Народнае дойлідства Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 86: Радок 86:


[[Катэгорыя:Архітэктура Беларусі]]
[[Катэгорыя:Архітэктура Беларусі]]
{{ізаляваны артыкул}}

Версія ад 19:12, 25 снежня 2011

Народнае дойлідства Беларусі — паняцце, умоўна аб'яднаўчае ў сабе дзве формы архітэктурнай творчасці на Беларусі: традыцыйную і «самаробную» (непрафесійную) архітэктуру. Традыцыйнай архітэктурай для Беларусі з'яўляецца т. з. драўляная архітэктура. Драўляная архітэктура мае дзве прынцыповыя канструктыўныя сістэмы: зрубную і каркасную. У яе аснове ляжыць адпаведна зруб ці клець з дзвюх- ці чатырохсхільным дахам.

Гісторыя

Сучаснае народнае дойлідства

Рэгіянальныя асаблівасці

Паазер'е

Для Паазер'я ўласцівыя хаатычная забудова паселішчаў, але з падпарадкаваннем пэўным заканамернасцям, а таксама выкарыстанне замкнёных і асіметрычных прыёмаў у аб'ёмна-планіровачных рашэннях сядзіб і асобных пабудоў, што гарманічна злучае архітэктуру з прыродным асяроддзем. Адчуваецца імкненне аб'яднаць пад адным дахам розныя функцыі. Характэрны сціплыя дэкаратыўныя прыёмы.[1]

Падняпроўе

Панёманне

Усходняе Палессе

Заходняе Палессе

Цэнтральная Беларусь

Планіроўка паселішчаў

Тыпы пабудоў

Планіроўка двара

Тэхнічныя асаблівасці

Канструктыўныя элементы

На тэрыторыі сучаснай Беларусі зруб вядомы з ІІ-ІІІ стст., калі ён прыйшоў на змену больш архаічнай слупавой канструкцыі збудаванняў. А з ў Х-ХІІІ стст. зрубная тэхніка стала пануючай на Беларусі. У далейшым на аснове зруба як планава-прасторавай адзінкі збудаванняў у выніку вар’іраваньня параметраў саміх збудаванняў і іх завяршэння былі вынайдзены разнастайныя віды кампазіцый: падоўжана-восевая, цэнтрычная і ярусная. Асабліва гэта характэрна для культавай архітэктуры.

На Беларусі па традыцыі зруб рабіўся адкрытым, не абмазваўся глінай і не тынкаваўся. Для ўцяплення пазы між бярвенняў маглі закладвацца імхом, або замазвацца глінай. Ужо ў ХХ ст. шырокае распаўсюджанне атрымала практыка ашалёўвання зруба хаты звонку.

Звычайна першы вянок зруба рабіўся з моцнага дрэва (дуба), якое магло класціся проста на зямлю ці на спецыяльныя калодкі (штандары) ці камяні па вуглах.

Дэкаратыўныя элементы

У XVIII стагоддзі дамавая разьба становіцца неад'емным элементам не толькі дамоў шляхты, але і заможных мяшчан.[2]

Сяляне з глыбокай старажытнасці ўжываючы найпрасцейшыя віды разьбы: засечкі на вушаках дзвярэй, кансолях і г.д.[2]

Дэкаратыўныя элементы ў традыцыйным дойлідстве шырока пачалі прымяняцца прыкладна з XIX стагоддзя. Архітэктурную разьбу сталі выкарыстоўваць, верагодна, толькі пасля рэформы 1861 года.[2] Да гэтага хаты былі курнымі, адсутнічалі нават элементарныя ўпрыгожванні вакон і сцен[3].

Прагрэс рухаўся ў напрамку ад горада да сельскай мясцовасці. Менавіта ў гарадах раней з'явіліся спачатку слюдзяныя, а потым і шкляныя вокны, а таксама пячныя трубы[3].

Самым першым аб'ектам дэкарацый сталі апорныя слупы і кранштэйны, пазней разьбой сталі ўпрыгожваць шчыты, вільчакі і іншыя канструктыўныя элементы[3].

У Беларусі драўляны дэкор найбольш распаўсюджаны на поўдні і ўсходзе краіны. Па меры руху з усходу на захад насычанасць яго памяншаецца, але павялічваецца выкарыстанне такіх дэкаратыўных сродкаў, як шалёўка, пластычнае афармленне канструкцый, выкарыстанне рознакаляровай афарбоўкі, пабел.[2]

Вільчыкі і закрыліны

Закрыліны і вільчак

Вільчак з'явіўся як завяршаючы элемент месца злучэння закрылін пры будаўніцтве двухсхільных дахаў. Спачатку вільчыкі рабіліся анімалістычнымі, самымі частымі матывамі з'яўляліся конскія галовы, каровіны рогі, фігуркі птушак (пеўняў, буслоў) ці змей, павёрнутых у розныя бакі[3].

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя замест здвоеных вільчакоў пачынаюць з'яўляцца ўпрыгожанні, выпілаваныя з адной дошкі. Зааморфныя матывы саступаюць месца раслінным і геаметрычным арнаментам: стылізаваным сонцам, кветкам, трызубцам ці стралой — высокім востраканцовым шпілем з выразанымі на ім рознымі акруглымі ўпрыгожваннямі.[2] Такія вільчыкі распаўсюджаны па сёняшні час[3].

Самі закрыліны таксама ўпрыгожваліся фігурнымі выпіламі, адтулінамі і інш[3].

Вокны

Вокны з'явіліся ў шырокім выкарыстанні ў XIX стагоддзі і за параўнальна кароткі час іх упрыгожванне перацярпела шмат змен. Іх памеры са зменай курных хат на «чыстыя» павялічыліся. Гэта вызвала неабходнасць выкарыстання рам, якія с цягам часу пачалі збіраць асобна і ўстаўляць у зруб у гатовым выглядзе. Шырокая верхняя дошка — ліштва — атрымлівала самае багатае аздабленне: адтуліны, прасвідраваныя на розную глыбіню, хвалісты контур, накладныя рэйкі і т. п[3].

Асаблівага росквіту ўпрыгожванне ліштваў дасягнула на ўсходзе Гомельшчыны[3].

Шчыт

Шчытамі называюць шматвугольнікі, які з тарцоў закрываюць схілы даху. Самыя простыя ўзоры аздаблення ўтвараюцца ад спалучэння вертыкальнай і гарызантальнай укладак шалёўкі, але іх складанасць можа ўзмацняцца ад квадратаў, ромбаў і ёлачак да выяў сонца і іншых фігур[3].

Уваходная група

Спачатку ўваход у хату дапаўняўся толькі ганкам, потым ў некаторых мясцовасцях ганкі змянілі веранды са значнай плошчай ашклянення[3].

Брамы і веснічкі

Зноскі

  1. Своеобразие народной архитектуры Беларуси
  2. а б в г д Декоративная домовая резьба в архитектуре усадебного дома (руск.). АРХІТЭКТУРА І БУДАЎНІЦТВА (12 лістапада 2004). Праверана 23 снежня 2011.
  3. а б в г д е ё ж з і Сахута Я. М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў. — Мн. : Нар. асвета, 1985. — 191 с. іл.

Літаратура

  • Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
  • Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  • Локотко А.И. Белорусское народное зодчество. Середина XIX–XX в. Мн., 1991.
  • Якимович Ю.А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. Мн., 1991.

Шаблон:Arch-stub