Eesti Energia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Eesti Energia
Тып Дзяржаўнае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1939
Размяшчэнне  Эстонія, Талін
Галіна Энергетыка
Прадукцыя Электра- і цеплаэнергія,
гаручы сланец,
сланцавы алей
Уласны капітал
  • 3,12 млрд € (2022)[1]
Абарот
  • 2,22 млрд € (2022)[1]
Аперацыйны прыбытак
  • 412 млн € (2022)[1]
Чысты прыбытак
  • 216 млн € (2022)[1]
Актывы
  • 3,97 млрд € (2022)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 5 361 чал. (2022)[1]
Даччыныя кампаніі Saarte Elektrivõrgud[d]
Сайт energia.ee

Дзяржаўнае акцыянернае таварыства Эсту Энергія (эст.: Riigi aktsiaselts Eesti Energia) — міжнародны энергетычны канцэрн. Заснаваны ў Эстоніі ў 1939 годзе. Дзее ў краінах Балтыі[2], Фінляндыі, Іарданіі[3] і ЗША.

Асноўнай сыравінай для вытворчасці энергіі служыць гаручы сланец, пры спальванні якога вырабляецца 90% электраэнергіі ў Эстоніі. У апошні час укараняюцца прыродаашчадныя тэхналогіі з выкарыстаннем альтэрнатыўных крыніц энергіі — ветраныя[4] і гідраэлектрастанцыі.

У маі 2009 года група змяніла свой імідж. Замест выкарыстання дваццаці розных лагатыпаў у даччыных прадпрыемствах было ўведзена адзіная па ўсёй Эстоніі назва і лагатып[5]. На вонкавым рынку арганізацыя дзее пад брэндам «Enefit»[2]. З гэтага часу Eesti Energia працуе і кіруе бізнесам пад адзіным брэндам у розных кірунках — здабыча і транспартаванне сыравіны і вытворчасць, транспартаванне і продаж электрычнай і цеплавой энергіі[5], а таксама вытворчасць сланцавага алею[6].

Зноскі

  1. а б в г д е https://www.energia.ee/-/doc/8644186/ettevottest/aastaaruanne/pdf/EE-aastaaruanne-2022-EST.pdf — 2023. Праверана 1 мая 2023.
  2. а б Eesti Energia приобрела клиента на рынке Литвы(недаступная спасылка). // baltic-course.com. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2012-1-11.
  3. Eesti Energia начинает строить электростанцию в Иордании(недаступная спасылка). // dv.ee. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2012. Праверана 21 снежня 2011.
  4. Крупнейший в странах Балтии изготовитель свечей покупает ветроэнергию(недаступная спасылка). // energyland.info. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2012. Праверана 2012-1-11.
  5. а б Eesti Energia ühendab oma tütarettevõtted ühise nime alla(недаступная спасылка). // uudised.err.ee. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 20 снежня 2011. (эст.)
  6. На северо-востоке Эстонии возводится завод сланцевого масла по технологии Enefit-280(недаступная спасылка). // regnum.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2014. Праверана 2012-1-11.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]