіць мабілізацыю і не патрапіць знянацку, аказаўшыся ў абароне.

Нямецкае вярхоўнае кіраўніцтва, у выпадку пачатку вайны паміж дзяржавамі, разлічвала першым чынам хутка разабрацца з Францыяй, для таго каб Расія не паспела мабілізаваць свае грамадныя людскія рэсурсы. Пасля ліквідацыі аднаго праціўніка, усе нямецкія войскі павінны былі перайскі на ўсходні фронт. Хоць план бліцкрыга быў распрацаваны яшчэ ў 1905 годзе, графам Адольфам Шліфенам, нямецкае кіраўніцтва ўскладала на яго велізарныя надзеі, асабліва пасля руска-японскай вайны, якая агаліла ўсе слабыя месцы царскай Расіі.


Гонка ўзбраенняў

Еўропа гатовілася да вайны. Большасць краін, увялі воінскую павіннасць, распрацавалі планы-дзеянні ў выпадку пачатка канфлікту. Тэхналагічнае і арганізацыённае развіццё прывялі да стварэння генеральных штабаў з выразным раскладам для мабілізацыі і наступальных аперацый.

Войска Францыі і Германіі павялічылі сваю колькасць амаль, што ўдвая. Гонка ўзбраенняў, на моры, была відавочнай, асабліва паміж Велікабрытаніяй і Германіяй. Першая дзеля забеспячэння марскога панавыання распрацавала новыя мадэлі ваеннай марской тэхнікі, як вынік стварэнне ў 1906 годзе дэйтонаў, Джонам Фішарам. Вайна 1905 года паміж Расіяй і Японіяй паказала ўсю моц сучаснага флоту і падштурхнула еўрапейскія дзяржавы да стварэння вялікай колькасці бранірванных, буйнакаліберных караблёў. Калі Велікабрытанія павялічыла вытворчасць ваенных судоў, Германія ў адказ зрабіла тое ж самае, таксама наладзіўшы вытворчасць дэйтонаў. Між тым, міжнародныя высілкі былі накіраваныя на спыненне і ззапавольванне гонкі ўзбраенняў, у тым ліку Гаагскія канвенцыі 1899 і 1907 гадоў, якія на жаль не мелі поспеху.

Мараканскі і Балканскі крызісы

Інтарэсы еўрапейскіх дзяржаў яшчэ больш разышліся падчас Маранскага і Балканскага крызісаў. У 1905 годзе Германія падтымала Марока на шляху да незалежнасці, афрыканскую калонію, якую Брытанія перадала пад пратэктарат Францыі ў 1904 годзе. У германска-французскім канфлікце англічане занялі французскі бок, а вайны ўдалося пазбегнуць дзякуючы канферэнцыі ў Альхесірасе у 1906 годзе, на якой Марока было замацавана за Францыяй[2].

Іншы канфлікт быў справацыраваны Аўстра-Венгрыяй, якая ў 1908 годзе анэксіравала былую турэцкую правінцыю - Боснію. Пасля гэтай падзеі так званы "вялікасербскі рух" паставіў перад сабою мэту - здабыць славянскую Боснію, напружыўшы такім чынам адносіны паміж Аўстрыяй і Сербіяй. Расія звязаная з Сербіяй саюзам падтрымала яе ў спрэчцы і аб'явіла мабілізацыю. Гэта ў сваю чаргу азначала, што Германія пагражае вайной Расіі. Пачатак вайны быў адложаны на некаторы час, бо Расія вырашыла выйсці з канфлікту, аднак аўстра-рускія адносіны засталіся вельмі напружаннымі.

Другі мараканскі крызіс успыхнуў у 1911 годзе, калі немцы адправілі сваіх кананераў у Агадзір, у адказ на увод французскіх войск у сталіцу Марока, горад Фес. Гэтыя войскі павінны былі абараняць еўрапейскіх жыхароў Феса, ад мараканцаў патрабуючых незалежнасці, аднак Германія расцаніла гэта, як парушэнне Альхесірасскага пагаднення. Англія зноў заняла бок Францыі і перасцерагла Германію ад паспешных крокаў. Германія атрымала частку Французскай Экватэрыяльнай Афрыцы, а Францыя атрымала поўны пратэктарат над Марока.

