Эдвіг: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дзякуючы be-x-old:Эдвіг |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
{{Commons|Category:Eadwig of England|выгляд=міні}} |
{{Commons|Category:Eadwig of England|выгляд=міні}} |
||
* [http://ulfdalir.narod.ru/sources/Britain/Anglosaxon/920-1014.htm Англа-саксонская хроніка 920—1014 гады] {{ref-en}} |
* [http://ulfdalir.narod.ru/sources/Britain/Anglosaxon/920-1014.htm Англа-саксонская хроніка 920—1014 гады] {{ref-en}} |
||
{{Каралі Англіі}} |
|||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 941 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 941 годзе]] |
Версія ад 14:29, 23 снежня 2011
Эдвіг (англ.: Eadwig; 941 — 1 кастрычніка 959) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, які ўладарыў у 955—959 гадох. Старэйшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты.
Эдвіг стаў каралём калі яму было чатырнаццаць гадоў пасля смерці яго дзядзькі, караля Эдрэда. У пачатку ўладарства адправіў у выгнанне Данстана, галоўнага парадчыка пры двары свайго бацькі b дзядзькі.
Паводле хронікі, гэта здарылася пасля сваркі з гэтым уплывовым царкоўнікам падчас каранацыі маладога караля. Пакуль людзі падымалі келіхі за здароўе караля, Эдвіг пакінуў свята разам з дзяўчынай Эльфгівай (пазней яго жонка). Абражаны адсутнасцю караля, Дунстан адшукаў яго і прымусова прывёў назад. Эдвіг у адказ на такую знявагу да каралеўскай асобы абвінаваціў абата ў растраце дзяржаўных сродкаў і адправіў царкоўніка ў выгнанне.
З-за гэтага учынку Эдвіг атрымаў шмат ворагаў, прыхільнікаў Дунстана. У 958 годзе шляхта Мерсіі і Нартумбрыі на чале з Ода, архіепіскапам Кентэрберыйскім, абвясцілі каралём Эдгарда, малодшага брата Эдвіга. Ода скасаваў шлюб Эдвіга і Эльфгівы, пасля чаго адпраіў маладую ў Ірландыю. 1 кастрычніка 959 года кароль памёр пры невысветленных абставінах ва ўзросце васемнаццаці гадоў.
Вонкавыя спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвіг
- Англа-саксонская хроніка 920—1014 гады (англ.)