Мурад I: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: uk:Мурад I
Радок 83: Радок 83:
[[vi:Murad I]]
[[vi:Murad I]]
[[zh:穆拉德一世]]
[[zh:穆拉德一世]]
{{Normdaten
|PND=122922778
|LCCN=n/83/230195
|VIAF=89105909
|SELIBR=
|GKD=
|SWD=
|WP=
}}

Версія ад 15:41, 3 студзеня 2012

Мурад I, таксама Мурад Праведны (1319 (або 1326) - 15 чэрвеня 1389), султан Асманскай імперыі 1359-1389.

Жыццяпіс

Нарадзіўся ад шлюбу асманскага султана Архана І і візантыйскай прынцэсы Хірафіры. Ступіў на пасад пасля смерці бацькі ў 1359 г. Ён быў першым асманскім заваёўнікам на еўрапейскай зямлі. У 1362 па яго прыказу быў створаны першы корпус янычар (аснова асманскага войска).

Мурад захапіў заходнюю Фракію, усе гарады ў даліне ракі Морыца. Падпарадкаваў усю Малую Азію, акупіраваў Заходнюю Балгарыю, зрабіў візантыйскага імператара (Іаан V Палеолаг) сваім васалам. Каля 1385 г., былі захоплены Сафія і Ніш. У той жа час права на гандаль на турэцкай тэрыторыі атрымліваюць Італьянскія Рэспублікі Генуя і Венецыя, якія склалі з Мурадам гандлёвыя дамовы.

Султан Мурад, з сваімі сынамі, камандаваў войскам у бітве супраць Сербскай імперыі, на Косавым Полі. Падчас бою, Султан Мурад быў забіты, але яго войска атрымала перамогу. Пахаваны, як і папярэднікі Асман I і Архан I у горадзе Бурсе. Падчас кіравання Мурада, усе падпарадкаваныя хрысціяне мелі права захаваць сваю веру, традыцыі і царкоўныя суды.

Наступнікам пасада стаў яго сын Баязід I.


Шаблон:ПА

Гл. таксама

Спасылкі