Тым часам на Балканах успыхнула дзве вайны, пад час якіх Грэцыя, Сербія і Балгарыя спачатку занялі амаль усю еўрапейскую тэрыторыю Турцыі, а затым падаліся дзяліць паміж сабою здабытую тэрыторыю (Грэцыя, Сербія і Румынія супраць Балгарыі). Таксама з кожным разам даходзіла да ўсё большага абвастрэння аўстра-сербскіх адносін, у прыватнасці Аўстра-Венгрыя вымусіла сербаў саступіць некаторыя тэрыторыі здабытая падчас нядаўніх балканскіх войн.

Сараеўскае забойства

28 чэрвеня 1914 года эрцгерцаг аўстрыйскі Франц Фердынанд, нашчадак аўстрыйскага стальца, быў застрэлены ў баснійскім Сараеве. На той час Боснія была моцна заселена шматлікімі этнічнымі сербамі. Забойцам выступіў Гаўрыла Прынцып - сербскі нацыяналіст, які прыналежыў да тэрарэстычнай арганізацыі "Чорная рука". Адразу пасля забойства, Германія выказала падтрымку Аўстра-Венгрыі, у любых дальнейшых дзеяннях, тым самым правацыруючы яе на ваенны канфлікт з Сербіяй, між тым калі Францыя выказала сваю падтрымку Расіі. Аўстра-Венгрыя, інфарміраванная, што ініцыятарам забойства быў сербскі ўрад, выдвінула Сербіі непрымальны ўльтыматум, які фактычна пазбаўляў краіну суверэнітэту. Сербія пагадзілася амаль на ўсе пункты, у тым ліку адмаўлялася ад любых правоў на Боснію, пагадзілася на ўласнае аўстрыйскае раследаванне сараеўскага забойства, аднак адкланіла запрос, паводле якога аўстрыйская паліцыя мела б права дзейнічаць у сваіх інтарэсах, на тэрыторыі Сербіі. Аўстра-Вегрыя палічыла адказ не здавальняючым.

Асноўныя падзеі

1914

1915

  • 24 красавіка: улады Асманскай імперыі развязалі генацыд армянаў
  • 23 мая: Італія абвясціла вайну супраць Аўстра-Венгрыі
  • 14 кастрычніка: Балгарыя абвясціла вайну супраць Сербіі, і ўвайшла ў вайну на баку Германіі і Аўстра-Венгрыі

1916

1917

1918

Храналогія аб'явы вайны
Дата Хто абвясціў вайну Каму была абвешчаная вайна
28 ліпеня 1914 г. Аўстра-Венгрыя Сербія
1 жніўня 1914 г. Германія Расія
2 жніўня 1914 г. Германія Францыя
3 жніўня 1914 г. Германія Бельгія
4 жніўня 1914 г. Вялікабрытанія Германія
5 жніўня 1914 г. Чарнагорыя Аўстра-Венгрыя
6 жніўня 1914 г. Аўстра-Венгрыя Расія
6 жніўня 1914 г. Сербія Германія
6 жніўня 1914 г. Чарнагорыя Германія
12 жніўня 1914 г. Вялікабрытанія і Францыя Аўстра-Венгрыя
15 жніўня 1914 г. Японія Германія
2 лістапада 1914 г. Расія Турцыя
5 лістапада 1914 г. Вялікабрытанія і Францыя Турцыя
23 мая 1915 г. Італія Аўстра-Венгрыя
14 кастрычніка 1915 г. Балгарыя Сербія
9 мая 1916 г. Германія Партугалія
27 жніўня 1916 г. Румынія Аўстра-Венгрыя
28 жніўня 1916 г. Італія Германія
6 красавіка 1917 г. ЗША Германія
27 чэрвеня 1917 г. Грэцыя Германія
12 ліпеня 1917 г. Гаіці Германія
19 ліпеня 1917 г. Гандурас Германія
22 ліпеня 1917 г. Сіям Германія
14 жніўня 1917 г. Кітай Германія
26 кастрычніка 1917 г. Бразілія Германія
7 снежня 1917 г. ЗША Аўстра-Венгрыя
11 лістапада 1918 г. заканчэнне вайны

