BahnTower

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BahnTower

BahnTower — вышынны будынак у Берліне на Патсдамскай плошчы, штаб-кватэра холдынга Deutsche Bahn. Будынак з усходняга боку прылягае да комплексу Sony Center. Вышыня будынка ў 26 паверхаў складае 103 м.

Шкляная вежа BahnTower была пабудавана ў 1998-2000 гадах кампаніямі Hochtief AG і Kajima Corporation па праекце амерыканскага архітэктара нямецкага паходжання Гельмута Яна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]