Лівійская пустыня: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: zh:利比亚沙漠 |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
[[sv:Libyska öknen]] |
[[sv:Libyska öknen]] |
||
[[uk:Лівійська пустеля]] |
[[uk:Лівійська пустеля]] |
||
[[zh:利比亚沙漠]] |
Версія ад 12:44, 30 снежня 2011
Лівійская пустыня (араб. الصحراء الليبية) - пустыня ў Афрыцы, паўночна-ўсходняя частка Сахары. Знаходзіцца на захад ад р. Ніл, у межах Лівіі, Егіпта і Судана. Плошча каля 2 млн. км².
Этымалогія назвы
Назва пустыні паходзіць ад імя племя старажытных лівійцаў - [Rbw] «Леву / лібу», якія прабывалі тут, назву ім далі егіпцяне каля 2700-2200 гг. да н. э.
Прырода
Паўночная частка нізінная, укрыта пяскамі, якія ўтвараюць дзюны вышынёю да 300 м; на паўночным усходзе — глыбокія тэктанічныя ўпадзіны (Катара, 133 м ніжэй узроўня мора, Сіва, Бахарыя, Фаюм і інш.). Паўднёвая частка — камяністае або пясчанікавае плато вышынёй 400-500 м з асобнымі астанцовымі масівамі да 1934 м (г. Эль-Увейнат).
Клімат трапічны, пустынны, на поўначы — субтрапічны міжземнаморскі, паўпустынны. Ападкаў месцамі менш за 25 мм за год (выпадаюць не штогод), на поўначы — 50-100 мм.
Расліннасць вельмі бедная — пустынная акацыя, тамарыск, палыны. Каля калодзежаў і выхадаў грунтавых вод рэдкія аазісы: Сіва, Фаюм, Джалу, Дахла, Куфра, Фарафра. Аазісы Фаюм і Харга звязаны чыгункай з далінай Ніла.
Насельніцтва і гаспадарчая дзейнасць
Насельніцтва ў пустыні - у большасці лівійцы і берберскія народнасці (мазабіты, туарэгі) - засяроджаныя ў асноўным у аазісах. Гаспадаранне - развядзенне фінікавай пальмы, персікавых і абрыкосавых дрэваў, вырошчванне збожжавых. Таксама сярод насельніцтва развіта жывёлагадоўля, разводзяць коз, авечак, вярблюдаў-драмадэраў. Пагалоўе жывёлы ў засухі можа моцна скарачацца. Аазісы Эль-Файюм і Харге звязаныя чыгункай з далінай Ніла. Маюцца буйныя запасы нафты. У аазісе Бахар - радовішча жалезнай руды. З глыбокай старажытнасці праз пустыню ішоў транзіт тавараў па караванных шляхах ад узбярэжжа Міжземнага мора да цэнтральных вобласцяў Афрыкі.
Цікавыя факты
- У міфалогіі старажытных егіпцянаў і лівійцаў існавала бажаство - увасабленне Лівійскай пустыні - Ха, а таксама архаічнае бажаство-кіраўнік Лівійскай пустыні - Аш. Пазней яны былі замешчаныя і выцесненыя іншым богам пустыні - Сетам.
- 13 верасня 1922 года ў горадзе Эль-Азіза (раён паўночнага захаду Лівійскай пустыні) была зафіксаваная самая высокая ў свеце тэмпература паветра ў цені, якая дажыла да 57.7 ° C (136 ° F).