Краіны ўдзельніцы

Цэнтральныя дзяржавы:

Аўстра-Венгрыя
Германская імперыя
Асманская імперыя
Балгарыя1915)
Італія (удзельнічала ў вайне на баку Антанты з 1915 года, нягледзячы на тое, што была членам Траістага саюза)

Саюзнікі (Антанта):

Францыя
Брытанская імперыя
Расійская імперыя
Італія1915)
ЗША1917)
Японія1917)
Сербія1917)

Сябры Антанты (падтрымалі Антанту ў вайне): Чарнагорыя, Бельгія, Грэцыя, Бразілія, Кітай, Афганістан, Куба, Нікарагуа, Сіям, Гаіці, Ліберыя, Панама, Гандурас, Коста-Рыка

Камандуючыя

Камандуючыя Антанты

вялікі князь Мікалай Мікалаевіч
Мікалай II
Міхаіл Васільевіч Аляксееў
Аляксей Аляксеевіч Брусілаў
Лаўраў Георгіевіч Карнілаў
Аляксандр Фёдаравіч Керанскі
Мікалай Мікалаевіч Духонін
Мікалай Васільевіч Крыленка
Раймон Пуанкарэ
Жорж Бенжамэн Клемансо
Жозэф Жак Сезер Жафр
Фердынанд Фош
Робер Жорж Нівель
Анры Піліп Петэн
Георг V
Герберт Генры Асквіт
Дэвід Лойд Джордж
Дуглас Хейг
Джон Рашуорт Джэліка
Гарацыа Герберт Кітчэнер
Віктар Эмануіл III
Луіджы Кадорна
Арманда Дыяз
прынц і герцаг Луіджы Амедэа
Томас Вудра Вільсан
Джон Джозаф Першынг

Камандуючыя Цэнтральных дзяржаў

Франц Іосіф I
Карл I
Франц Конрад фон Гетцэндорф
Артур Арц фон Штраўсенбург
Вільгельм II
Эрых фон Фалькенхайн
Паўль фон Гіндэнбург
Хельмут Ёган Людвіг фон Мальтке (Малодшы)
Рэйнхард Шэер
Эрых Фрыдрых Вільгельм Людэндорф
кронпрынц Рупрэхт
Мехмед V
Мехмед VI
Энвер-паша
Мустафа Кемаль Атацюрк
Фердынанд I
Уладзімір Вазаў
Нікалаус Жэкаў
Георг Стаянаў-Тодараў

Беларусь у гады вайны

Фронт на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск

Згодна з распрацаванымі планамі ваенных дзеянняў Германія разлічвала спачатку разбіць Францыю, а затым Расію. Уварваўшыся праз тэрыторыю нейтральнай Бельгіі ў межы Францыі, немцы стварылі рэальную пагрозу для Парыжа. Расія планавала нанесці галоўны ўдар па Аўстра-Венгрыі ў напрамку Галіцыі, што давала магчымасць пранікнуць на Балканы і да праліваў Басфор і Дарданелы. З пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі знаходзіліся на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў чэрвені 1915 г. пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў. Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў напрамку Коўна-Вільня-Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. Напярэдадні і ў першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія губерні, былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Забараняліся забастоўкі, сходы, шэсці, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі (больш за 1320,5 тыс. чалавек). На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г.д.) прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. У Віцебскай губерні з 1 чэрвеня 1914 г. да 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку яе пагалоўе скарацілася на 21,5 %. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.

