Ана фон Зангерсгаўзен: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Ptbotgourou (размовы | уклад) др r2.6.5) (робат дадаў: fr:Anno von Sangershausen |
др Bot: + Шаблон:Normdaten |
||
Радок 30: | Радок 30: | ||
[[pl:Anno von Sangershausen]] |
[[pl:Anno von Sangershausen]] |
||
[[ru:Анно фон Зангерсхаузен]] |
[[ru:Анно фон Зангерсхаузен]] |
||
{{Normdaten |
|||
|PND=135803179 |
|||
|LCCN= |
|||
|VIAF=80259515 |
|||
|SELIBR= |
|||
|GKD= |
|||
|SWD= |
|||
|WP= |
|||
}} |
Версія ад 17:29, 30 снежня 2011
Ано фон Зангерсхаўзен (ням.: Anno von Sangershausen, ? — 1273) - вялікі магістр Тэтонскага ордэна ў 1256 — 1273.
Род Ано паходзіў з Цюрынгіі. Назва яго прозвішча паходзіць ад назвы горада Зангерсхаўзен. У 1254 выбраны ландмейстэрам Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі. Браў удзел у пабудове замка Мемельбург (Клайпеда). У 1256 ваяваў з літоўцамі і хрысціў Жмудзь. Летам гэтага ж года, у Рыме, выбраны вялікім магістрам ордэна, замест Астэрна.
Падчас яго кіравання ў 1260 у Прусіі і некаторых землях Лівоніі, выбухла народнае паўстанне. Карыстаючася нестабільнасцю Аляксандр Неўскі захапіў Тарту.
Ано фон Зангерсхаўзен адразу арганізаваў дыпламатычнае падарожжа па краінах Еўропы, з мэтай ратавання ад гібелі Тэўтонскага ордэна. Падчас падарожжа здолеў завербаваць рыцараў з Цюрынгіі, Саксоніі, Чэхіі і Аўстрыі, таксама заручыўся падтрымкай рымскага папы і еўрапейскага духавенства.
У 1266 адправіўся з Прусіі ў Палестыну. У гэтым жа годзе войска мамлюкоў асадзіла сталіцу ордэна замак Манфор, але так і не здолела яго захапіць. У 1271 мамлюкі пад камандваннем Бейбарсу захапілі замак. Нягледзячы на гэта, тэўтонцам атрымалася выратаваць свой архіў і скарбы. Сталіца ордэна зноў была перамешчана ў Акру. Вялікі магістр заставаўся тут да 1272. Затым ён вярнуўся ў Германію, каб працягнуць вярбоўку добраахвотнікаў з Цюрынгіі і Мейсена. Аднак у 1273 магістр раптоўна памёр.