12 меншых прарокаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

12 меншых прарокаў (арам.: תרי עשר, Трэй Асар — «Дванаццаць»; стар.-грэч.: δωδεκαπρόφητον, «Дванаццаць прарокаў»; лац.: Duodecim prophetae «Дванаццаць прарокаў») — апошняя кніга Нэвіім Яўрэйскай Бібліі. У хрысціянскім Старым Запавеце падзяляецца на дванаццаць асобных кніг, кожная з якіх адпавядае аднаму з прарокаў.

Кнігі Старога Запавету[правіць | правіць зыходнік]

Прарокі — легендарныя аўтары кніг[правіць | правіць зыходнік]

  • Авакум — адзін з 12 меншых прарокаў.
  • Агей — адзін з 12 меншых прарокаў, які жыў і прарочыў у другой палове VI ст. н.э., г.зн. пасля вавілонскага палону. Яго прароцкія прамовы заклікалі суайчыннікаў да аднаўленчых работ па рэстаўрацыі іерусалімскага храма.
  • Амос — адзін з 12 меншых прарокаў, сучаснік прарокаў Іаіля, Асіі і Ісаі. Спачатку быў пастухом і займаўся жывёлагадоўляй. Прароцкую дзейнасць пачаў у часы панавання Іасіі, цара іўдзейскага і Ераваама II, цара ізраільскага. Жыў у Ізраільскім царстве ў г. Вефілі. За свае выкрывальныя прамовы, накіраваныя супраць сучасных яму ізраільскіх уладароў, сацыяльнай несправядлівасці і маральнага разлажэння ізраільцян, падвяргаўся нападкам з боку галоўнага вефільскага жраца Амасіі, які патрабаваў ад цара Ераваама II выгнаць яго з горада ў зямлю Іўдзейскую.
  • Асія — адзін з 12 меншых прарокаў, які прарочыў ад пачатку панавання цара Ераваама II і да падзення Ізраільскага царства (723 да н.э.). Яго кніга прароцтваў накіравана супраць агульнага разладу і беспарадкаў у краіне, дзе панавалі крамолы, змовы, міжусобіцы і хваляванні, якія садзейнічалі поспехам знешніх ворагаў. Яна прасякнута духам непрымірымасці, выкрыцця і заклікамі апамятацца, пакуль яшчэ не позна, каб пазбегнуць пакарання божага і пагібелі.
  • Аўдзей — адзін з ліку 12 меншых прарокаў. Яго прароцтва звернута да ідумеяў, якіх ён дакараў за здрадніцтва, зробленае імі ў дачыненні да сваіх браццяў ізраільцян, калі яны ў час першага разгрому іх царства вавіланянамі перакрылі шлях ізраільцянам да выратавання.
  • Захарыя — адзін з ліку 12 меншых прарокаў, сучаснік Агея. Нарадзіўся ў часы вавілонскага палону, які яму самому прыйшлося перажыць, і пасля вяртання з палону на радзіму шмат садзейнічаў маральнаму і духоўнаму адраджэнню народа. Кніга яго прароцтваў багатая паэтычнымі мясцінамі. У ёй раскрываюцца мроі Захарыя, выказваюцца розныя пагрозы ворагам, прадказваюцца некаторыя будучыя падзеі, а таксама прышэсце месіі—збавіцеля.
  • Іаіль, Ёіль — адзін з ліку 12 меншых прарокаў. Паводле біблейскага падання, яго дзейнасць праходзіла ў Іерусаліме ў часы панавання Іяаса. Яго прароцтвы, як сведчыць змест аднайменнай біблейскай кнігі, у значнай ступені мелі апакаліптычны характар.
  • Іона, Ёна — адзін з 12 меншых прарокаў.
  • Малахія (у перакладзе са стараяўрэйскай — мой веснік) — адзін з ліку 12 меншых прарокаў, паводле біблейскага падання, паходзіў з Зевулонава пакалення і памёр у маладым узросце. Яго прароцкая дзейнасць праходзіла ў 5 ст. да н.э., калі Іерусалімскі храм ужо быў адбудаваны пасля вавілонскага палону. Ён выступаў змагаром за веру і закон продкаў, выкрываў і крытыкаваў насельніцтва і свяшчэннікаў за адсутнасць стараннасці ў захаванні традыцыйных абрадаў веравызнання і пагражаў ім страшным боскім судом за розныя заганы і грахі. Кніга прарока Малахіі пабудавана ў форме своеасаблівага дыялогу паміж богам і прарокам, з аднаго боку, і народам — з другога.
  • Міхей — адзін з ліку 12 меншых прарокаў, які прапаведаваў у Іўдзеі. Яго прароцкая дзейнасць адносіцца да часоў панавання іўдзейскіх цароў Іяфана, Ахама і Езекіі, калі Ізраільскае і Іўдзейскае царствы хутка хіліліся да свайго заняпаду. Прадказваў разбурэнне Іерусаліма, узнікненне дыяспары і іншыя беды і няшчасці, якія спасцігнуць народ.
  • Навум — адзін з ліку 12 меншых прарокаў з Галілеі, што ў паўночнай Палесціне. Паводле падання Іосіфа Флавія, прароцкую дзейнасць пачаў у часы панавання Езекіі (745—716 да н.э.), якая працягвалася да першых гадоў панавання Манасіі. Яго прароцкая кніга пропаведзяў змяшчае ў сабе яркі малюнак сучаснага яму рэлігійна-маральнага і палітычнага становішча Палесціны і разам з тым падае шмат звестак па гісторыі Асірыі.
  • Сафоній — адзін з 12 меншых прарокаў, паходзіў са знатнага роду, жыў у часы панавання іўдзейскага цара Іасіі ў 7 ст. да н.э., калі пад уплывам набожнага цара іўдзеі вярнуліся да веравызнання сваіх продкаў, але само Іўдзейскае царства знаходзілася ўжо напярэдадні свайго заняпаду. Прадказанне Сафоніі аб гэтай небяспецы і заклік да пакаяння складаюць галоўны змест яго кнігі прароцтваў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]