Сельская гаспадарка

У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было прызвана ў армію 634 400 чалавек. За гады вайны скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі: жыта — на 18,7 %, пшаніцы — на 22,1 %, бульбы — на 34,2 %. Ва ўмовах неверагоднай галечы, вялікай скучанасці насельніцтва і голаду ў прыфрантавых губернях шырока распаўсюдзіліся розныя эпідэмічныя хваробы — тыф, халера і інш. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы.

Сялянскія хваляванні

Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян поруч з антыпамешчыцкімі ўзмацніліся антыўрадавыя настроі. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў. Аднак у 19161917 гг. іх колькасць значна зменшылася. У 1916 г. іх было 60, а ў студзені — лютым 1917 г. толькі 7.

Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго ў Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Расло дэзерцірства. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат. 22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту больш за 800 чалавек. 26 кастрычніка салдаты-паўстанцы разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся вобыскамі. Паустанцы былі жорстка пакараны. Да суда было прыцягнута 16 чалавек. З іх 9 было расстраляна, а астатнія адпраўлены на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

Беларускі нацыянальны рух

У гады вайны адбыліся значныя змены ў беларускім нацыянальным руху. Усе даваенныя беларускія нацыянальна-культурныя арганізацыі распаліся. Была закрыта газета «Наша ніва», рэдактарам якой з'яўляўся Я. Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі, нацыянальны рух быў спынены. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы браты І. і А. Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі Літвы і Заходняй Беларусі ў форме Вялікага княства Літоўскага з мэтай аднаўлення агульнай літоўска-беларускай дзяржавы на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі. У лютым 1916 г. была распаўсюджана адозва «Грамадзяне!», у якой намячалася стварэнне самастойнай дзяржавы з соймам у Вільні.

Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве. Акупіраваўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што беларускія землі будуць падпарадкоўвацца «Польскай Кароне». У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На акупіраванай беларускай тэрыторыі была створана шырокая сетка польскіх школ, розных згуртаванняў польскай «злучнасці». Гвалтоўная паланізацыя выклікала абурэнне мясцовага насельніцтва. Пачаліся спрэчкі паміж палякамі і беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група беларускіх дзеячоў на чале з В. Ластоўскім заснавала тайную арганізацыю «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі», якая ставіла сабе за мэту ўтварыць незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах.

Германія, стараючыся ўмацаваць сваю ўладу на акупіраванай тэрыторыі, ажыццявіла адпаведныя захады, каб, па-першае, не даць магчымасці стварыць тут самастойную дзяржаву, а па-другое, прадухіліць поўнае польскае засілле на гэтых землях. У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах акупіраванага краю абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся. На акупіраванай тэрыторыі былі адчынены беларускія школы, створаны выдавецтвы. Пачалося выданне на беларускай мове газет, часопісаў. Стала выходзіць газета «Гоман». У Вільні былі створаны «Беларускі клуб», згуртаванне «Золак», «Навуковае таварыства», «Беларускі вучыцельскі саюз» і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт, які ўзначальваў А. Луцкевіч. У красавіку 1916 г. камітэт прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме, а таксама ў міжнароднай канферэнцыі ў Лазане ў чэрвені 1916 г. Дэлегацыя беларусаў звярнулася да ўсіх цывілізаваных людзей свету з просьбай дапамагчы беларускаму народу свабодна развіваць свае «інтэлектуальныя, маральныя і эканамічныя сілы», стаць гаспадаром на сваёй уласнай зямлі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б Evans, David. Teach yourself, the First World War, Hodder Arnold, 2004.p.188
  2. Adam Stankiewicz: Geneza wybuchu I wojny światowej (pol.). konflikty.pl, 21-02-2009. [dostęp 7-06-2010].

Літаратура

  • Беларусь у Першай Сусветнай вайне: Гіст. нарыс / Юры Весялкоўскі; [Рэд. А.Мірановіч]. — Беласток; Лондан, 1996. — 361 с. (Бібліяграфія: С. 359—361).

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA